автордың кітабын онлайн тегін оқу Роднае слова (Магутнае слова, ты, роднае слова!..)
Янка Купала
Роднае слова (Магутнае слова, ты, роднае слова!..)
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сьне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Бясьсьмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!
Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты сьмялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы
Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымні ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
(1908)
