Вяселле
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Вяселле

Змитрок Бядуля


Вяселле

Неба млела над раллёю,

Над матуляю-зямлею.

Цёмна-светлым, дзіўным зрокам

Паміж светам, паміж змрокам

Сонца з месяцам гулялі

У яркай сіні, ў сіняй далі.

Пад кудзелямі туману

Каля крушні ля кургана,

Пад зялёным дубам-дрэвам

Дзецюка сустрэлі спевам.

Ён стану тут адзінокі,

Задумённы, сінявокі.

I сказалі: ўстрапяніся,

На свет вольны азірніся.

Тут усё тваё навекі —

Для цябе — для чалавека.

Закрасуеш краскай вечнай.

Гэй, сустрэчны-папярэчны,

Абдаруй хланчыну скарбам,

Аздабляй сакала фарбай,

Вешчай думкай, вешчым словам

Адчыняй жыцця заховы!

Паясок дала заранка,

Крэмень — малайка,

Прычасаў вятрок кудзерцы.

Сонца кроў хмяліла ў сэрцы, 

Ясны месяц ззяў у вочы.

Было светла сярод ночы.

На даліне ля дарогі

Рэчкі мылі яму ногі.

Пушча плечы сталявала.

Дала сілу маці-глеба,

Дала хлеба і да хлеба.

Лета радасць і вяселле

Дала хлопцу з мёдам хмельным.

Зіма сцежкі слала пухам,

А вясна зялёным птухам

Над хлапчынай заснявала.

Восень клікала на балі.

I вятры яго падыялі

На нябесныя крышталі,

Дзе мігцелі краскі-зоркі

На аблочных на пагорках.

Там яго сустрэла Песня

Добрым словам і пачэсным.

Песня — гожая дзяучына —

Там сустрэла такім чынам:

3 граннем гусляў, з хмельным мёдам, 

3 быллю, казкай, з карагодам.

I сказалі месяц-сонца:

— Калі хочаш у старонцы

Лічыць беднасць за багацце, 

Жыць пад небам, як у хаце,—

Ажаніся з нашай Песняй,

Будзе свет табе не цесны.

У пасаг ты гуслі тыя —

Самаграйкі залатыя —

Сабе возьмеш пазаусёды.

Ты ў пагоду-непагоду

Будзеш пець, і будзеш граці, 

I будзіць зямельку-маці.

I сказаў дзяцюк малоды:

— Я без племені, без роду,

Ці дастойна мне з дастойнай

Разам жыць, як роўны з роўнай?

I сказалі сонца-месяц

Пяць разоў, а мо і дзесяць, 

Дзецюку адно і тое:

— Ажаніся, хлопец, з ёю!

Ажаніся з ёю тутка.

Мы вяселле зробім хутка.

Краса Песня — наша дочка —

Бач, табе міргае воякам.

Песня — ясная, як неба,

Песня — простая, як глеба.

То не панская дачушка —

Наша дочка-весялушка.

I сказаў дзяцюк-малойца

Iм на гэта свае слоўца:

— Карак я ў паноў скалечыў, 

Дык ці будзе мне дарэчы

Граць на гуслях, з Песняй жыці, 

3 ёй гуляць на полі ў жыце.

Я не буду ёй па сэрцу,

Месяц-сонейка, паверце!

Разліваліся ў гамонцы

У шчырай праўдзе месяц-сонца:

— Не бяда тваё калецтва,

Памачніцу будзеш мець ты

Аж да самай да магілы:

Ажаніся з Песняй мілай!

I дзящок зірнуў на краску,

На дзяўчыну з шчырай ласкай.

Палыхалі вочы, сэрца,

Палюбіў яе да смерці.

I дзяўчына, нібы зорка,

Хлопцу ў вочы без гаворкі

Паглядзела, пагадала:

Ён разумны, ён удалы,

Выйдзе любы мой у людзі —

Гусляром ён слаўным будзе.

Ззялі вочы, як эарніцы.

Маладзенькая ў святліцы

Расплятала косы-шоўкі,

Па звычаю слоўкі смутна

Гаварыла: — Вось загана —

Выхаджу я замуж рана.

Апранула саматканкі,

Вышываныя заранкай,

I гарсэцік з аксаміту,

Стужкай з зорачак абвіты.

3 росных, пацерак каралі.

Фартушок — кавалак снегу,

У палях-лясах бялеў ён,

Вышываны ў журавіны

Для красуні для дзяўчыны,

I вянок быў на галоўцы,

Нібы з красак сплялі сонца.

А на твары з агняцветаў

Яркі вэлюм кволай сеткай.

Доўга прасніцы шумелі,

Доўга кроены шапацелі,

Доўга колеры і фарбы

Тут шукалі, нібы скарбы.

Выдумляліся узоры.

Іх шукалі спаміж зорак,

Спаміж неба пажарышчаў

Ды вясёлкавых ігрышчаў,

Спаміж розных травак дзікіх, 

Спаміж ягад невялікіх.

Выдумляліся украсы.

Іх шукалі раз за разам

Сярод птушчыных заховаў,

На іх пер'ях каляровых

Ці на дробных жвавых пчолках, 

На мятлічках, як вясёлкі.

Выдумляліся малюнкі —

Ручнікам на візарункі.

Пад жывою над вадою

Іх шукалі грамадою

Паміж рыбак, паміж плотак,

Паміж шумных ачаротаў,

Іх шукалі ў сіняй далі,

Іх дзяўчаты нашы ткалі.

Маладая ўсіх, як грэба,

Частавала солью-хлебам,

Нізка кланялася людзям.

Эх, вяселле тутка будзе!

I падружкі заснявалі

На вясельным гэтым балі:

— Два саколы заляталі,

На акенца селі-палі,

На акенца той святліцы,

Дзе нявеста, дзе зарніца

Веснавой красою ззяе,

Нібы кветка веснавая.

Запыталі ў краскі мілай:

— Ці матуля блаславіла?

— О, матуля блаславіла,

Як на шчасце спарадзіла.

Дзед-маршалак жмурыў бровы, 

Прамаўляў мядовым словам:

— Сціхні, звонкая музыка,

Хай замоўкнуць гусляў зыкі, 

Хай чакаюць скрыпка, дудка

I вясёлая пагудка.

Перастаньце есці, піці,

Перастаньце весяліцца

Не на цэлую гадзіну —

На кароткую хвіліну.

Вы паслухайце бяседу —

Пару слоў сівога дзеда.

То не я прашу вас, госці,—

Маладыя гэта просядь.

Блаславіце іх, шануйце,

Долю светлую віншуйце,

Каб на шчасным, добрым месцы

Маладым галубкам сесці

— Бласлаўляем! Бласлаўляем! —

Нібы ветру шопт над гаем.

Адбылося баляванне

Трое ночак, трое ранняў.

Многа танцаў танцавалі.

I давалі падарункі:

Поўны куфар, поўны клумкі.

3 лірай вешчай, гучнаструннай,  

У аўчынах сіварунных,

На аблоках бела-млечных,

Каля брамы людзей стрэчных

Месяц-сонца сустракалі,

На гуляние заклікалі:

— Гэй, да нас, да нас у госці, 

Дабрадзеі, ягамосці!

Едуць-едуць маладыя

У шацёры залатыя.

Ад нябёсаў да зямліцы

Доўгі, роўны шлях мігціцца.

Глянь уверх — абрус блакітны, 

Глянь уніз — дол аксамітны.

Едуць-едуць маладыя

У шацёры залатыя.

— То хацінка, не шацёры,—

Маладой дзядок гаворыць.

— Не бядуй, у тваёй хаце

Будзе гуслева багацце.

Ты без грошай, без дукатаў

Будзеш шчасным і багатым.

I харошая малжонка

Вядзе гутарку-гамонку:

— Між аблочных між карунаў, 

На гуслярскіх чулых струнах, 

Аб тваёй жыццёвай сцежцы

Раскажу табе нарэшце.

У гуслярскіх гуках-грайнях

Лес далёкі твой схаваны.

Тваіх восень адгалоскі

Разыдуцца з вёскі ў вёску.

У сялянскай беднай хаце

Замігціць тваё багацце.

Твая песня ў цэлым краі

Скліча парабкаў-ратаяў.

Пры рабоце ў ліхалецце

Твая песня адгукнецца.

Макам дробным брыльянтовым

Парассеедца ў дубровах,

Пры звярыных панскіх здзсках

Дасі радасдь чалавеку.

Ты прыгонніку у грудзі

Кінеш песню ў светлым дудзе, 

Сыпнеш віхры дум бязбрэжных,

Дум агиёвых і мяцежных —

I нявольнікі ў палацы

Рынуць волю здабываці.

Глядзіць молайцу у вочы,

Долю-лёс яму прарочыць:

— Люд вандроўны ў бездарожжы

Песняй шчырай заварожыш.

Як на крыллях лебядзіных,

На адгуках песень дзіўных

Будзе ён ляцець жаўронкам

Па ўсіх кутках старонкі,

Ці ў радасці, ці ў муках —

Будзе люд купацца ў гуках.

I малодка далей кажа,—

Бы вянок той пляце-вяжа:

— I людское ўсё хаценне,

Сэрца шчырага імкненне,

Заяскравіцца крыніцай,

Нібы пацеркі на нітцы,

На гуслярскіх струнах-чарах.

3 струн па полі, па абшарах

Сойдзе росным карагодам

Ад народу да народу.

Сыппуць спевы з гусляў чулых —

На сто міль народ пачуё.

Пойдзе песня лесам, лугам,

Як віхор, закружыць кругі.

I пры вогыішчы начлежным,

Ля бярозы беласнежнай,

Каля рэчкі, каля гаю

Песню шчыра заспявае

Сінявокі хлапец з вёскі.

Зажурбуецца бярозка.

Будзе слухаць на даліне

Песні шчырыя дзяўчына.

I малодзенькая краска

Вяжа, бае сваю казну: —

Да гуслярскіх гучных спеваў,

Што зайграеш ты пад дрэвам, 

Гаварыць пачнеш казанне,

Думу шчырую да грання.

Будзеш думкі прасць, як праха, 

Будзеш думкі ткаць, як ткаха, 

Дыванамі, паясамі

Ды зарніцы паласамі...

Легкакрылую частушку

Пусціш птушкаю-пяюшкай

Над кудзерцамі гушчарам,

Над грудзьмі палёў, папараў.

I твая частушка-песня

Усюль жаданы госць пачэсны,—

Ёй араты заварожап,

Ёю — жаўранкам над збожжам; 

Б'е галінаю ў аконца,

У павуціне валаконца,

Лезе дзеўчьше на кроены

Васільком сінявым росным;

Шбы ветрык беспрьшусиы,

3 шчыр-дзявочых звоніць вуснаў.

I твая частушка-дзіва

Зернеы ядраным на ніво

Будзе сеяцца-кружыцца

Ад мяжыцы да мяжыцы,—

У баразну з насеннем ляжа.

О, шчаслівая зямля жа! —

Спевам-дзівам апляцёна,

Нібы кужалем бялёным,

Абы ўсход ды зараніцай,

Мох вільготны ды брусніцай.

I твая частушка-кветка

Зацвіце узімку-ўлетку —

Ад кургана да кургана

Шумным вечам веліканаў

I запоўніць спевазвонам

Поле, лес, шнуры, загоны.

I захмеліць перунамі

I мяцежнымі агнямі

Дні і ночы год за годам

Сэрца беднага народу.

I красуня кажа слоўка,

За прымоўкаю прымоўка: —

Ці то дзядел робіць грукат?

Ці зязюля кажа «ку-ку»?

Ці будуецца будова?

Ці шуміць барок хваёвы?

То па кузнях грук грымотаў, 

То жалеза абмалоты.

Молат раз і два ў жалеза,

У жалезны воск ён лезе,

Лезе зубам гартаваным

I галоўкай сталяванай.

Гэй, стучы, каваль, па сталі, 

Каб усе да працы сталі!

Кінь ты вугаль цвёрды, чорны, 

Кінь на попел, кінь на горны!

I мяхі ды скураныя

Раздувай, каб рукі нылі,

Заяскравідца тут промень,

Пойдзе злосна ў чорны комін.

I жалезны прэнт нарэшце

Мяккім зробіцца, як цеста;

Куй лапцуг такі, як трэба,

Ад нізін зямлі да неба.

Гарт сталёвы павядзеш ты,

Ланцугом тым закуеш ты

Гуслі молайца Ярылы,

Што пад небам сінякрылым

Песню носядь лёгкім птахам

Над вясковым шэрым дахам.

Словы песні гэтай смелай

3 неба падаюць, як стрэлы,

I трапляюць простым людзям

Песні-стрэлы ў сэрда, ў грудзі.

Люд збіраецца ў мяцежы

I на папа праўду рэжа.

Адкідае забабоны,

Кліча сходкі люд прыгонны.

Ён пускаецца ў дарогу

Супродь папа, супроць бога.

Задушыце песню тую —

Цэлы свет яна збунтуе.

Але гуслі, гуслі ўсюды

Сеюць песні, твораць дуды,

Не баяцца пана-ката,

Ланцугоў, жалезных кратаў,

Граюць з ветрам на раздоллі.

Гэй, лавіце ветру ў полі!

I нябесиая дзяучыиа

Сказ звязала такім чынам:

Тваё племя — песні-кветкі,

Люд па вёснах — твае дзеткі.

Лес — твой банька, поле — маці.

Цэлы свет — твае багацце.

Замест жонкі, замест мілай

Аж да смерці, да магілы

Маеш гуслі — па забаву.

Грай на дзіва! Грай на славу!

Лддала Ярылу гуслі,

Цалавала моцна ў вусыы

Песня—мілая красуня.

Было радасна і сумна.

Як дзіцятка, палажыла

На мяжу свайго Ярылу.

Узнялася зноў за хмары,

На нябесныя папары,

На зарніцы пажарышчы,

На усходняе ігрышча.

Як той лебедзь замільгала,

Заблішчэла зоркай малай.

Нібы ў поле з аксаміту —

У няясныя блакіты

На здзіўленне ўткнулі лоўка

Шпільку з залатой галоўкай.

У апратцы зеляшвы

Над пшанічнай коўдрай-нівай, 

Над далінаю, над гаем

Ясна раніца гуляе.

Над кудзернай галавою

Высачэзнай стройна! хвоі

Ярка-сіні шоўк мігціцца

Акаймлёны зараніцай.

На высокіх стромкіх соснах

Сонца тчэ на срэбных кроснах

У хвіліну — ў вокамгненне

Яснацветпыя праменні.

Ходзіць раніца ў разлогі,

На расіцы мые ногі;

Дзьмухне ветрам па асіне,

Цягне шоўк празрыста-сіні.

На ніаўковых нітках тонкіх

Сотні дробненькіх жаўронкаў

Як зазвоняць у званкі там;

Над лагчынай, над ракітай —

Качка дзікая у рэчцы

Шэрым крыллем страпянецца.

Бродзіць раніца ў абшарах,

Па далінах, па імшарах.

Будзіць траўкі, будзіць кветкі: —

Уставайце, малалеткі!

Вам гатова ўжо на ранне

3 росак-кропелек сняданне!

На мяжыцы пад калінай

Спіць Ярыла. А галіна

Нібы пальцам зачапіла

Струны гусляў з усёй сілы.

Струны войкнулі жывыя,

Загулі, як пчолы тыя,

Задрыжэлі, затрасліся: —

Гэй, Ярыла-друг, прачніся!

Ён прачнуўся. Што за з'ява?

Ці то сон? Ці гэта ява?

Няма дзеўчынкі прыгожай —

Засталіся сляды ножак.

Рваў Ярыла кветкі-руты,

На сляды ён клаў у жмуты,

Каб адціскі пальцаў, пяткі, 

Ножак беленькіх пячаткі

Звер і людзі не тапталі

Тут на роснай на крышталі.