Беларускі ваяка
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Беларускі ваяка

Змітрок Бядуля


Беларускі ваяка

Беларускі ваяка, наперад ідзі,

Выпрастай свае грудзі і плечы!

3 ночнай цемры да сонца народ свой вядзі, 

За свой край смела біся у сечы!

Гэй, ачніся, цар-волат, чакае народ, —

Час настаў і сябе бараніці,

Бо прайшло шмат вякоў, бо мінула шмат год: 

Пад ярмом ты быў змушаны жыці!

Стань на варце і родныя межы пільнуй, і

Барані свой звычай і аблічча,

Сабе славу і гонар хоць раз заваюй; 

Ўвесь гаротны народ цябе кліча!

Пад дзядоўскім курганам з мячом прысягні

За унукаву долю змагацца.

Ты здабудзь для сябе светазарныя дыі, 

Уладаром ты будзь сам сваёй працы.

Бо ты знойдзеш тады супакой у сябе, 

Як варожы навал пераможаш;

Толькі ў дужай, адважнай, святой барацьбе

Збудаваці гасподу ты зможаш!..

Вырывай сваю волю з сталёвых зубоў, 

У зняволеным, змучаным краі:

Там, дзе плача няшчасны — пад ценню дубоў

Хай шчаслівы ратай заспявае!

Гэй, ачніся, цар-волат пакутнай зямлі, 

Пакажы на ўвесь свет сваю сілу;

За чужых беларусы пад кулі ішлі,

За чужых сабе рылі магілы!