Вульфу Сосенскаму
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Вульфу Сосенскаму

Змітрок Бядуля


Вульфу Сосенскаму

14 красавіка 1940 г., Мінск

Дарагі Вульф!

Я чытаў тваё пісьмо з вялікім хваляваннем. Мая жонка слухала, і слёзы ліліся з яе вачэй. Ты так шмат напакутваўся, што і словамі не скажаш. Відаць, што ты даўно кінуў сваю старую прафесію і ўвесь час жыў, што называецца, ветрам. Ты ж быў здольным хлопцам, няхай бы ты ў свой час займаўся самааду-кацыяй. Я ж у маладыя гады быў не багацейшы за цябе, аднак вучыўся. Жаніўся я гадоў 14 таму назад. У мяне ўсяго двое дзяцей. Навошта іх многа? Але не думай, што я табе гэта ў папрок кажу. Ты там жыў у іншым акружэнні, у іншым быце.

Твае дзеці выгадуюцца і, калі яны здольныя, стануць вялікімі людзьмі. Што тычыцца хворага хлопчыка, дык падай заяву ў раённы аддзел аховы здароўя, і яго пашлюць, куды трэба, на санаторнае лячэнне. Калі там не паможа — напішаш мне, і я тут пастараюся, дзе трэба.

Як ты спраўляешся з новай работай і колькі ты атрымліваеш пенсіі'?

Хацеў табе паслаць тое-сёе з маіх кніг, але, на жаль, нічога не знайшоў Яшчэ ўвосені 39 года ў мяне забралі ўсе кнігі для школ Заходняй Беларусі. У мяне асталося па адным экземпляры кожнай кнігі, яны мне патрэбны для новых выданняў

У хуткім часе выйдзе з друку адна мая новая кніга. Я прышлю яе табе адразу. У гэтым годзе павінна выйсці некалькі маіх кніг. Я іх табе буду прысылаць па парадку.

Тут у нас была адна даўгінаўская дзяўчына Бася Рубіна, па прафесіі зубны ўрач. Яна мае здольнасць кампазітара. Яна мне расказвала пра цябе і пра тваё жыццё прыблізпа так, як ты мне напісаў.

Слухай, братку. Калі ў цябе хопіць часу і цярплікасці, я параіў бы табе вучыццаў вольны час, каб стаць добра граматным чалавекам, а то пішаш так, як пісаў 30 год таму пазад. Я добра помню твае матэрыялы, якія ты прысылаў у «Нашу піву». Твае карэспандэнцыі былі заўсёды разумныя і тллковыя.

Ты б цяпер прысылаў у нашы газеты карэспандэнцыі. Гэта добра аплачваецца. Табе не быў бы лішнім такі-сякі заробак апрача службы. Толькі карэспандэнцыі ў паш час павінны быць напісаны добрай літаратурнай мовай.

Варта было б табе стаць карэспандэнтам адной з мінскіх газет. На першы час я выпраўляў бы твой матэрыял, а пасля сам налаўчыўся б.

Ты ж на пошце бачыш усе газеты. Выберы адну з іх і напішы мне. Я пастараюся наладзіць гэту справу.

Твой 3.

Прывет ад маёй жонкі.

Я нядаўна паслаў Злата Бейле 100 руб.