3 першым маем
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  3 першым маем

Янка Купала

3 першым маем

Пашыраецца, Май, твой пабедны паход 

На далёкі, на блізкі і захад, і ўсход,

Твой вітае сцяг поўнач і поўдзень,

Сцяг чырвоны, дзе толькі ён дойдзе. 

Пашыраецца, Май, твой пабедны паход.

 

Па-святочнаму ўрачыста 

Люд наш вольны пахаджае,

Грае сонца ў небе чыстым,

На зямлі гул галасісты,

Плывуць песні па-над гаем:

 

3 Першым маем!

3 Першым маем!

 

У трыумфе ў квяцістым паход ясны твой 

Пройдзе свет пераможнай свабоднай хадой,

Будзеш, Май, сваё святкаваць свята 

Там, дзе сёння йшчэ путы ўюць каты,— 

Пройдзеш свет пераможнай свабоднай хадой.

 

Па-святочнаму ўрачыста,

Па ўсіх светах, край да краю,

Зайскрыць сонца ў небе чыстым;

Пойдзе гоман галасісты 

Звонкім рэхам на-над гаем:

 

3 Першым маем!

3 Першым маем!

 

Пад расстрэлам стаяць больш не будзеш нідзе, 

Больш тыран ланцуга на цябе не ўскладзе, 

Бомбы больш не спадуць з самалётаў,

Кветкі сыпацца будуць з высотаў,

Пад расстрэлам стаяць больш не будзеш нідзе.

 

Па-святочнаму ўрачыста,

Па ўсіх светах, край да краю,

Зазвініць зямля ўся чыста,

Вышле сонца сказ вячысты —

Ў свет прывег сваім звычаем:

 

3 Першым маем!

3 Першым маем!

 

Сцеражом, ясны Май, мы, як зорку, цябе, 

Будзеш з намі ў далейшай сяўбе-барацьбе;

За сцюдзёныя, цёплыя моры    

Мы на новыя пойдзем прасторы.

 

Урачыста стаіць варта 

Нашых межаў — край да краю,

Кулямёт прыцэл свой знае,

Самалёт гатоў да старту,

Б’юць крамлёўскія куранты:

 

3 Першым маем!

3 Першым маем!

 

1941