Аднаасобніку
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Аднаасобніку

Янка Купала

Аднаасобніку

Што ты спіш? для каго? 

Эх, аднаасобнік! 

Адзіноцтву, бядзе 

Дасужы падсобнік.

Дваццаць год, як за сном 

Свету ты не бачыш.

Нібы курыца, ў цьме 

Квокчыш ды кудахчыш.

Чуць карова і конь   

 Дыхаюць за плотам.

І чуць дыхаеш сам 

Вымазаны потам.

Во — калгас, вунь — калгас 

Людзі там як людзі,— 

Ў грамадзе, ў яснаце 

Вольна дышуць грудзі

Трактар полем ідзе, 

Ложыць скібу ў скібы 

А ў цябе тупы плуг, 

Ці ж не бачыш хіба?

Засяюць а ў пару 

Землі зернем чыстым 

Буйна руні растуць,

Гнуцца каласіста.

Во касцы грамадой 

Косяць сенажаці, 

Грамадой ураджай 

Выйшлі жнеі жаці.

Гоман, песні плывуць 

Гулка ад калгаса...

Ты маўчыш і глядзіш 

На ўсё гэта ласа.

Яны ўперад ідуць 

Шляхам бітым, ясным, 

Ты пляцешся ў хвасце 

Збеднены, няшчасны.

Во на выбары йдуць 

3 сталінскім партрэтам, 

Ты ж украдкай брыдзеш 

Як не сорам гэта?!

Што ты спіш? для каго? 

Эх, аднаасобнік! 

Адзіноцтву, бядзе

 Дасужы падсобнік.

1938