Можа, недзе далека, ў нязведаным краі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Можа, недзе далека, ў нязведаным краі

Змітрок Бядуля

Можа, недзе далека, ў нязведаным краі

Можа, недзе далека, ў нязведаным краі, 

Дарагая дзяўчынка мая памірае?

Моя, сам буду скора канаць?

Ой, рыхтуе мне нешта таёмная доля...

Ой, маўчыць, як бы ведае, чыстае поле...

Ой, лес цёмны не хоча казаць...

Сэрца нешта благое прароча,

I з грудзей яно вырвацца хоча...

Ў самым сэрцы маім чараўніца-трывога, 

Ў самым сэрцы маім царства чорнага бога

Рассявае атручаны мак...

I здаецца, ўсё спіць пад цяжарам магілы, 

I здаецца, жыццё нецікава, пяміла, 

Смокча кроў мне з грудзей ваўкалак.

Сэрца нешта благое прароча,

I з грудзей яно вырвацца хоча...