Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння

Змитрок Бядуля


Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння

Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння —

I чырвань кідалі ў бяздонне, ў бяздонне.

Зарніцы квітнелі ў мігценні, ў мгненні —

I з кожнаю хвіляй бляднелі, бляднелі.

Зарніцы пагаслі, сінявілі змрокі —

I зоркі пусціліся ў скокі, у скокі.

Засрэбрыў жар-мёсяц самотныя далі —

Імшалыя ўзгоркі маўчалі-маўчалі.

Дрыжэлі барыны, сівелі туманы —

I ціха луналі кажаны-кажаны.