Славяне ў XIX стагоддзi
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Славяне ў XIX стагоддзi

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


Славяне ў XIX стагоддзi

Песня I

Сара Міхаэля

У горадзе Рудніку — сербскай сталіцы -

Ціха, бы у склепе, толькі ў святліцы

Князя Мілоша шумна й вясё.

Замак агні рассыпае наўкола.

Госціць пасол сілістрыйскі у князя

Вельмі ахвотна, хоць страшыць указам

Порты Асманскай васала — Мілоша.

Князь жа выказвае знакі пашаны

Дарам багатым, тратаю грошай,

Хоць і гняце яго гнеў палымяны,

Хоць і гарыць ен нянавісці палам.—

Церпіць усе перад гордым Абдалам.

Воляй Дывана Абдал, сын Ахмета.

Княжыў над Відынам. Даўняя мэта

3 сябрам Мехметам іх моцна злучала:

Стань сваякамі. Вось сына Абдала

Шлюць, каб дамогся рукі Міхаэлі.

Бацькаву думку ахвотна сын дзеліць;

Сару пабачыць — ад шчасця патоне

Сэрца юнацкае ў дчіўным палоне!

Прагне Мехмет для дачкі шчаснай долі;

Хуткі ў праекіах, нязломнае волі,

Робіць намеснікам сябрава сына

I абвяшчае аб шлюбе дчяўчыне.

Золак вясновы дзiвосна іскрыцца,

Але куды прыгажэй чараўніца;

Неба ўпрыгожана яснаю сінню,

Але яснейшыя вочы дзяўчыны;

Зорка яскравая свеціцца ўночы,

Ды яскравейшы прамень яе вочак;

Ружы цвітуць сярод цемнага саду,

Шчочкі дзяўчыніны большай прымады;

Ножак страйнейшых не знойдзеш, а вусны

Да пацалункаў так вабяць спакусна;

Іхнай усмешкай хоць раз абагрэгы,

Нат пазайздросціць і рай Магамета,

А заспявае не голас, а дзіва,

Нават салоўка змаўчыць сарамліва!

Што з ёю сталася? Вочкі знянацку

Слезы замглілі, ўздыхае, збялела.

Ясная усмешка з аблічча зля цела.

Як абвясціў сваю волю ёй банька.

Есць у Мехметавым войску прыгожы

Ага адважны, завецца Кізралі;

Вочы — агонь, грудзі — быццам са сталі!

Вораг бяжыць, калі меч выме з ножан!

Розныя чуткі аб ім у народзе:

Быццам балгаркай была яго маці.

Бацька ж нашчадак шляхецкае знаці.

Вось, чаму часта ў журбоце ен ходзіць, 

Зрок павяртае да роднага краю.

Што паланёны варожаю зграяй.

Герб мусульманскі гняце яму сэрца,

Хоць пры Мехмету нядрэнна жывецца,

Хоць яго лічаць двара улюбёнцам,

Толькі свабоды ен прагне бясконца,

Каб на руінах турэцкай няволі

Сцяг вызваления узняўся, сцяг волі.

Правай рукою ў яго — Міхайлакі,

Храбры і верны ў здарэнні усякім.

Думкай жыве аб славянскім народзе,

Марыць аб веры яго і свабодзе;

Клятвам вялікай абодва скаваны:

Помсціць да смерці турэцкім тыранам.

Часам над рэчкаю вечарам сінім

Сядуць, мяркуюць, як ворага сілу

Знішчыць, каб вольным быў край славяніна;

I непрыкметна праходзяць гадзіны.

Або пастух засмучоны ударыць

Спрытнай рукою па струнах шэздара: —

Песня славянская рухам пальецца.

Ў змучаных сэрцах яна адгукнецца.

Песня пра Дунай

Рэчка славян, абудзіся ад соннай дрымоты!

Чыстай вадою абмый твар зямлі шматпакутнай!

Не, не забылася ты, як паўдзённай спякотай

3 продкамі хваляй дзялілася вольнай, магутнай!

Бачыла крыж хрысціянскі, так высака ўзняты, 

Бачыла — вольны народ шанаваў свайго Бога; 

Сення ж — о ганьба! ў няволі народ твой і хаты, 

Землі славянскія топчуць варожыя ногі!

Гэй жа, прачніся, спрадвеку славянскі Дунаю!

Колькі цярпець будзем здзек і ліхую нядолю?

Xваляй успененай горда разліся на краю!

Ворагаў знішчы Хрыста, дай уваекрошанне волю!

Як дзённаю спёкай замглёныя далі

Пад покрывам ночы спакою шукалі,

У замку ў Сілістрыі, ў садзе Мехмста,

У цёмнай альтанцы хто гэтакі смелы

Зняважыў Каран І яго запаветы?

З кім ціха размову вядзе Міхаэля?

Спакусны ёй шэпт далятае да вуха:

«О, мілая гурыя скарб майго сэрца!

Бяды сцеражыся, будзь мужная духам!

Стань жонкай маёй назаўсёды, да смерці.

Бо выдадуць гвалтам за сына Абдала».

Дзяўчына ў адказ: «О, мой любы Кізралі!

Кахаю цябе — ў сведкі клічу нябёсы!

Злучыла б ахвотна з забою свой лес я,

Але хрысціянкаю я гадавана.

Як мужам назваць мне вызнаўцу Карана?»

«О, дзякуй вялікі святому анелу.

Што верай сваей ты належыш касцелу!

Бо хоць і хаджу я ў чурбане маганскім.

Павер! я балгарын, я веры славянскай!

Зірні! — на грудзях маіх знак вызвалення.

А сэрца з табою. з табой і сумленне!

Не траць марна часу - ўцякайма ад здзеку, 

Бо звяжуць з нялюбым цябе чалавекам,

Схавае Тудор; пас: ен сёння склікае

Адважных людзей, непакорных Мультанаў

Каб знішчыць паўмесяца ўладу над краем, 

Каб скінуць тур’эцкай няволі кайданы.

У кляштары Ардзісаў рукі спалучым,

Жыццё нас асветліць праменнем бліскучым».

Зірнула дзяўчына каханаму ў вочы,

Даверыла сэрца І лес свой дзявочы.

Як тыгр, што здабычу знянацку ханае.

Як сокал, што ў неба страдой уздягае.

Так нішчыць Кізралі чужынцаў праклятых: 

Ледзь шабляю блісне, як вораг заняты

Бяжыць палахліва атарай авечай...

Расправіў асілак магутныя плечы.

Узняўшы свой меч на бяду басурманам,

Пад Слацінам? лаўрамі быў увянчаны.

Тварэц юнака не пазбавіў увагі.

Крыж мукі цяжкое паслаў за адвагу:

Угневаны ўчынкам дзяўчыны свавольнай,

Мехмед шле шпіёнаў спрыгнейшых і здольных, 

Каб тыя прытулак дачкі адшукалі;

На след ганчакі неўзабаве напалі

I, шыі сагнуўшы, сказалі з пакорай:

Дачка ўладарова у замку Тудора

Бяспечна гасцюе. У тую ж хвіліну

Збірае Мехмет баявую дружыну,

Імчыцца наўпрост ён да княжага двору

I штурмам бярэ стары замак Тудора.

Загадвае выгнаць людзей, сцены знесці.

Дачку-непакору да бацькі прывесці.

Сказаў: на руіны быў замак той знішчан, 

Сям-там засталіся адны папялішчы.

Калі з асрамогай вяртаўся Кізралі,

Жахлівыя чуткі яго панаткалі;

У горы няўцешным каня ён сядлае.

Ад войска свайго непрыкметна знікае.

Імчыцца, як віхар, праз дзень, падвячоркам, 

Здарожаны, злазіць з каня ў панадворку.

Што ж бачыць ен? Трупы, руіны, дзе ўчора

Прыгожы і строгі быў замак Тудораў;

У роспачы чорнай дарэмна блукае,

Астанкі каханае жонкі шукае;

Глядзіць навакол у адчаі маўклівым,-

Магільная ціша. Душу б хоць якую

Знайсці, каб раскрыць таямніцу нямую.

I вось пастухі падыходзяць пужліва,

Разказваюць: ноччу жахліваю гэтай

Жанчыну адвезлі ў карэце Мехмета.

Зубамі скрыгоча юнак ад бяссілля,

Прышпорыў каня, паляцеў як на крыллях.

А войска тым часам адно часталося,

Згубіўшы начальніка воляю лесу;

Разбегліся воіны статкам пужлівым,

Іх людзі-суседзі прынялі зычліва.

Ізноў крыж славянскі скарыўся мекканам, 

Ізноў люд Мультанаў скавалі кайданы.

Песня 2

Чорны Пiлігрым

Што за рух незвычайны у сербаў пануе?

Чарнагорцы-манахі ў натоўпе блукаюць,

Дружна келіх за келіхам госці куляюць, 

Каршуны на-пад краем кагосьці пільнуюць.

На бяду гэта пэўна! Драпежная зграя

Жорсткі бой для славянскіх сыноў абяцае.

На чаканае свята нядзелі Вербнай

Шмат уранні набожных сабралася сербаў, 

Перапоунілі горад пад назнаю Такаў .

Там схіляецца грэшнік перад іконай,

Пілігрым б’е у грудзі сябе, засмучоны, 

Просіць Бога грахі дараваць, небарака.

Але хто ў пілігрымскім адзенні убогім

Ніцма ўпаў на зямлю перад лікам святога?

Можа, грэшінік вялікі ці так нешчаслівы?

Моліць горача Бога — з душы набалелай

Енк адчаю гучышь, ажно ўздрыгвас цела; 

Ці пачуе яю Творца наш літаецівы?

Валасы пацярушаны срэбраным попелам,

Як нябожчык апрануты ў чыстае покрыва; 

Не пабачыш у твар — да зямлі прыпадае; 

Малады ці стары? — пэўна, кожны спытае.

Не знаемы нікому, а ўсім абыходзіць.

Спачуванне у жаласных сэрцах знаходзіць.

Хмары пылу курацца на Рудніцкім шляху, 

Што за людзі там едуць заможнага роду?

Абрэновіч Мілош набакір збіў папаху,

Скача ўперадзе, далей - без ліку народу,—

То баярскія дзеці зямель сербіянскіх.

Выклікае народ свайму князю вітанні:

«Слава, сербаў апора,— Мілош, князь славянскі!»

«Слава, меч сербіян, у вялікім змаганні!»

Мілош скочыў з каня — тоне ў хвалі народнай, 

Ўсіх сардэчна вітае, як банька іх родны.

Дзельны, шчыры і мужны той князь для славянаў, 

Абаронца іх веры — знішчальнік турбанаў!

Пойдзе ў бой — шабля вострая косіць на славу.

Разбягаецца вораг налева й направа!

Сціплы, шчыры, да люду свайго дабрачынны.

Як сапраўдны славянін у доме гасцінны; 

Банькам людчі завуць за характар ягоны, 

Кожны стане грудзьмі за яго ў абарону.

Зазванілі званы на царкоўнай званіцы,

Рушыць люд грамадой да царквы памаліцца.

Нізка голавы хіляць, упрошваюць Бога.

Каб над ворагам хцівым паслаў перамогу.

Пілігрым жа у чорным адзенні укленчыў,

 I душа яго ў роспачы рвецца і енчыць.

Раптам дчіва! Узвіўся над морам народу

Сцяг, здабыты са схову, сцяг сербскай дзяржавы!

Стаў Мілош над той сцяг — знак вялікае славы.

А наўкола баяры высокага роду.

I прамовіў ён гучна: «Народ ваяўнічы!

Мы для шчасця Айчыны за гонар палічым

Стаць на шлях барацьбы. Так загадвае неба: 

Час рашучы настаў, зброю ў рукі браць трэба!

Вось турчнкі пасол не дае нам спакою,

Каб сябе мы заплямілі ганьбаю вечнай.

Каб Мультанам мы здрадзілі, каб беесардэчна

Аддалі іх тыранам. Нам грозяць вайною!

Толькі гэтым не здзівілі нас — пойдзем за зброяй

На варожыя зграі. Што скажаце, людзі?

Або здрадзім братам і спакой прыдабудзем, 

Або ў бой?!» Крык натоупу: «Да бою, да бою!»

Тут зірнуў пілігрым затуманеным зрокам.

Скінуў чорнае ўбранне, ступіў пару крокаў.

Бачаць людзі стаіць перад імі асілак.

Хоць чало пабялела, хоць гора скасіла, 

Але вочы гараць.. Смелай дужай рукою

Ен рашуча хапае бліскучую зброю.

Як у льва, што гатоў на праціўніка скочыць.

Запалалі агнём пілігрымавы вочы.

«Дзякуй Богу! прамовіў юнак у запале. -

Дзякуй, князю, што клічаш да грознай навалы

Наш славянскі народ, што на ворага злога

Меч падняў ты рашуча без ценю грывогі.

Сын Балгарыі мужнай, над сцяг вызвалення

Я з табой станаўлюся без страху, сумлення.

Я змагауся за волю у бойках крывавых.

Біў я туркау за нашу славянскую славу.

Я, паплечнік твой верны, хоць зараз гатовы

Стань над слауны твой сцяг за народ наш славянскі

I пайсці без вагання ў рашучы бой новы.

Каб у прах разляцеўся двурожнік мекканскі!»

«Але хто ж ты такі? Адкажы. пілігрыме?» —

Мілош, ціснучы рукі, ў яго запытаўся.

«Князь, нашто табе знаць невядомага імя?

Калі я супраць служак Алаха падняўся.

На мой кліч арнауты да самага скону

Будуць нашу зямлю бараніць ад палону,

«Бог заплоціць табе, пілігрыме мой чорны!» —

Скажаш ты. Што імя? Богу ўсе мы пакорны».

I байцу рады князь, дорыць ласкай, як сына, 

Прызначае галоўным яго над дружынай.

I збіраецца войска пад сцягам дружыны.

Горды духам народ смела ўзяўся за зброю; 

За славянскую веру, за волю Айчыны

Строй ваякаў адважных імкнецца да бою!

Разгарнулася шырака раць баявая,

Пад Базарам палкі мусульман сустракае.

Скуль з’явіліся ў Рудніку дзіўныя госці?

Дзве жанчыны: адна ўжо зусім пажылая,

Але зірк яе думкай гарачай палае,

А другая — у поўнай красе маладосці.

Смутны позірк маўкліва кідае наўкола.

Каля сэрца трымае дзіцятка-анёла.

3 імі нейкі мужчына у смутку глыбокім

Думкай нібы ляціць да радзімы далёкай.

Не сядзіцца яму, калі ў бой за свабоду

Рушаць смела славянскай краіны народы.

Пажылая жанчына — то жонка Мікоша,

Што ў Мультанах як воін адважны загінуў.

Зваць Тудорам мужчыну. Да лепшай гадзіны

Ен схаваўся са зброяй у князя Мілоша.

Маладая... Тут трэба зрабіць перапынак, 

Бо прымчаўся ганец стуль. дзе быў паядынак.

«Раскажы. пасланец баявога народу.

Што за весткі прынёс? Што паслала нам доля

Калі ганьбу славянскаму нашаму роду,

Гавары, не маўчы, — значыць. Божая воля!

Калі ўжо надышоў для народнае долі

Час астатні — лепш згінуць, чым жыць у няволі

Але бачу на твары тваім я другое,

Будзь жа нам звестуном весткі больш дарагое, 

Супакой нашу боязь...» -

«Так, ясная пані. 

Вестку шчасную маю з вайсковага стану.

Поиска князя святкуе цяпер пнерамогу;

Вызваленне прыйшло, скрышан месяц двухрогі!

Там дашчэнту разбіты атрады Селіма:

Над Базарам заўзята мы ворага білі.

Над Крушэвам Ахмета ў палон захапілі;

Гэта усе - справа Чорнага Пілігрыма.

Вось — асілак! Не знойдзеш такога другога; 

Блісне шабляй і падае вораг пад ногі.

Яго ўласная мужнасць, любоў да свабоды

Памаглі нам турбанаў разбіць назаўсёды!

Проста дзіўна! Сустрэўся ён двойчы з Мехметам,

 I хоць той пыхкаў злосцю, гразіўся штылегам, 

Ды магутнай рукой Пілігрым выбіў зброю

3 рук яго. Тут, вядома, прыйшоў канец бою,

Ледзь не стрэў правадыр іх турэцкі канчыну.

Поле бітвы крывавай ён з ганьбай пакінуў».

Тут спытаўся Тудор: «Адкажы, паважаны.

Як завуць таго мужа, каб мог я з пашанай

Яму рукі націснуць сардэчна й па праву, 

Каб абняць яю моі і надзець вянок славы».

«Невядомы ні род яго людзям, ні імя,

Звалі Чорным яго мы усе Пілігрымам;

Сам пабачышся, пане, ты з ім. Неўзабаве

Князь Мілош будзе тут. з ім дарогаю славы

На чале з Пілігрымам ідуць пераможны;

Пажадаю ж і пану сустрэць добра госця

Пры ўваходзе у Руднік ля самае брамы

3 хлебам, соллю і з добрай пашанай таксама...»

Маладая жанчына з начатку размовы

У задуме глыбокай не чула ні слова;

Калі ж часам прамоўца расказваў з запалам

Пра адважнага воіна, сейбіта смерці,

Ажываў яе твар, калацілася сэрца.

На прамоўцу глядзела, і вочы палалі;

Гаварыў пра Мехмета — ад страху дрыжала.

Быццам смерць яму карай сваёй пагражала.

А як скончыў ганец......загарэліся вочы

Незвычайным агнём, нібы зорка уночы.

Прытуліла дзіця, яе шчокі палалі:

«Гэга ён, мае шчасце, мой любы Кізралі!

Хто ж яшчэ біцца з ворагам можа вось гэтак?

Хто б жыццё захаваў сярод бою Мехмету»

I пабегла з пакоя сустрэць таго ветла, 

Хто здагадку яе спраудзщь яваю светлай.

Хто ж там едзе ля князя паперадзе світы

На кані вараным, плашчом чорным укрыты.

Твар пахмурны, трывогаю занепакоены

Хоць вітае народ з захапленнем героя,

Хоць збавіцелем лічыць славянскай Айчыны

I да неба ўзвышае адважны учынак,—

Ён глядзіць абыякава, сам засмучоны,

Нібы згублена ўсё, у што быў улюбены.

Пераможцаў Тудор сустракае ўрачыста,

3 хлебам, соллю. Народ абступіў князя кругам,

Кожны выказаць хоча пашану, як другу.

Але што за жанчына крычыць галасіста

Гол а с родны сардзчнай гучыць цеплынёю.

Пілігрым азірнуўся, зляцеў ён стралою;

Ен пазнаў гэты голас, хутчэ-й падбягае,

Праз хвіліну да нужных грудзей прытуляе

Даражэйшую ў свеце сваю Міхаэлю.

А яна дзіцянё падае: «Воін смелы,

Гэга кроў твая, сын твой, мой любы Кізралі,

Ён адкрые ў жыцце нам свяілістыя далі!»

I герой песцiць сына і жопку цалуе. 

Вось яму ўзнагарода за долю цяжкую. 

А народ, што убачыў сканчэнне трывогі, 

Услаўляе ў малітвах з удзячнасцю Бога.