автордың кітабын онлайн тегін оқу «Чын», гэрб і лапаць
Янка Купала
«Чын», гэрб і лапаць
Заспрачаліся «чын» з гэрбам
Раз, як п'яны з п'яным:
Хто зь іх лепшы і над кім хто
Быць павінен панам.
Лапаць доўга слухаў, слухаў
Ды буркнуў бяз жартаў:
«Кіньце спрэчку: вы абодва
Вісельніцы варты!»
