Адзінаццаць месяцаў
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Адзінаццаць месяцаў

Янка Купала

Адзінаццаць месяцаў...


(Да гадавіны вызвалення БССР ад белапалякаў)

Адзінаццаць месяцаў 

Кроў цурком цякла;

 Рабавала панства 

Беларусь датла.

 

Генерал Шаптыцкі — 

Аўстрыяцкай школы — 

Мечам і пажарам

Баль спраўляў вясёлы.

*

Адзінаццаць месяцаў    

 Вісельні скрыпелі;

«Nіесh  zyje Роlsка!» —

 Паны-каты пелі.

 

Гарады, мястэчкі

 Танулі ў пагромах —

Не было збаўлення 

Малому, старому.

*

Адзінаццаць месяцаў

 БССР стагнала

 Пад ботам пілсудчыны, 

Але не сканала.

 

Засявае поле,

Будуе святліцы;

Люд працоўны, вольны 

Шчыра весяліцца.

*

Генерал Шаптыцкі —

Праклінанай славы,—

 Ўжо не справіш болей 

Свой банкет крывавы,

 

На край беларускі     

Не ўскладзеш кайданаў: 

Штых стальны савецкі 

Моцна гартаваны.

1932