Восень (Вось і па леце… Няма яснай гожасьці…)
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Восень (Вось і па леце… Няма яснай гожасьці…)

Янка Купала

Восень (Вось і па леце... Няма яснай гожасьці...) 

Вось і па леце… Няма яснай гожасьці;
Восень запела пагудку сваю;
Нудна, жаль нейкі адцьвіўшай прыгожасьці,
Гіне ахвота к пацехам, к жыцьцю.

Вока не пасьвіцца зеленяй, коласам,
Сэрцу раздольля, прывольля няма;
Вецер заводзіць нябожчыцкім голасам,
Вые, рагоча, як ведзьма сама.

Лісьце струпеўшае з дрэў асыпаецца,
Веткі шкілетамі сталі бязь іх,
Воўчыя зрэнкі між пнёў палыскаюцца,
Птушчын і лопат, і шчэбет заціх.

Неба адзелася цёмнымі хмарамі,
Сыпе сьцюдзёнай слатою, дажджом;
Жоравы, гусі лятуць над папарамі…
Цёмна, пагібельна, сьлёзна кругом.

Штосьці трывожнае, зло-непрыхільнае
Сунецца з гэтай мярцьвячай глушы…
Восень панурая, восень магільная!
Страшна ты чуткаму сэрцу, душы.

(1906—1912)