Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)

Станіслаў Мараўскі

Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)

Шрифты предоставлены компанией «ПараТайп»


Переводчик Леанід Лаўрэш





18+

Оглавление

Ад перакладчыка

Аўтар гэтых успамінаў, др. медыцыны Станіслаў Мараўскі, нарадзіўся 22 ліпеня 1802 г. у Міцкунах пад Вільняй, што ў Лаварышскай парафіі, у маёнтку сваёй маці і быў першым і адзіным сынам шамбаляна караля Станіслава Аўгуста Апалінарыя Мараўскага і Мар'яны з Сямашкаў (памерла ў 1813 г.). Бацька — Апалінар Мараўскі (памёр у 1838 г.), быў вельмі вядомым у той час чалавекам, ведаў і падтрымліваў сяброўства з многімі тагачаснымі інтэлектуаламі, браў удзел у паўстанні 1794 г., асабіста ведаў Тадэвуша Касцюшку і Якуба Ясінскага, быў масонам.

Бацькі аўтара, вельмі заможныя людзі, пабраліся шлюбам па вялікім каханні, але «ў выніку сямейных, драматычных і па-сапраўднаму, з-за сваёй надзвычайнасці, цікавых інтрыг, маці на сямнаццатым годзе свайго жыцця была вымушана законна расстацца са сваім мужам, якога кахала». Пара развялася ў 1810 г. па ініцыятыве бацькі. Каб паскорыць шлюбаразводны працэс, звярталіся нават да імператара Аляксандра I, прычыны разводу ў крыніцах не ўказваюцца. Маці пасялілася ў Вільні, дзе, з-за шлюбаразводнай драмы захварэла ў 1813 г. і «гэтая няшчасная жанчына, прыгнечаная болем і рознымі паразамі, што атручвалі сэрца, памерла ад сухотаў». Пахавана на Бернардынскіх могілках, магіла не захавалася. Адзіны сын Мараўскіх Станіслаў застаўся жыць з бацькам і яго другой жонкай Юзэфай з Храпавіцкіх (1770–1842).

Яго дзяцінства было сумным і не толькі з-за адсутнасці маці (шляхетная мачаха з дому Храпавіцкіх, як магла імкнулася рабіць дабро пасынку), але больш з-за стаўлення бацькі да сына.

Бацька аўтара Апалінары Мараўскі

Бацька, несумненна чалавек выбітны, здольны, інтэлігентны, вынаходлівы, бонвіван і лавелас, «высакародны і паважаны ў свеце», надзіва рэзка, строга і сурова абыходзіўся са сваім адзіным сынам. Аднак для яго ён зрабіў усё, што і належала зрабіць. Выхаваў яго здаровым і даў выдатную адукацыю. Першапачаткова Станіслава вучылі гувернёры — і не абы якія: Міхал Канарскі, перакладчык з французскай мовы (потым ён вучыў Шчэнснага Патоцкага) і Захара Нямчэўскага, будучага прафесара матэматыкі Віленскага ўніверсітэта і дэкана факультэта. Калі Станіслаў падрос, яго аддалі ў Ковенскую павятовую школу, у якой праз год пасля таго, як яе ў 1818 г. скончыў Мараўскі, пачаў настаўнічаць Адам Міцкевіч.

Пад ціскам бацькі Станіслаў паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1823 г. і абараніў ступень доктара медыцыны. Вучоба Мараўскага прыпала на гады максімальнага развіцця Віленскага ўніверсітэта і на кульмінацыю руху філарэтаў сярод моладзі. Мараўскі браў удзел у гэтым руху, быў прыняты ў сакавіку 1819 г. з псеўданімам «Патрокл» і 15 сакавіка прачытаў даклад «Пра свабоду народа», а 7 чэрвеня «Жыццё і справы кардынала Рышэлье». Яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце меў зносіны з А. Міцкевічам, Т. Занам. Яму ўдалося пазбегнуць суда над філарэтамі і выгнання з краю. Па сямейнай традыцыі быў членам масонскай ложы «Руплівы ліцвін» («Litwin Gorliwy»).

Маці аўтара Мар’яна Апалінарыева Мараўская з Сямашкаў

Не вытрымаўшы тыраніі бацькі, паехаў у Пецярбург (жыў там у 1827 і 1829–1838 гг.), дзе працаваў лекарам і атрымаў ордэн св. Ганны падчас знакамітай эпідэміі халеры. Меў стасункі з Адамам Міцкевічам, сябраваў з піяністкай М. Шыманоўскай, мастакамі Ю. Аляшкевічам і В. Смакоўскім.

Знаходзячыся ў Парыжы, вырашаў праблемы са спадчынай, якая дасталася яму ад пляменніцы. Падчас знаходжання ў Францыі зблізіўся з эміграцыяй і павінен быў стаць сватам шлюбу Цэліны Шыманоўскай (1812–1855) з Адамам Міцкевічам, з якім зноў сустрэўся ў 1833 г.

Пасля смерці бацькі ў 1838 г. пасяліўся ў маёнтку Устроні Троцкага павета, дзе пісаў свае мемуары. У 1845–1846 гг. жыў у Варшаве. Сучаснікамі характарызаваўся як мізантроп, што бачна і з яго ўспамінаў.

Памёр у 1853 г. у сваіх Устронях і быў пахаваны ў капліцы ў Неманюнах Троцкага павета.


Розныя кнігі ўспамінаў Станіслава Мараўскага неаднаразова выдаваліся на польскай мове і даўно перакладзены на летувіскую мову. Значна больш «роўныя» і менш суб'ектыўныя ўспаміны Мараўскага пра жыццё ў Пецярбургу таксама перакладзены і на расейскую мову[1]. У сваіх росшуках я неаднаразова перакладаў і цытаваў фрагменты ўспамінаў Мараўскага і добра разумеў каштоўнасць, а ў чымсьці ўнікальнасць яго тэкстаў і таму некалькі разоў прапаноўваў асобе, якая магла б арганізаваць высокапрафесійны пераклад, навуковае каментаванне, рэдагаванне і выданне ўспамінаў Мараўскага, зрабіць гэтую працу. Усе разумелі каштоўнасць такога выдання, і таму віленскія ўспаміны Мараўскага рана ці позна павінны былі б з'явіцца ў тым ліку і на беларускай мове. Але сталася так, што верагоднасць гэтага сёння наблізілася да нуля. Таму я і ўзяўся за поўны пераклад віленскіх успамінаў Мараўскага, бо яны, у тым ліку, наўпрост датычаць і маёй Лідчыны, а таксама Ашмяншчыны, Наваградчыны і г. д.

У маім перакладзе амаль што няма скаротаў, касаваў я толькі не зусім дакладныя апісанні аўтарам біяграфій Бенігсена, Зубава і г. д., стамляўся перакладаць адмоўныя характарыстыкі яго непрыяцеля Новамейскага і іншыя, вельмі суб'ектыўныя і малакаштоўныя часткі пра цалкам невядомых сёння асоб, але гэтыя скароты агулам не перавышаюць некалькіх старонак кнігі.

Улічваючы вельмі спецыфічны стыль Мараўскага, яго сказы на паўстаронкі з вялікай колькасцю косак, косак з кропкай, вялікую колькасць састарэлых слоў і г. д., на пачатку я думаў зрабіць пераклад як максімальна набліжаны выклад сэнсу яго ўспамінаў. Але стыль Мараўскага, калі яго думкі абганяюць пяро, да апісання кожнай асобы дадаецца па пяць ці болей эпітэтаў, а самая простая думка можа раскрывацца на некалькіх старонках, захапіў мяне, і таму я маю слабую надзею, што ў пэўнай ступені мне ўдалося перадаць яго вельмі своеасаблівы стыль. Мараўскі ўвесь час працаваў нібыта для сябе ці максімум для сваіх сваякоў і сяброў, бо пісаў пра «вочы і вушы майго прыяцеля ці сваяка, які будзе гэта чытаць», але меў надзею і на нешта значна большае, «бо, хто ведае, можа і мае трызненні часам каму прыдадуцца».

Успаміны, відочна, ён пісаў на адным дыханні, і таму заўважны няроўнасці і нестыкоўкі тэксту. Напрыклад, у адным месцы пра свайго бацьку ён піша, што «вялікія і малыя грошы сыпаліся на яго без аніякага старання, нават, калі ён сам гэтага не чакаў», у іншых месцах неаднаразова згадвае вялікую заможнасць сваёй сям'і, але потым мы даведваемся, што яго бацька ў канцы жыцця ўжо амаль што нічога не меў і нічога не змог пакінуць свайму сыну.

Мая праца — не акадэмічны пераклад, бо перакладаў я віленскія ўспаміны як цікавейшы раман з жыцця нашага краю першай трэці XIX ст. Таму, хоць гэта і было б цікава зрабіць, пераклад не мае навуковага апарата і занадта вялікіх каментароў, выкананых па ўсіх правілах у канцы кнігі. Тым не менш, пераклад разлічаны на дастаткова абазнанага ў нашай гісторыі чытача.

Каб не абцяжарваць і так складаны тэкст, я часта не расшыфроўваў шматлікія французскія і лацінскія словы, прымаўкі, а адразу падаваў іх у перакладзе на беларускую мову.

Успаміны поўняцца анекдотамі, расказамі і аповедамі пра вядомых і невядомых сёння асоб, і, калі ўзяць папраўку на зразумелую суб'ектыўнасць аўтара, яго ўспаміны можна лічыць энцыклапедыяй жыцця сярэдняга і вышэйшага класа былога ВКЛ у XIX ст.

Закончу гэты ўступ думкай, якую былы філамат Францішак Малеўскі[2] паведаміў другому былому філамату Адаму Міцкевічу (яны абодва былі жанаты з сёстрамі Шыманоўскімі) — Малеўскі лічыў тэкст Мараўскага «шклом, праз якое можна бачыць», дадам, чароўным шклом, праз якое можна бачыць гісторыю.


Вельмі цікавым для мяне ёсць апісанне аўтарам прыгожага абраду атрымання ступені доктара медыцыны (MD), я ўжываю для гэтага тэрмін, які мне падабаецца — «дактарацыя». Заўважу, што паступіўшы ў 16 гадоў ва ўніверсітэт, Мараўскі ўжо ў 20 гадоў стаў доктарам медыцыны. Наколькі я ведаю, і сёння ў англамоўным свеце доктар медыцыны (MD) — гэта прафесійная (і апошняя) навуковая ступень лекараў. Па ўзроўні падрыхтоўкі яна прыблізна адпавядае магістратуры немедыцынскіх прафесій, надаецца пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта і дазваляе займаць медычныя і выкладчыцкія пасады ў медыцыне ажно да прафесарскіх. Тады, як і сёння ў большасці дзяржаў заходняга свету, юрысты атрымлівалі навуковую ступень доктара юрыспрудэнцыі (J.D, JD, D. Jur. ці DJur), а багасловы — доктара тэалогіі (Theology Doctor, ThD). Каб займацца медыцынай, як навукай, сёння трэба мець ступень PhD (гл. ніжэй), напрыклад у галіне біялогіі, такая ступень лекара-навукоўца пішацца як «MD-PhD».

Апроч медыкаў, юрыстаў і тэолагаў, усе іншыя выпускнікі ўніверсітэта, пры жаданні, атрымалі ступень доктара філасофіі (PhD, Philosophiа Doctor) — навуковую ступень, якую і цяпер атрымліваюць спецыялісты ў галінах гуманітарных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук на аснове ступені магістра пасля выканання цягам 4–5 гадоў незалежнага даследчага праекта і абароны дысертацыі (PhD Thesis). У той час Віленскі ўніверсітэт не меў інжынерных накірункаў, і ступень магістра, а потым доктара філасофіі прысвойвалася гуманітарыям і прыродазнаўцам. Вядома, напрыклад, што Адам Міцкевіч у 1819 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт і ў 1822 г. атрымаў вучоную ступень магістра філасофіі. Загадкай для мяне з'яўляецца згаданы ў гэтых мемуарах хімік Ляхніцкі, які стаў доктарам ва ўзросце 19 гадоў. Невядома, ці тое тычылася вундэркінда, ці гэта проста памылка.

Мае каментары да тэксту ўспамінаў пазначаны літарамі «Л. Л.», а каментары, якія былі зроблены да выдання 1924 г., падаюцца без дадатковых пазнакаў.

У кнізе Мараўскага ўспаміны дадатковыя да асноўнага тэксту падаюцца пры канцы выдання. Гэтыя дадаткі я падаю пасля кожнага раздзела кнігі, пазначаны яны будуць літарай «Д» з адпаведным нумарам.

Перакладчык і каментатар успамінаў Леанід Лаўрэш.

 Моравский, Станислав. В Петербурге. 1827–1838. // Поляки в Петербурге в первой половине XIX века.– М.: НЛО, 2010. С. 479–618.

 Пра яго гл: Федута Александр. Филомат в Империи: Документальная повесть о Франтишке Малевском. Минск, 2019.

 Моравский, Станислав. В Петербурге. 1827–1838. // Поляки в Петербурге в первой половине XIX века.– М.: НЛО, 2010. С. 479–618.

 Пра яго гл: Федута Александр. Филомат в Империи: Документальная повесть о Франтишке Малевском. Минск, 2019.

Першая частка

Казалі тады першасвятары Пілату: «Не пішы». Але Пілат адказваў:

«Што напісана, тое напісана».

«Змяніліся пакаленні, і я застаўся блукаць сярод людзей у амаль што невядомай мне краіне, дзе нішто з таго, што мяне раней атачала, не было мне чужым».

Раздзел 1. Пралат Міхал Длускі. Яго характарыстыка. Яго сувязь з Лабаржэўскай. Яго масонства. Ссылка ў 1812 г. Вяртанне, смерць і пахаванне

Адным з блізкіх сяброў майго бацькі ў Вільні быў яго дваюрадны па цётцы брат ксёндз Міхал Длускі[1], пралат і архідыякан Віленскай катэдры.

У той час гэты ксёндз-пралат быў свяцілам, зоркай, сонцам капітулы. Сёння ніхто не мае ўяўлення пра тое, якое значэнне, павагу і пашану мелі члены Віленскай капітулы ва ўсім забраным краі і ў самой Вільні, а было гэта яшчэ на маёй памяці.

Але ўжо нават і тады людзі скардзіліся, што ў капітулу ўбіліся інтрыганы. У часы кс.-біскупа Масальскага і потым, не было іншых пралатаў, як толькі арыстакраты. Гэту духоўную пасаду займалі Лапацінскія, Валовічы, Касакоўскія, Страйноўскія, Бжастоўскія, Зянковічы і ім падобныя, святасцю жыцця над іншымі ўзвышаўся біскуп Пільхоўскі[2]. Спалучалі яны сапраўднае выхаванне з уласным, звычайна, вялікім багаццем, і, галоўнае, карысталіся агульнай павагай да сябе. Узнагароджаныя зоркамі св. Станіслава і Белага Арла, засядалі ў парадных тогах за дзіўнай прыгажосці сталамі віленскай капітулы, выглядалі як рымскія сенатары, якія з-за гальскага нашэсця чакаюць смерці.

Станіслаў Мараўскі

Потым, палітычныя змены, заўчасная смерць многіх пралатаў і ідэі, якія з'явіліся пад уплывам універсітэта і сучаснай навукі, пачалі дэмакратызаваць свядомасць і прывялі да таго, што большасць пралатур і пасад у капітуле атрымалі ўніверсітэцкія прафесары святой тэалогіі. Пасады атрымалі пераважна асобы з дробнай і беднай шляхты і, як кажуць, малой высакароднасці. І шапталіся, што былі сярод іх нават сяляне, якія ўзняліся праз моц таленту ці праз інтрыгу.

Аднак заўсёды былі Бжастоўскі, Касакоўскі і Багуслаўскі, а сярод навукоўцаў-матэматыкаў Нарвойш[3], Міцкевіч[4], Клангевіч[5], Хадані[6] і Кундзіч[7]. Цывінскі[8] — шляхціц старажытнага і чыстага паходжання, хаця і быў ужо афіцыялам, але ніколі не думаў, што дачакаецца той ролі, якую пазней яму давялося выконваць. Я часта бачыў Цывінскага выструненым каля дзвярэй Длускага і вельмі цяжка было яго ўгаварыць усяго толькі сесці ў крэсла. Я бачыў гэта, але яно мне не шкодзіла, і з гэтым будучым біскупам у мяне ніколі не было стасункаў, хоць часам я меў іх з асобамі, якімі ён кіраваў. Зрэшты, лепш не заўважаць прыніжанай сціпласці людзей, якія потым узняліся, бо яны не любяць сведкаў сваёй мінулай пакорлівасці. А такія сведкі, часцей за ўсё міжвольна на пачатку глядзелі на іх, як бараны, але потым заўсёды ставаліся вінаватымі: «Чаму глядзелі, чаму бачылі?» Гэта нешта накшталт лёсу Авідзія, які ўвесь час скардзіўся: «Cur aliquid vidi. Cur noxia lumina jeci!» (лац. «Чаму я нешта бачыў. Чаму я падпаліў агонь!». — Л. Л.).

Ксёндз Міхал Длускі быў выхаваны ў школе кс.-біскупа Масальскага, чыя элегантнасць, дасканаласць, вучонасць і ветлівасць славіліся па ўсім краі (Д 1) і дапамагалі біскупу ва ўсіх яго падарожжах за мяжу — яго такт, яго абыходжанне з людзьмі, яго разважлівасць — усё тое, чаго сёння мы ўжо не сустракаем. Дасведчаны, энцыклапедычна адукаваны ва ўсіх галінах ведаў, з веданнем 6 моў і 7-й расейскай, якую потым вывучыў у няшчасці, віртуозны мастак алоўкам і алеем, да гэта ўсяго яшчэ і архітэктар, і аграном, ён вылучаўся нават у часы вялікіх асветнікаў, калі было шмат па-сапраўднаму вучоных людзей, якія атрымалі веды не з газетаў і часопісаў, а з упартага і пастаяннага вывучэння грунтоўных кніг — асоб, якія дзівяць сучасных мудрацоў ведамі — аздобамі свайго розуму і сэрца.


Длускі, кажу я, мог не прымружыўшы вока, мець уладу і надзейна яе трымаць. Калі і быў на свеце хрысціянскі святар, пазначаны рукой Бога анёльскім абліччам, дык гэта, безумоўна, ксёндз Міхал. Прыгожага целаскладу, росту вышэй за сярэдні, з паважнымі і шляхетнымі рухамі, па-сапраўднаму панскімі рукамі, у паводзінах сціплы, ціхі хоць і не па-езуіцку — ён паланіў сэрцы кожнага, хто яго ведаў. Але галоўнай яго аздобай быў твар і нават выраз твару, калі ён размаўляў з людзьмі. Блакітныя вочы, светлыя, доўгія валасы, якія клаліся на шыю прыгожымі, натуральнымі кудзеркамі, лагодны позірк рабілі яго па-сапраўднаму падобным да анёла ці, прынамсі, да таго Габрыэля, якога ў «Вечным жыдзе» сваёй фантазіяй намаляваў Эжэн Сю. З вялікай колькасці партрэтаў ксяндза Міхала толькі мініяцюра, якую я атрымаў ад бацькі, перадае яго воблік. Калі ён нават пры неабавязковай размове пачынаў прамаўляць, ягоныя губы ледзь-ледзь краналі адна адну, нібы ён збіраўся даслаць лёгкі пацалунак — гэтак жа робяць тыя, хто грае на флейце. І сапраўды, яго прыемны голас кранаў вуха, як гук музычнага інструмента. Быў у яго нязначны цік, не ведаю, ці заўважаў гэта хто-небудзь з яго блізкіх ці знаёмых, але мяне, малога, ён звычайна дзівіў, і таму я зачаравана глядзеў на яго. Безумоўна, цік не толькі не псаваў, але рабіў яго яшчэ больш чароўным. Апроч уласнага фундушу, які трымаў як капітал, ксёндз Длускі з’яўляўся яшчэ пробашчам у катэдры і меў дзве значныя бенефіцыі: Рукойні і Міхнішкі[9].

Рукойні[10], хоць і ляжаць блізка ад Вільні, аднак да пэўнага часу іх ўважалі мёртвым, журботным і нудным мястэчкам, але гэтую сваю летнюю рэзідэнцыю ён перарабіў на маленькі рай. Купамі маляўніча пасаджаных дрэў стварыў прыгожыя краявіды. Пабудаваў жылы дом, мураваны касцёл і іншыя гмахі. Батанік і аматар кветак, ён стварыў цудоўны сад з каналамі, напоўненымі рыбай, дамкамі для самых прыгожых птушак, швейцарскімі хаткамі, пусташ з высвечаным пустэльнікам-старцам — адным словам, узбагаціў усімі вясковымі аздобамі.

Пасля яго смерці ад усяго гэтага не засталося і следу! Бо Длускага змяніў спарахнелы і здзяцінелы пралат, граф Бжастоўскі, рэферэндарый ВКЛ, які з-за нейкага дзіўнага капрызу і фантазіі загадаў усё спляжыць і высекчы ў пень. Рукойні вярнуліся да ранейшага стану. А быў гэта той самы Бжастоўскі, які ў свае маладыя гады стварыў і арганізаваў Паўлава[11], мястэчка, слаўнае ў апошнія хвіліны Літвы і Польшчы.


Пры гэтым наш пралат Длускі быў не без граху. Анёлы заняпалі, а як жа часам не саграшыць чалавеку, нават калі ён і падобны да анёла? Прыгожы, вялікі, багаты, адукаваны, таленавіты, яго не маглі абмінуць спакусы. Як зазвычай здараецца, яго спакусіла жанчына. І хоць ён раней не аднойчы казаў дзявулям: «Ідзі прэч, шатан!», але ўсё ж перад чарамі адной з гэтых шатанак ён нарэшце не стрымаўся. Але магу меркаваць, што не вялікае дзіва зваліцца з такога коніка, бо нават праз колькі дзясяткаў гадоў, калі і я ўбачыў гэтую жанчыну, яна ўсё яшчэ заставалася вабнай! Не стану пляткарыць, бо каханне Длускага не было распустай, якой аддаўся гарбаты і страхалюдны пралат Зянковіч, у чые абдымкі кідаліся ці не ўсе модныя віленскія пані, таму што Зянковіч быў багаты і меў надзвычайна вялікую схільнасць да марнатраўства.

Длускі, сціплы чалавек з чулым сэрцам, не вытрымаў і патрапіў у сеткі, якія на яго паставіла прыгожае нябеснае стварэнне, поўнае ўдзячнасці і вабнасці — генаралава[12] Лабаржэўская[13] з дому Нарбутаў. Яна потым прайшла праз рукі, сэрца і кішэню князя Кутузава-Смаленскага, у той час (1799–1801 і ў 1809–1812 гг. — Л. Л.) генерал-губернатара Вільні, і некалькіх яшчэ паноў у Пецярбургу, а пры канцы выйшла замуж за міністра асветы, адмірала Шышкова. Калі я з ёй пазнаёміўся, яна была ўжо старой, але яшчэ моцнай, дзіўна прыгожай і мілай жонкай міністра, адмірала Шышкова[14]. Яна цалкам адпавядала свайму становішчу, узняла дом адмірала, з дзіўнай прыемнасцю і ветлівасцю захоўвала ўсеагульную павагу, асабліва цёплую ад землякоў, як быццам ніколі і не была іншай, а толькі і заўсёды жонкай міністра.

Што ж, магчыма, Длускі не ведаў, што ў сваёй хроніцы пісаў легат і папскі нунцый у Польшчы Энеа Сільвіа Пікаламіні, які потым стаў папам Піям ІІ, аб Нарбутоўнах[15], і небарака, закахаўся ў гэтую жанчыну па самыя вушы. Ці з-за глупства, ці каб добра яго абдзерці, замест таго каб хаваць стасункі, мілая спакусніца пачала знарок дэманстраваць гэтую сувязь. Выбухнуў скандал, і неабходна было яго хутчэй схаваць і пагасіць. Мой бацька, як Ментар, які скінуў Тэлемака са скалы, гвалтоўна разарваў гэтую сувязь. Лабаржэўская залілася горкімі слязьмі і запатрабавала 2000 дукатаў, каб загаіць сваю каліпсаву рану (у інтэрпрэтацыі рымскім пісьменнікам Гаем Юліям Гігіным старажытнагрэцкага міфа, німфа Каліпса забіла сама сябе з-за кахання да Адысея — Л. Л.). Мой бацька меў каля сябе сястру Лабаржэўскай Далецкую (ці Далінскую — Л. Л.), якую ён раней збаламуціў, і яна аддалася яму і целам, і душой. Пры дапамозе генерала Хацкевіча, які марыў неадкладна ўзяць Лабаржэўскую на свой рахунак, бацька закончыў справу кампрамісам у тысячу дукатаў. Аднак, калі Лабаржэўская развітвалася, дык паклялася помсціць вечна, але не з-за малой сумы грошай, а за сканчэнне такога салодкага кахання. Трэба сказаць, што клятву сваю яна не выканала, бо, відочна, была жанчынай з мяккім, добрым і незлапамятным сэрцам. У 1828 г., ужо будучы жонкай міністра, яна, як сына, прыняла мяне ў Пецярбургу, навучала мяне, дзе магла пратэжыравала, і я меў у сталіцы шмат прыемных момантаў у яе вялікім, знакамітым і бліскучым доме (Д 2).

Ну, і каб хоць коратка закончыць біяграфію Длускага, дадам толькі, што яшчэ падчас вандроўкі па Еўропе разам з біскупам ён уступіў у таварыства масонаў. І калі пазней масоны пачалі множыцца ў Літве і Польшчы як грыбы на моху, аказалася, што ён і наш агульны сваяк генерал граф Караль Мараўскі[16] былі ветэранамі масонскага руху ў краі[17] (гэты графскі тытул для яго быў куплены нясвіжскімі Радзівіламі ў рымскага імператара, ён меў падвойнае сваяцтва з Радзівіламі, бо аддаў сваю адзіную дачку за апошняга нясвіжскага Радзівіла. Ён вельмі хацеў мяне ўсынавіць, але бацька не пагадзіўся). Мараўскі доўгі час жыў у Завушшы, і яго галоўным сябрам стаў пралат Длускі. Праз Длускага міласэрны і шчодры граф часта аказваў значную падтрымку і рабіў складкі для мастакоў, вучоных без сродкаў, для бедных і сірот і таму быў шырока вядомы.

Нарэшце, прыйшоў 1812 г. З'яўленне імператара Напалеона, які па-здрадніцку падараваў нам бразготку, нам, якія яшчэ ўсё памяталі і ўсімі сіламі і шляхамі імкнуліся аднавіць сваю незалежнасць. Гэта дало новы стан, новыя постаці. Руплівы і высакародны Длускі ўсёй душой прыкіпеў да гэтай няспелай яшчэ надзеі. А ў дзень імянін французскага імператара ён сказаў з амбона катэдральнага касцёла слаўнае казанне, якое зрабіла на ўсіх вялікае ўражанне, і шпегі адразу даслалі звесткі ў расейскі лагер. На яго ўжо меўся кампрамат, але, паколькі былі і больш дыскрэдытаваныя асобы, пасля вяртання маскоўскіх войскаў ён неяк выкруціўся. Ды няшчасны лёс абрынуў на яго галаву новую буру.

Калі ўжо расейскія войскі падышлі да Вільні, французы адступалі і хаваліся, дзе маглі, бо мелі спадзяванні, што перамога, якая выпала з іхніх рук, вернецца ў кожны момант. Вышэйшыя афіцэры хаваліся ў цывільным адзенні ці ў салдацкіх мундзірах ад простага люду, раззлаванага нядаўнім рабаўніцтвам, і асабліва ад цікаўных і спрактыкаваных вачэй яўрэяў, якія пра ўсё даносілі расейскаму войску. Адзін з французскіх генералаў, масон, які раней бываў у віленскай ложы і ведаў Длускага, пайшоў да яго з просьбай дапамагчы ўцячы. Пралат са сваіх ці з масонскіх грошай даў яму 100 злотых, і генерал рознымі шляхамі дабраўся да Дрэздэна. Але ў Вільні застаўся яго сябар і, не падумаўшы, што ён робіць, генерал праз пошту напісаў яму, што той мае рабіць і расказаў, як ён сам уцёк у Саксонію. «Калі ў цябе няма грошай, ідзі да высакароднага і свентаблівага каплана, пралата Длускага, які дапамог мне, і цябе, дакладна, не пакіне». Гэты ліст патрапіў у рукі Кутузава, адтуль да імператара Аляксандра І, які загадаў саслаць Длускага ў Сібір! Нечакана для святара прыйшла кібітка і яго, ужо сталага чалавека, павезлі ў Табольск і, як вялікую ласку, дазволілі ўзяць з сабой для паслуг прывязанага да яго камердынера Тавянскага.

Даведаўшыся пра гэта, мой бацька, як кіпенем абліты, паляцеў у Вільню, націснуў на ўсе спружыны, два гады праціраў усе парогі і нарэшце, дачакаўся вяртання Длускага. Але гэта ўжо быў не той Длускі! І хоць ён карыстаўся яшчэ большай павагай сярод людзей, але цяжкая дарога, маральныя пакуты, клімат, пераслед, хамства, ганьба — усё тое, ахвярай чаго ён стаў сярод раз'юшаных расейцаў падчас выгнання, сумна паўплывалі на яго розум, на стабільнасць яго характару і на яго здароўе. З таго часу ён вёў замкнёнае і сумнае жыццё, бачыўся толькі з намі, з блізкімі яго сэрцу людзьмі і выглядаў, як перад самай смерцю. Праз некалькі гадоў, у 1820 г., прыехаў у касцёл св. Стэфана[18], дзе звычайна па пэўных днях адпраўляў святую імшу для мар'явітак і, калі выходзіў з карэты, нешчасліва ступіў і так паламаў нагу ў галёнцы, што ажно косць выйшла вонкі.

Не далі выніку самыя прачулыя старанні, руплівы нагляд лепшых лекараў і хірургаў, бо ён не згаджаўся, каб яму адрэзалі нагу. І няшчасны выпадак звёў пралата ў магілу.

Такі быў канец гэтай выключнай для краю і чалавецтва асобы, якая была вартая зусім іншага лёсу. Ні тады, ні сёння няма ў нашым краі каталіцкага ксяндза, які быў бы такім адукаваным і меў бы такое сэрца, такі характар і такую постаць.

Ягоная сястра Канстанцыя, вось ужо цягам больш як 30 гадоў абатыса віленскіх візітак, жанчына святая, шырока вядомая ў краі і за яго межамі, поўная лагоднасці, веры і сапраўднага хрысціянскага святла, у пансіёне свайго кляштара выхавала тысячы маладых, багатых і бедных паненак — цяпер яны ўжо маці, а можа і бабулі і павінны з удзячнасцю ўспамінаць абатысу. А я ўдзячны ёй за смачныя пернікі і іншыя мілыя прысмакі, якімі яна заўсёды адорвала. Апроч гэтай сястры, Длускі меў яшчэ адну, таксама візітку, але яна даўно ўжо памерла, і ксёндз Міхал акрамя майго бацькі не меў больш блізкіх сваякоў. Воля пралата, пра што мне неаднаразова казалі ў розных абставінах, заключалася ў тым, каб усё, чым ён валодаў, пасля яго смерці перайшло да майго бацькі. Але бацька быў высакародны і па-сапраўднаму бескарыслівы чалавек і таму адкінуў не толькі думку пра маёмасць Длускага, але і пра ўсе наступствы, якія вынікалі з гэтай думкі. Памятаю, калі я меў каля 10 гадоў, мяне прывезлі ў Вільню, і я абедаў з бацькам у пралата. Са сваёй вялікай і добра ўкамплектаванай бібліятэкі, пралат дастаў пераплеценую французскую кнігу з каляровымі гравюрамі жывёл, як на той час — вельмі прыгожую, і падарыў яе мне на памяць. Бацька, шкадуючы, што я сапсую кнігу (а яна ў мяне, хоць і парваная, але захавалася дагэтуль), пачаў угаворваць яго не рабіць гэтага, каб не шкодзіць свайму кнігазбору. Тады ксёндз Длускі сказаў: «Браце мой, чаму хочаш ваяваць з самім сабой? Гэта твой сын, і неўзабаве і гэта (паказвае на бібліятэку), і тое (паказвае на вялікую калекцыю карцін), і ўсе, што я маю, не каму іншаму, а вам дастанецца. Чаму ты так шкадуеш аб гэтай кнізе?» Ні тады, ні пазней я не думаў пра гэта, бо лічыў за ганьбу чакаць чужую смерць. Я згадаў гэтую акалічнасць, бо яна потым можа спатрэбіцца для тлумачэння некаторых пазнейшых падзей майго жыцця.

Пахаванне ксяндза Міхала было прыгожым, можа, самым прыгожым у Вільні. Не таму, што за труной ва усім сваім бляску ішла капітула, ішла і радавалася, бо дзве значныя бенефіцыі напэўна дастануцца камусьці з іх, але таму, што пахаванне суправаджалася шчырым і аднадушным смуткам усяго горада. Бо ўсе прыйшлі сюды, каб аказаць пашану памерламу. Ад натоўпаў немагчыма прайсці было ад Замкавай брамы да катакомбаў. Магістр масонаў жадаў сваіх паказаць лепш, чым капітула сваіх. І ўсе віленскія масоны, са згоды ўладаў ішлі ў чорных цывільных уборах са свечкамі ў руках следам за намі, сваякамі, што добра прычынілася да бляску пахавання. Гледзячы на гэта, канвенты (манаскія законы — Л. Л.) сціскалі зубы і моўчкі скрыгаталі імі ад вечнага няшчаснага пераканання ксяндзоў, што масанэрыя ёсць справа і выдумка д'ябла (Д 3).

Калі на катафалк неабходна было павесіць партрэт нябожчыка пэндзля Рустэма[19], а партрэт, верагодна, да гэтага часу знаходзіўся ў ложы і меў інсыгніі магістра масонаў, яго забралі з ложы, Рустэм неяк хуценька зафарбаваў інсыгніі і пакінуў толькі свецкія ўзнагароды і знакі. Як на ліха, калі ставілі гэты партрэт, адзін з бернардынаў рукавом сцёр частку яшчэ нявысахлай фарбы і ўсе ўбачылі цыркуль ці кельню. І пачаліся выдумкі і доказы, што касцёл апаганены блюзнерамі. Ад айцоў-бернардынаў чуткі разышліся па касцёлах, уздымаліся і грымелі, і чым далей, тым болей усе прыслухоўваліся да гэтага глупства, аж пакуль справа не дайшла да скандальных сцэн у сакрыстыі.

Калі мы ўжо збіраліся выходзіць за целам, я з запаленай свечкай у руцэ чакаў сігналу рухацца наперад і размаўляў з панам Канстантым Новамейскім, сваяком і вось ужо 4 гады адміністратарам маёнткаў і інтарэсаў ксяндза Длускага. Да мяне наблізіўся малады масон з надзвычай прыемным тварам і папрасіў дазволу запаліць свечку. Я ветліва дазволіў бы зрабіць гэта любому, але ў той момант адчуў такі інтарэс і цікавасць да гэтага чалавека, што цікавасць адбілася на маім твары на якім немагчыма было нешта схаваць. Новамейскі гэта заўважыў і сказаў: «Я бачу, панове, што вы не ведаеце адзін аднаго, пры тым, што вы аднафамільцы». Гэта быў шляхетны Караль Мараўскі, чалавек пачцівага сэрца і непаспалітай галавы, у той час ужо буйны праўнік, суддзя крымінальнага дэпартамента. Так я пазнаёміўся з Каралем Мараўскім, з якім, дзякуючы яго рэдкім якасцям, неўзабаве склалася блізкае сяброўства.

Перад тым, як расказаць вам пра гэта і ўсё іншае, што моцна паўплывала на маё жыццё, трэба згадаць пана Новамейскага, пра якога я наўмысна дагэтуль нічога не сказаў, бо вырашыў прысвяціць яму асобны раздзел, а можа, і болей.

Дадаткі

1. Віленскі ксёндз-біскуп[20] выказваў вялікую прыязнасць і пашану да майго тады яшчэ зусім маладога бацькі. Адным з галоўных доказаў гэтага, які і прывабіў маю ўвагу, стаў падарунак сарака бутэлек венгерскага віна шасцідзесяцігадовай вытрымкі толькі за тое, што бацька аднойчы за сталом біскупа пахваліў гэтае віно. Шмат хто хваліў віно, але гэтакай увагі да сябе не меў. Гэтае віно ў нас на працягу многіх гадоў выстаўлялася толькі падчас вялікіх святаў і перажыло бацьку адной бутэлькай. Я стаў спадчыннікам гэтай бутэлькі, калі мой высакародны калега і сябар, сапраўдны стацкі дарадца Францішак Малеўскі[21], вяртаўся з-за мяжы і знарок збочыў з дарогі, каб па глыбокім снезе наведаць мяне ў маёй вёсцы — мы разам выпілі віно за здароўе і за памяць пра лепшыя часы.

Можа будзе не залішнім і павучальным згадаць адзін не вельмі вядомы анекдот.

Задоўга да 1794 г., кс.-біскуп з-за мяжы вяртаўся з прычыны розных палітычных інтрыг, галоўнай апорай якіх у сваёй групоўцы быў ён сам, і заехаў у Дрэздэн. Там жыла варажбітка, якая здзіўляла ўсіх дакладнасцю сваіх прадказанняў будучыні і веданнем мінулых падзей. Кс.-біскуп, чалавек XVIII ст., верыў толькі ў правераную свецкую мудрасць тым не менш раптам арганізаваў для сваіх дамачадцаў візіт да варажбіткі. Біскуп, каб яго не пазналі, усклаў на сябе свецкае адзенне. Варажбітка паведаміла кожнаму нешта больш-менш вартае. І калі нарэшце да яе падышоў сам біскуп, сказала яму: «Ты ў думках здзекуешся і смяешся з усяго гэтага. Але памятай, і хай памятаюць усе, хто сёння з табой, што цябе чакае кепская будучыня. Ведай, ты загінеш на шыбеніцы!»

Біскуп з усмешкай даў ёй жменю золата і выйшаў на свежае паветра. Там, зусім не разгублены, сказаў сваім спадарожнікам: «Мосці панове, бачыце, ці можна верыць такім ведзьмам. З усіх смерцяў, якія мне магла прадказаць варажбітка, толькі гэтая цалкам немагчымая і несумяшчальная з маімі санам і таму ніколі не можа адбыцца са мной».

Небарака, ці мог ён падумаць тады, што ягоны сан не ўратуе ад ганебнага канца.

Рукі свярбяць накрэмзаць тут яшчэ адзін, весялейшы анекдот пра гэтага магната.

Віленскі кс.-біскуп, вельмі свецкі пан, не заўсёды насіў сутану і, нягледзячы на тое, што сан прымушаў яго ўстрымлівацца ад многіх зямных забаў, вельмі любіў паляванне. Падчас адной з такіх выпраў ён пагнаўся за аленем ці зайцам і заблукаў у глухім лесе. Згубіўшы набліжаных, біскуп не меў іншага выйсця, як ісці наўдачу па вузкай і вельмі ненадзейнай сцежцы, на якую выбраўся выпадкова.

Ішоў, ішоў па гэтай сцяжынцы і нарэшце выйшаў да нейкага незнаёмага засценка, новыя і чыстыя пабудовы якога сведчылі пра руплівасць тамтэйшага гаспадара. Жыў тут багаты чалавек, які сваю сядзібу заклаў у лесе. Стомлены біскуп ужо ледзьве стаўляў ногі і яму патрэбныя былі адпачынак і ежа. Гаспадар з паклонам прыняў падарожнага і не здагадваўся, хто гэта такі. Біскуп уціснуў яму ў руку талер і папрасіў, каб яго жонка зарэзала курыцу, якая гуляла па двары і зварыла з яе крупнік. Гаспадары з радасцю ўзяліся за справу для такога шчодрага і ветлівага госця. А біскуп на хвіліну прыснуў на сене.

Будзяць яго: «Ягамосць, ягамосць! Курыца гатовая. Галодны біскуп ідзе ў хату. Пах булёну радуе і казыча вантробы. Стаіць стол, накрыты чыстым абрусам, з чыстай алавянай лыжкай, нажом і відэльцам. Брава! Шчаслівы біскуп хваліць парадак у хаце і сядае за стол. А гаспадар з трыумфам і мінай, якая здаецца, кажа: «Пачакай, куме, будзе яшчэ і не тое!», ставіць перад ім курыны булён… думаеце ў чым?

У глінянай місе? Не!

У алавянай? Не!

А ў чым?

У белым фаянсавым начным гаршку!

Пачцівы гаспадар, каб мець у хаце нешта не з гліны, а штосьці багатае, што пакажа гасцям дастатак у доме, у Вільні ўбачыў у вітрыне крамы розныя вырабы з фаянсу і вырашыў купіць сабе вазон. Прыгледзеўся — і не адзін фасон посуду не спадабаўся яму так, як фасон начнога гаршка. І набыў яго, бо вырашыў, што гэта супніца.

Біскуп нярэдка згадваў сваю прыгоду. І рабіў гэта у супрацьвагу выхваленнем свайго супраціўніка князя Радзівіла Пане Каханку, які ўвесь час выдумляў пра сябе тысячы розных гісторый.


2. Не ведаю, ці хопіць мне часу, ахвоты і жыцця, каб напісаць успаміны пра мой побыт у Пецярбургу і асоб, якіх там сустрэў. Таму напішу тут, бо ў нядаўнім лісце са сталіцы мне паведамілі пра смерць 6 ліпеня 1849 г. адміралавай і міністравай Шышковай (некалі, Лабаржэўскай). Памерла за колькі гадзін ад халеры, якая там лютавала ўжо некалькі гадоў. Гэта была дзіўная жанчына, каля васьмідзесяці гадоў яе цела і душа ішлі рознымі шляхамі, яе вялікія памылкі, як звычайна, праз нейкі час забыліся на тле дабра, якое яна зрабіла ў глыбокай старасці, у той непрацяглы час, калі нарэшце яе ўжо адпусцілі грахі, бо яна доўга, доўга трымалася за іх абедзвюма рукамі і расстацца з імі ніяк не магла. Гэта наша Нінон дэ Ланкно[22], гэта наша сучасная Аспазія, яна памерла з вялікая пакорай ды з нейкім богабаязным зычэннем і прагай смерці. Яе апошнія словы да тых, хто стаяў каля ложка, былі: «Comme le cholera est bon… on en meurt»[23].

Я ўжо згадваў вышэй, што, нягледзячы на сталы ўзрост, пра які немагчыма было і падумаць, яна заўсёды заставалася прыгожай.

Мне пішуць, што да самага канца яна захавала тую абаяльнасць твару, якая разбіла столькі сэрцаў. Але вось якое дзіва — смерць так амаладзіла яе рысы, што тыя, хто яе не ведаў, а ўбачыў толькі ў труне, давалі ёй дваццаць пяць ці найбольш трыццаць гадоў.

Так яна жыла, карысталася і злоўжывала ўсім, з чаго складаецца зямное задавальненне. І нават яе парэшткі сведчылі, што нейкая больш магутная, чым чалавечая рука, паслала яе на гэты свет менавіта з такой мэтай. Бо яна, як некалі Венера, была зроблена з белай і бязважкай марской пены.

(Запіс зроблены 28 ліпеня 1849 г.)


3. Ксёндз Алойзы Каржанеўскі[24], дамініканін, адзін з нашых самых адукаваных святароў, аўтар і перакладчык шматлікіх карысных твораў, славуты прапаведнік, а таксама выкладчык фізікі і галоўны наглядчык знакамітага фізічнага кабінета, які знаходзіцца пры школе айцоў дамініканаў у Гародні, чалавек найлепшага сэрца і анёльскай душы, аднак, як і кожны з нас, меў свае заганы. Пры ўсёй сваёй вучонасці — быў зацятым, гарачым католікам. Напрыклад ён уважаў, што масонства — справа сатаны. І як прапаведнік, самымі рознымі спосабамі пераконваў у гэтай думцы віленскіх вернікаў. Чалавек красамоўны, поўны энтузіязму і агульнай павагі, пакрыты мантыяй, ён і сапраўдны нарабіў шмат шкоды масонам, хоць і сам таго не ведаючы, нямала ў каго ўзбудзіў цікаўнасць да вольных муляраў і зрабіў масонамі. Увогуле, усё, што тхнула нейкім махлярствам, хітрасцю ці здрадай, ніколі не магло чакаць ад яго паблажлівасці.

А зараз паглядзім на другі бок нашай карціны і на хвіліну прыглядзімся да чалавека іншага кшталту.

Мала хто ў нас зрабіў сваё імя такім папулярным, як вядомы і сёння, геніяльны італьянец Пінеці[25]. Ён быў фокуснікам і, як казалі, у свеце чараўнікоў валодаў рэдкім талентам і бязмежнай сілай. Сабе і іншым адкручваў галавы, рукі, ногі без найменшай шкоды для здароўя. Уваскрашаў памерлых і, наогул, мог зрабіць усё, што хацеў. Ён мог пераўвасобіцца ва ўсё, пра што мог падумаць! У нашым грамадстве пра яго хадзілі тысячы дзіўных гісторый, якія і сёння, калі мінулі гады, час ад часу пераказвае мясцовая шляхта. Той, хто здолеў так моцна замацавацца ў памяці, не мог быць чалавекам звычайным. Наступныя пасля яго — Боска, Мальдуана — не вартыя нават яго пальца і не змаглі наблізіцца да яго славы.

Прыезду Пінеці ў Вільню папярэднічаў моцны розгалас. А Вільня тады поўнілася чыстым золатам не раўнуючы, як Эльдарада. Яго жыццё больш ніколі не было такім багатым, як пасля ўзыходжання на прастол Аляксандра І. Усё жывое бегла дзівіцца і пляскаць у далоні цудоўным справам Пінеці. Зразумела, што простыя людзі тут жа пачалі тлумачыць яго справы звышнатуральнымі сіламі, і канешне ж, Пінеці, не перашкаджаў гэтаму.

Ксёндз Каржанеўскі быў тады прапаведнікам айцоў дамініканаў у Вільні, і яго гэта абурала. На некаторы час ён пакінуў масонаў у спакоі і напаў на Пінеці. Не было казані, навучання, размовы, наведзін, каб ксёндз Алойзы не пёк ямы лыткі. Хутка Пінеці адчуў вынікі намаганняў святара. Гледачоў у яго станавілася ўсё менш і менш. Усё радзей запрашалі ў панскія дамы і справы яго, відочна, пачалі пагаршацца.

Аднойчы раніцай ксёндз Алойзы сядзеў над брэвіярам (часасловам. — Л. Л.), калі ў яго келлю ўвайшоў прыстойна апрануты чалавек не першай маладосці з прывабным і прыемным тварам.

— Якую маеце справу і чым я мушу вам служыць? — сказаў ксёндз Каржанеўскі з паклонам.

— Я — няшчасная ахвяра незаслужанай нянавісці васпана дабрадзея! Я чалавек, загублены і даведзены вамі да мяжы жабрацтва, — сказаў незнаёмец з уздыхам.

— Хрысце Езу! — усклікнуў ксёндз, заломваючы рукі. — Што вы кажаце! Пэўна, вы памыляецеся!

— Скажу толькі адно слова. І гэта слова адразу пераканае дабрадзея ў тым, што я кажу праўду. Я… Пінеці!

— А калі так, — прамовіў святар пагрозліва, — дык дазволь, васпан, сказаць табе ў вочы, тое, што я казаў пра цябе раней. Ты, васпан, выбраў злое і грэшнае рамяство. Апамятайся, чалавеча! Дурыш людзей. Цягнеш з іх грошы. Робіш выгляд, што маеш нейкія звышнатуральныя здольнасці. Гэта вялікі грэх! Гэта смяротны грэх! Гэта недапушчальна! Так нельга!

— Пры ўсёй павазе, якую маю да ксяндза, — сказаў Пінеці, — дазвольце мне заўважыць, што я нават не магу ўявіць сабе, як вы, чалавек вучоны, чалавек адданы фізіцы, маеце рабіць падобныя закіды? Калі і дзе я казаў, што выкарыстоўваю звышнатуральныя здольнасці ў сваім рамястве? Усё, што я раблю, з'яўляецца вынікам ведаў фізічных навук у спалучэнні з пэўным спрытам рук. Я пакажу пану дабрадзею, як вялікаму знаўцу фізікі, усе свае штукарствы і пераканаю — тое, што здзіўляе людзей недасведчаных, насамрэч, вельмі проста тлумачыцца. І калі кожны чалавек мае права зарабляць сваімі талентамі, дык чаму і мне не скарыстацца гэтым жа правам?

Ксёндз трошкі знудзіўся размовай і сказаў:

— Ну, калі так, пан Пінеці, даю слова, што больш ніколі не згадаю пра вас.

— Але, пане, гэтага мала! — сказаў Пінеці са слязьмі на вачах. — Што мне з таго, калі станеце пра мяне маўчаць? Загубілі мяне, і ніхто больш не ходзіць на мае прадстаўленні. Я страціў заробак. Я сірата ў чужым краі і нават не маю грошаў, каб вярнуцца дахаты.

— Шкадую васпана, — сказаў ксёндз. — Але што я магу з гэтым зрабіць?

— Можаце! — адказаў Пінеці. — Калі толькі як добры чалавек, як хрысціянін, зразумееце, што не толькі мяне аднаго загубілі але і ўсю маю няшчасную сям'ю. Загубілі маю жонку і шасцёх бязвінных дзетак! Загубілі столькі нявінных людзей, якія ані думкамі, ані словамі, ані ўчынкамі, не зрабілі нічога ліхога! — і зноў зайшоўся ў плачы.

— Як я магу вам дапамагчы? — добры ксёндз заплакаў разам з ім. — Як я магу вам дапамагчы? Скажыце мне?

— Гэта нескладана! Мяне назаўтра запрасілі да графа Тышкевіча. Вы там часта бываеце, ведаю пра гэта. Прыйдзіце туды. Я скажу, што маю чароўную скрыпку, і кожны, на каго я пакажу, будзе танчыць пад яе. Я выберу вас. Калі жадаеце ўратаваць мяне, як толькі я зайграю, прыкіньцеся, што не можаце вытрымаць, устаньце з крэсла і хоць адзін раз тупніце нагой! Вам гэта не зашкодзіць, а я, бядак, вярну сваю славу і лад жыцця.

Сумленны святар пачмыхаў, пачухаў патыліцу, але ўсё ж, каб уратаваць бліжняга, згадзіўся на такія фіглі і даў слова гонару, што стрымае абяцанне.

На наступны дзень Пінеці, з прадчуваннем трыумфу, паказаў гасцям Тышкевіча сваю скрыпку, паведаміў пра яе ўласцівасці і сказаў прысутным: «У доказ гэтага я выбіраю таго чалавека, які больш за ўсіх зрабіў мне зла, які ніколі не верыў мне. Паны і дамы, пэўна ўжо здагадаліся, каго я маю на ўвазе, і вы ўбачыце, што як толькі я зайграю, сам ксёндз Каржанеўскі пойдзе ў скокі!»

Усе з цікавасцю чакалі. Пінеці зайграў. Ксёндз, верны свайму слову, уздрыгнуў раз, другі, трэці, як быццам змагаўся сам з сабой. Весткі пра гэты цуд разнесліся па ўсёй Вільні. І справы фокусніка зноў пайшлі ўгару.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114–122. — Л. Л.

 Яе першы муж Лабаржэўскі меў расейскі чын «стацкі дарадца», і таму яе можна было называць «генералава». — Л. Л.

 Бжастоўскі Павел Ксаверы, канонік, реферэндарый ВКЛ, вядомы праз грамадскую дзейнасць ў сваёй маёмасці Паўлава. Быў пробашчам у Рукойнах (1823–1827), у апошнія гады — тургельскі пробашч. Пра яго і Паўлава, гл: Хопен Ежы. Рэспубліка ў Паўлаве (пераклад Лаўрэша Леаніда) // Наша слова. pdf №4 (108), 24 студзеня 2024. — Л. Л.

 Сёння — Рукайней (літ.: Rukainiai, традыцыйная беларуская назва — Рукойні) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Каміла Юрэвіч з Нарбутаў пісала ў сярэдзіне XIX ст.: «Першае, што мяне зацікавіла пасля ад'езду з Вільні, была вёска Рукойні, якая належала рыма-каталіцкай Капітуле. Усе хаты мелі каменныя падмуркі, вялікія вокны і коміны над дахам. О, як блаславіла я высакародных капланаў, якія сваёй праўдзівай бацькоўскай апекай вызвалілі ад сырасці і дыму хоць гэтую малую частку літоўскага народу». — гл: Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. Wilno, 1852. — Л. Л.

 С. Дабранскі пісаў: «Увесну 1816 г. масоны Норвід, Сабескі, Гофман ды Ходзька прыбылі да Вільні і, дзякуючы спрыянню аднаго са старых тутэйшых масонаў — пралата Міхала Длускага — адкрылі работы ў ложах „Руплівы Ліцьвін“ і „Добры Пастыр“. Аднаўляючы дзве гэтыя ложы (яны разам адкрылі і дзве новыя: адну пад назваю „Школа Сакрата“, у Вільні, другую — „Палямон“, у Расіенах (Ковен. губ.)». — цыт. па: Дабранскі С. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве // Спадчына. 1997. №3. С. 42–72. — Л. Л.

 Генерал Караль граф Мараўскі герба Дамброва. Сын генерал-лейтэнанта войск ВКЛ, пісара ВКЛ, пасла на сойм і маршалка Трыбунала Літоўскага Ігната, і Тэафіліі з Радзівілаў, роднай сястры Караля Радзівіла Пане Каханку. Нарадзіўся ў 1767 г., з першай жонкай Ганнай з Юндзілаў, дачкой гарадзенскага маршалка Тадэвуша Юндзіла, меў дачку Тэафілу (1791–1828), якая ў першым шлюбе была жонкай Юзафа Станрэнскага, у другім жонкай Дамініка Радзівіла, а ў трэцім жонкай генерала Чарнышова, міністра і фаварыта Мікалая І. Быў дзедам Стэфаніі з Радзівілаў Вітгенштэйн (1809–1832), дачкі Дамініка Радзівіла. За ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтва Касцюшкі быў сасланы, але вернуты з ссылкі Паўлам І. Быў палкоўнікам войска ВКЛ і генерал-маёрам расейскіх войскаў, шамбалянам Аляксандра І. У 1812 г. стаў генералам штаба Напалеона. Пасля разводу з Юндзілаўнай, якая пасля яго выйшла замуж за Пятра Бялінскага, пазнейшага сенатара Каралеўства Польскага, ажаніўся з Язерскай, а пасля яе з Тарэзай Рэмпел. Памёр 06.10.1841. Дажываў са сваёй адзінай дачкой Радзівіл і ўнучкай Вітгенштэйн. Пахаваны ў Душкаве на Меншчыне. Завушша — прадзедаўская маёмасць над Вушой, левы прыток Нёмана за 7 км ад Гарадзеі, уласнасць Тэафілы з Радзівілаў Мараўскай, зараз Тэафілы з Мараўскіх Радзівіл, як пасаг перайшло да Вітгенштэйнаў, а потым да Гагенлоэ. У 1785 г. тут бавіўся кароль Станіслаў Аўгуст, у 1818 г. — Аляксандр І.

 Аўтар памыляецца, Энеа Сільвіа Пікаламіні ў сваім «Апісанні Польшчы, Літвы і Прусіі» не меў на ўвазе толькі род Нарбутаў, а наогул звычаі ў Літве, ён пісаў: «Шляхетныя матроны маюць мужчын, якіх яны называюць памагатымі ў шлюбе».

 Віленскі доктар Юзаф Франк пісаў пра гэтыя асобы: «Кутузаў пайшоў яшчэ далей, бо наведваў тэатр з каханкай і яе сваякамі. Грамадства публічна выказвала незадаволенасць сваякамі, але даравала Лабаржэўскай з дома Нарбутаў, якая маючы сувязь з генералам імкнулася ўсім спадабацца. Трэба прызнаць, што была яна прыгожай, адукаванай і цудоўна спявала. Радавітасць давала ёй права знаходзіцца ў свецкіх кампаніях, аднак потым яна мела праблемы са сваёй сястрой, паняй Зузаннай Далінскай — нават само імя Зузанна прамаўлялася са смехам. Гэтыя пані мелі двух кузынаў-канонікаў. Адзін з іх — пралат Длускі быў незвычайна разумным чалавекам, а другі пралат віленскай капітулы Гразмані быў чалавекам вельмі марным. Быў закончаным быдляком і дапамагаў Зузанне Далінскай у яе любоўных справах. Ён аддаваў ёй сваю кватэру для сустрэч, за што яна павінна была ахвяраваць яму парцэляваныя філіжанкі, бо ён быў гарачым калекцыянерам парцэляны і меў яе рэдкую калекцыю». — цыт. па: Pamiętniki dra Józefa Franka. T. 2. Wilno, 1913. S. 64.

 Ян Канты Хадані (1767–1823), прафесар маральнай тэалогіі, выбітны прапаведнік.

 Андрэй Бенядыкт Клангевіч (1766–1841), прафесар дагматычнай тэалогіі і гісторыі касцёла, з 1828 па 1842 г. як біскуп кіраваў Віленскай дыяцэзіяй.

 Ян Цывінскі (1780–1846), з 1842 г. адміністратар Віленскай дыяцэзіі.

 Тадэвуш Кундзіч (1747–1829), езуіт, прафесар матэматыкі.

 Давід Пільхоўскі (1735–1803), езуіт, пасля скасавання закона — прафесар літаратуры ў Галоўнай літоўскай школе (Віленскім універсітэце), віленскі біскуп-суфраган, муж вялікага сэрца і сапраўдны грамадзянін краю.

 Міхал Длускі (1760–10.04.1821), сакратар біскупа Масальскага, пісар Надзвычайнага суда. З 1795 г. аўдытар біскупскай канцылярыі віленскага біскупа Касакоўскага. З 1812 г. духоўны дэпутат у судзе 2-га віленскага дэпартамента, член масонскіх ложаў і выбітны масонскі дзеяч, магістр ложаў «Дасканалая Еднасць» і «Руплівы Ліцвін». Аўтар вядомага масонскага твора «Ліст Лісабонскага равіна да равіна Берасцейскага, у перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы» (Вільня, 1817). У тагачаснай літоўскай, варшаўскай і львоўскай перыёдыцы, друкаваліся яго творы па гісторыі, тэалогіі, філасофіі, тэхніцы.

 Юзаф Міцкевіч (1741–1817), езуіт, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта.

 Францішак Нарвойш (1742–1819), езуіт, выбітны прафесар матэматыкі ў Галоўнай літоўскай школе (універсітэце). Гл: Лаўрэш Леанід. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2009. C. 208–214. — Л. Л.

 Алойзы Каржанеўскі (1766–1826), доктар вольных навук і філасофіі, перакладчык падручнікаў па фізіцы, прапаведнік і філантроп.

 «Халера — гэта добра… я паміраю» (фр.) Л. Л.

 Нінон дэ Ланкло (фр. Ninon de Lenclos або Lanclos, сапраўднае імя Анна дэ л'Анкло — Anne de l’Enclos; 1615/1623 — 1705) — французская куртызанка, пісьменніца і гаспадыня літаратурнага салона. Праславілася сваёй прыгажосцю, незвычайным досціпам, а таксама тым, што захоўвала сваю выключную прывабнасць практычна да самай смерці на дзявятым дзясятку. Дэ Ланкло — сімвал адукаванай і незалежнай жанчыны, царыцы парыжскіх салонаў, у якой спалучаюцца розум і сэрца, прыклад нораваў XVII і XVIII стст. — Л. Л.

 Францішак Малеўскі (1800–1973), выбітны юрыст, сын рэктара Віленскага ўніверсітэта, філамат, сябар Адама Міцкевіча.

 Пінеці ў Літве быў у 1796 г., на пачатку XIX ст. памёр у Бердычаве і там пахаваны.

 Масальскі (1729–1794), таргавічанін, павешаны 28 чэрвеня 1784 г.

 Рукойні — мястэчка ў Віленскім павеце, за 18 км на паўднёвы ўсход ад Вільні на ашмянска-менскм тракце. Міхнішкі — вёска ў Троцкім павеце.

 Ян Рустэм, выбітны мастак, З 1787 г. ад'юнкт пры Смуглевічу. З 1807 г. і да закрыцця Віленскага ўніверсітэта — прафесар жывапісу. Заслужаны настаўнік маладых мастакоў, вельмі паважаны і высакародны чалавек.

 Касцёл св. Стэфана ляжыць у канцы вуліцы з такой жа назвай, сёння каля чыгункі. Закладзены ў 1600 г. езуітам Высоцкім, У 1737 г. кс. Ян Турчыновіч пры гэтым касцёле заклаў звяз мар'явітак, якія апекаваліся неафіткамі-яўрэйкамі.

 Міхал Длускі (1760–10.04.1821), сакратар біскупа Масальскага, пісар Надзвычайнага суда. З 1795 г. аўдытар біскупскай канцылярыі віленскага біскупа Касакоўскага. З 1812 г. духоўны дэпутат у судзе 2-га віленскага дэпартамента, член масонскіх ложаў і выбітны масонскі дзеяч, магістр ложаў «Дасканалая Еднасць» і «Руплівы Ліцвін». Аўтар вядомага масонскага твора «Ліст Лісабонскага равіна да равіна Берасцейскага, у перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы» (Вільня, 1817). У тагачаснай літоўскай, варшаўскай і львоўскай перыёдыцы, друкаваліся яго творы па гісторыі, тэалогіі, філасофіі, тэхніцы.

 Давід Пільхоўскі (1735–1803), езуіт, пасля скасавання закона — прафесар літаратуры ў Галоўнай літоўскай школе (Віленскім універсітэце), віленскі біскуп-суфраган, муж вялікага сэрца і сапраўдны грамадзянін краю.

 Францішак Нарвойш (1742–1819), езуіт, выбітны прафесар матэматыкі ў Галоўнай літоўскай школе (універсітэце). Гл: Лаўрэш Леанід. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2009. C. 208–214. — Л. Л.

 Юзаф Міцкевіч (1741–1817), езуіт, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта.

 Андрэй Бенядыкт Клангевіч (1766–1841), прафесар дагматычнай тэалогіі і гісторыі касцёла, з 1828 па 1842 г. як біскуп кіраваў Віленскай дыяцэзіяй.

 Ян Канты Хадані (1767–1823), прафесар маральнай тэалогіі, выбітны прапаведнік.

 Тадэвуш Кундзіч (1747–1829), езуіт, прафесар матэматыкі.

 Ян Цывінскі (1780–1846), з 1842 г. адміністратар Віленскай дыяцэзіі.

 Рукойні — мястэчка ў Віленскім павеце, за 18 км на паўднёвы ўсход ад Вільні на ашмянска-менскм тракце. Міхнішкі — вёска ў Троцкім павеце.

 Сёння — Рукайней (літ.: Rukainiai, традыцыйная беларуская назва — Рукойні) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Каміла Юрэвіч з Нарбутаў пісала ў сярэдзіне XIX ст.: «Першае, што мяне зацікавіла пасля ад'езду з Вільні, была вёска Рукойні, якая належала рыма-каталіцкай Капітуле. Усе хаты мелі каменныя падмуркі, вялікія вокны і коміны над дахам. О, як блаславіла я высакародных капланаў, якія сваёй праўдзівай бацькоўскай апекай вызвалілі ад сырасці і дыму хоць гэтую малую частку літоўскага народу». — гл: Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. Wilno, 1852. — Л. Л.

 Бжастоўскі Павел Ксаверы, канонік, реферэндарый ВКЛ, вядомы праз грамадскую дзейнасць ў сваёй маёмасці Паўлава. Быў пробашчам у Рукойнах (1823–1827), у апошнія гады — тургельскі пробашч. Пра яго і Паўлава, гл: Хопен Ежы. Рэспубліка ў Паўлаве (пераклад Лаўрэша Леаніда) // Наша слова. pdf №4 (108), 24 студзеня 2024. — Л. Л.

 Яе першы муж Лабаржэўскі меў расейскі чын «стацкі дарадца», і таму яе можна было называць «генералава». — Л. Л.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114–122. — Л. Л.

 Віленскі доктар Юзаф Франк пісаў пра гэтыя асобы: «Кутузаў пайшоў яшчэ далей, бо наведваў тэатр з каханкай і яе сваякамі. Грамадства публічна выказвала незадаволенасць сваякамі, але даравала Лабаржэўскай з дома Нарбутаў, якая маючы сувязь з генералам імкнулася ўсім спадабацца. Трэба прызнаць, што была яна прыгожай, адукаванай і цудоўна спявала. Радавітасць давала ёй права знаходзіцца ў свецкіх кампаніях, аднак потым яна мела праблемы са сваёй сястрой, паняй Зузаннай Далінскай — нават само імя Зузанна прамаўлялася са смехам. Гэтыя пані мелі двух кузынаў-канонікаў. Адзін з іх — пралат Длускі быў незвычайна разумным чалавекам, а другі пралат віленскай капітулы Гразмані быў чалавекам вельмі марным. Быў закончаным быдляком і дапамагаў Зузанне Далінскай у яе любоўных справах. Ён аддаваў ёй сваю кватэру для сустрэч, за што яна павінна была ахвяраваць яму парцэляваныя філіжанкі, бо ён быў гарачым калекцыянерам парцэляны і меў яе рэдкую калекцыю». — цыт. па: Pamiętniki dra Józefa Franka. T. 2. Wilno, 1913. S. 64.

 Аўтар памыляецца, Энеа Сільвіа Пікаламіні ў сваім «Апісанні Польшчы, Літвы і Прусіі» не меў на ўвазе толькі род Нарбутаў, а наогул звычаі ў Літве, ён пісаў: «Шляхетныя матроны маюць мужчын, якіх яны называюць памагатымі ў шлюбе».

 Генерал Караль граф Мараўскі герба Дамброва. Сын генерал-лейтэнанта войск ВКЛ, пісара ВКЛ, пасла на сойм і маршалка Трыбунала Літоўскага Ігната, і Тэафіліі з Радзівілаў, роднай сястры Караля Радзівіла Пане Каханку. Нарадзіўся ў 1767 г., з першай жонкай Ганнай з Юндзілаў, дачкой гарадзенскага маршалка Тадэвуша Юндзіла, меў дачку Тэафілу (1791–1828), якая ў першым шлюбе была жонкай Юзафа Станрэнскага, у другім жонкай Дамініка Радзівіла, а ў трэцім жонкай генерала Чарнышова, міністра і фаварыта Мікалая І. Быў дзедам Стэфаніі з Радзівілаў Вітгенштэйн (1809–1832), дачкі Дамініка Радзівіла. За ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтва Касцюшкі быў сасланы, але вернуты з ссылкі Паўлам І. Быў палкоўнікам войска ВКЛ і генерал-маёрам расейскіх войскаў, шамбалянам Аляксандра І. У 1812 г. стаў генералам штаба Напалеона. Пасля разводу з Юндзілаўнай, якая пасля яго выйшла замуж за Пятра Бялінскага, пазнейшага сенатара Каралеўства Польскага, ажаніўся з Язерскай, а пасля яе з Тарэзай Рэмпел. Памёр 06.10.1841. Дажываў са сваёй адзінай дачкой Радзівіл і ўнучкай Вітгенштэйн. Пахаваны ў Душкаве на Меншчыне. Завушша — прадзедаўская маёмасць над Вушой, левы прыток Нёмана за 7 км ад Гарадзеі, уласнасць Тэафілы з Радзівілаў Мараўскай, зараз Тэафілы з Мараўскіх Радзівіл, як пасаг перайшло да Вітгенштэйнаў, а потым да Гагенлоэ. У 1785 г. тут бавіўся кароль Станіслаў Аўгуст, у 1818 г. — Аляксандр І.

 С. Дабранскі пісаў: «Увесну 1816 г. масоны Норвід, Сабескі, Гофман ды Ходзька прыбылі да Вільні і, дзякуючы спрыянню аднаго са старых тутэйшых масонаў — пралата Міхала Длускага — адкрылі работы ў ложах „Руплівы Ліцьвін“ і „Добры Пастыр“. Аднаўляючы дзве гэтыя ложы (яны разам адкрылі і дзве новыя: адну пад назваю „Школа Сакрата“, у Вільні, другую — „Палямон“, у Расіенах (Ковен. губ.)». — цыт. па: Дабранскі С. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве // Спадчына. 1997. №3. С. 42–72. — Л. Л.

 Касцёл св. Стэфана ляжыць у канцы вуліцы з такой жа назвай, сёння каля чыгункі. Закладзены ў 1600 г. езуітам Высоцкім, У 1737 г. кс. Ян Турчыновіч пры гэтым касцёле заклаў звяз мар'явітак, якія апекаваліся неафіткамі-яўрэйкамі.

 Ян Рустэм, выбітны мастак, З 1787 г. ад'юнкт пры Смуглевічу. З 1807 г. і да закрыцця Віленскага ўніверсітэта — прафесар жывапісу. Заслужаны настаўнік маладых мастакоў, вельмі паважаны і высакародны чалавек.

 Масальскі (1729–1794), таргавічанін, павешаны 28 чэрвеня 1784 г.

 Францішак Малеўскі (1800–1973), выбітны юрыст, сын рэктара Віленскага ўніверсітэта, філамат, сябар Адама Міцкевіча.

 Нінон дэ Ланкло (фр. Ninon de Lenclos або Lanclos, сапраўднае імя Анна дэ л'Анкло — Anne de l’Enclos; 1615/1623 — 1705) — французская куртызанка, пісьменніца і гаспадыня літаратурнага салона. Праславілася сваёй прыгажосцю, незвычайным досціпам, а таксама тым, што захоўвала сваю выключную прывабнасць практычна да самай смерці на дзявятым дзясятку. Дэ Ланкло — сімвал адукаванай і незалежнай жанчыны, царыцы парыжскіх салонаў, у якой спалучаюцца розум і сэрца, прыклад нораваў XVII і XVIII стст. — Л. Л.

 «Халера — гэта добра… я паміраю» (фр.) Л. Л.

 Алойзы Каржанеўскі (1766–1826), доктар вольных навук і філасофіі, перакладчык падручнікаў па фізіцы, прапаведнік і філантроп.

 Пінеці ў Літве быў у 1796 г., на пачатку XIX ст. памёр у Бердычаве і там пахаваны.