Алесь Гарун
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Алесь Гарун

Змітрок Бядуля


Алесь Гарун

Нейкі лёс няшчасця вісіць над беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Шмат з нашых выдатнейшых сіл, маладых і таланных, пайшлі ў нябыт за час вайны і рэвалюцыі. Цэлы рад магіканаў беларускага адраджэння, з эпохі «Нашае нівы», без пары перайшоў у царства вечнасці, як, напр., М. Багдановіч, Цётка, Ігнат Буйніцкі, Каганец, Петрашкевіч, Лявон Гмырак, Ів. Луцкевіч і інш.

Гэтыя беларускія літаратары ў болынай часці згінулі ад сухот, як ахвяры беднаты і кепскіх варункаў жыцця. Яшчэ магілкі іхнія такія свежыя. Яшчэ раны ў нас не загаіліся ад гэтых вялікіх страт, яшчэ іх недахват чуецца ў нас на кожным кроку, — ажно дайшла да нас новая сумная вестка — памёр у Швейцарыі ад сухот адзін з выдатнейшых нашых паэтаў Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі).

Аляксандр Прушьшскі радзіўся ў 1887 г. у Менску. Бацькі яго былі бедныя чорнарабочыя. I вось з самага маленства Прушынскаму прыходзілася цярпець гора і недахваты. Вучыўся будучы пясняр у пачатковай школе, але доўга вучыцца сьшу і парапашных людзей было немагчыма, і, каб здабыць сабе кавалак хлеба, ён пайшоў у сталяры. Але муза беларускіх лясоў і балот, якая пры раджэнні хлопчыка налажыла яму на чало паэтыцкі вянок, не давала яму супакою з самых малых гадоў — усё нашэптвала яму на вуха свае вабныя, чароўныя казкі:

«Аглядайся на прыгожы Божы свет... Вучыся... Скарбы багатыя захаваны ў сэрцы тваім...»

I вось маленькі хлопчык, як галодны, рваўся да кніг і чытаў іх без разбору, якія толькі пападаліся яму ў рукі. Гэтакім чынам будучы пясняр развіваўся вельмі рана, нягледзячы на самыя жудасныя абставіны голаду і холаду.

Рэвалюцыя 1905 г. застала яго ўжо ў партыі, у якую ўступіў у Менску ў 1904 п, і тады ён пачаў цікавіцца сацыяльна-палітычным і нацыянальным рухам. Тады ён зрабіўся гарачым заступнікам сялян і рабочых. У адплату за сваю рэвалюцыйную працу меў ён царскую турму, а потым вечную ссылку ў Сібір. Там пясняр пражыў аж да рэвалюцыі 1917 г.

Сацыялістычныя вершы Алесь Гарун пачаў пісаць яшчэ ў Менску, а потым у астрозе.

Аб сваёй паэтыцкай творчасці сталяр-паэт так кажа:

Часамі праца ўдзень кіпіць, —

Цярплю і я прыгон —

Аж косць аб косць ў плячу рьшіць...

Пачуеш ў сэрцы звон...

Ухопіш зык, за ім —другі,

За тымі больш ідуць.

Зліюцца ў шых даўгі-даўгі

I цэлы дзснь гудуць.

Загасне дзень. Іду дамоў,

Кладуся спаць. I ўноч

Цякуць радкі звінючых слоў

I сон адходзіць нроч,

Тагды пішу...

Меў і ён гаротную долю большасці беларускіх паэтаў: заняты цэлы дзень мазольнай працай, ён краў час для сваёй творчасці ў сну і адпачынку і пісаў урыўкамі. I як большасць беларускіх паэтаў ён за кароткія хвілі сваёй творчасці плаціў цэлымі гадамі жыцця і зрабіўся ахвярай сухот. Але ці хто-колечы з беларускіх паэтаў эры адраджэння лічыўся з сваім жыццём і сваім дабрабытам? — не лічыўся з гэтым і нябожчык Алесь Гарун. I нягледзячы на цяжкія варункі жыцця ў Сібіры, ён з самага пачатку друкавання газ. «Нашае нівы» ў Вільні даваў туды свае вершы, у якіх пышыць агонь закахання да няшчаснай, далёкай бацькаўшчыны, да пакрыўджанага нявольніка-мужыка.

Ужо пасля рэвалюцыі 1917 г. у Менску ў 1918 г. выйшаў яго зборнік вершаў «Матчын дар» (думы і песні, пісаныя ад 1907 да 1914 г.). Потым у 1920 г. выйшаў яго другі зборнік драматычных твораў для дзяцей: «Жывыя казкі».

Уся паэзія Гаруна пранікнута кволай і далікатнай лірыкай, сумам-тугой па далёкай бацькаўшчыне.

Паэт марыць аб бацькаўшчыне: