На дарозе да сваей бацькаушчыны
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  На дарозе да сваей бацькаушчыны

Змітрок Бядуля

На дарозе да сваей бацькаушчыны

На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі.

Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым, што чыніцца вакол.

Загартаваная двухклыковая саха грызла зачарованыя гоні з году ў год, пераварачвала лусты-скібы чарназёму. Смаглай, жывой зверыною з дрэва і жалеза саха ўядалася глыбока ў глебу.

Нуканне і тпруканне аратая, лясканне драцянкі па абручах-скабінах калматай кабылкі сыпаліся на глебу невідочным насеннем. Як шрот аб бляху, дзынкалі гукі мужыцкія аб чорныя барозны, аб сухія равочкі.

Земляроб пры гэтым гнуўся і крактаў. Во-во прыпадзе грудзьмі да гоняў. Во-во зрасцецца з чарназёмам. Во-во і кабылка распластаецца-расцягнецца ракам па барознах на ўсіх чатырох нагах. Глеба іх гльше — і знаку не застанецца...

Вялікай прагнасцю дыхала глеба. Яна любіла, калі над ёю рыпалі-хрусцелі косці, калі мускулы рабіліся цвёрдымі, як дубовыя сукі, і пругкімі, як сталёвыя спружыны. Яна любіла, калі гарачая жыяса поту бруднымі ручаінкамі разыходзілася па глыбокіх зморшчынах загарэлага твару. Яна любіла, калі шышкі-мазалі глебнага колеру цёрліся-шараваліся, як брускі, і фарбаваліся крывёй.

Глеба гадавала шчырае замілаванне да сялянскага болю, натужнасці і асілкасці...

Зрашатаваная агнёвымі шыламі сонечных праменняў, глеба выціскала паўзверх сваіх захованых хохлікаў зялёныя шпількі руні.

Барадой мядзяна-злотнай кучаравіліся мільённа-копныя шчоткі жытніх каласоў, тырчэлі, як дротшчаціна на чорным карку аграмадзістага япрука. Да ярка-сонечнага полымя ў блакітнай вышцы, як ніткі-змейкі, цягнуліся каласы, упарта імкнуліся да чорных бульбінкаў-жаўранкаў, якія сыпалі з неба ў нізіны зыкі-пералівы, булькалі жвірова-жоўтай рачулкай.

Калісьці на гэтых зачарованых гонях шуткавалі дзяўчаткі-калінкі лясныя, прыгонніцы панскія, шуткавалі зазубленымі сярпамі-палумесяцамі. Сярлы жорстка глымзалі жытнія гоні, прагна глыталі каласы, сноп за снапом, мэндлік за мэндлікам.

Хай гікае панскі прыганяты, хай ляскае раменны гадзюка-бізун,— красуні маладыя перакідваліся вясёлымі жартамі.

Грэх не жартаваць, калі жар-сонейка грае, калі птушкі, званочкі двухкрылыя, звіняць, калі вакол хмялеюць шкляныя далечы і мітусяцца палосы зялёна-кудзерных гайкоў.

Грэх не жартаваць, калі ў далі-дальняй шэрыя купінкі хатак вясковых у самыя воблакі лезуць, калі з гладышкоў-комінаў коціцца дымок ружова-сівюсенькі і верціцца рухліва-бурштынавымі клубочкамі-яблыкамі...

А познімі змрокамі ідуць маладыя жнейкі да-хаты, ідуць грамадкай цеснай, босыя. Чырванеюць кветкі-вышыўкі на белі востракантовых хвартушкоў. Бялеюць хусткі на ільняна-русых полымях валасоў.

Ці не лябёдкі гэта перакінуліся раптам у залачо-навалосых дзяўчатак?

Ці не чарадзейніцтва рэй вядзе на вытаптанай сцяжынцы-каруне?

На спінах камень-боль вісіць. На тысячы міль цягнуўся летні дзень. Ад цямна да цямна працавалі — пан скардзіцца не павінен.

Пелі яны хорам, усе разам. Шчыры смутак, як мёд ліповы, кадзіліў змрочнасць. Волі жадалася:

Дайце вы мне вольку — Я ў зязюльках апынуся; Дайце вы мне крылкі — Я да пташак прылучуся...

«Вольку!» — адгалошвала мутна-цёмная шыр сваімі чатырма старонамі.

«Вольку!» — вышываў нехта любавабнае слова на небе чырвонымі пчолкамі.

Гарачы кісель льецца з высотаў уніз. Сонечна-варны дзень. Зачарованыя гоні во-во растопяцца ад гарачыні, як сала на патэльні. Пад трыма хвоямі гудзіць цёмнае воблака куслівых аваднёў. Зярняткамі-летункамі носяцца яны ў паветры на адным месцы.

— Ой, ратуйце, людзюхны добрыя... ратуйце...— жаласліва-жудасна вохкала глеба.

— Ра-туй-це!

Стогн дзікі, працяглы, як асенняя ноч, вырываўся з-пад тройцы хваёвай, з-пад трох дрэваў нямых. Пад дрэвамі быў курганок-муравельнік. Вялікім ахапкам сіўцу здаваўся ён хвойкам. У ім і па ім ёрзалі рудыя зухаватыя мурашкі. 3 муравельніка тырчэла гола-меднае цела мужыка. За рукі ён быў моцна прывязаны вяроўкамі да яловага пня — так моцна, ажно рукі трзскаліся і выварачваліся з суставаў. Па жывым карчы чалавечага цела капашыліся соткі мурашак...

Хадыром хадзілі сукі-рэбры, «чорныя» мужыцкія косці пад скурай бруднай не хадзілі, а скакалі... Валасы ў мужыка былі скалмачаныя, потныя ды абсыпаны чорнай мукою-пяском. I твар скрыўлены быў, аблеплены зямлёй: не даваўся мужык, не хацеў лезці голы ў муравельнік...

— Ра-туй-це-е...

Разявіўся моцна мужык. Чорнай трубой глядзіць скрыўлены рот. На языку таксама пясок. На носе — таксама. Упарты, відаць, быў мужык, не даваўся. Яго галавой, як сахою, аралі людзі па зачарованых гонях. Вунь і след ёсць на пругкай зямлі. Якраз баразна.

Яго цягнулі за ногі галавой уніз.

— Іначай нельга было,— казалі панскія найміты,— брыкаўся, шэльма!

— Рат...

Тут хрыплы голас абарваўся. Нібы бочка трэснула... Толькі вочы вылезлі на лоб, мужыцкія вочы — шчырыя, жаласліва-страшныя і нямыя. Слёзы кап-кап, і мокрыя сцежачкі расціраліся па зямлістым твары мужыка.

— Хліп-хліп! Хліп-хліп!

Ціхі плач ірваўся з валасатых грудзей.

Да самага вечара прыйдзецца галышком пасядзець у муравельніку. Злоўчынак быў вялікі — прыгоннік украў булку хлеба з панскай пякарні... Над-та ўжо дзеці есці хацелі — жаласць прабірала...

Чорнай дзяругай вісіць асенняя ноч над зямлёй. Ні зоркі аднэй зверху, ні іскрачкі знізу. Вые вецер асенні, вые, як галодная звярына. Рыскае вільготны гад пад буйным дажджом і кідае з гнілой пазухі жмуты страхоццяў ва ўсе бакі. Стогне пустое поле. А дождж плюхае аб жорсткае іржаннё, якое тырчыць на зачарованых гонях няголенай барадой старога дзеда. Войкаюць тры хвойкі, ківаюцца ва ўсе бакі і крэхчуць.

Жуць і непрытул спацыруюць па цёмных абшарынах. Золкасць коціцца атрутным макам над зямлёй. Доўгая-доўгая асенняя ноч. Канца ёй няма.

Упірайся вухам у цемру і пільна прыслухайся: шэпт, чалавечы шэпт пад трыма хвоямі хаваецца. Трывожнае, жудка-злоснае «шу-шу-шу» гойдаецца адтуль...

Кінь моцна вокам у цемру і рупна паўзірайся: цені, тры чалавечыя цені шавеляцца пад трыма хвоямі.

Хто іх клікаў сюды апоўначы глухой? — Лёс, нядоля мужыцкая!

Дзікі, прадсмертны крык нырнуў з-пад хвоек; такі крык, ажно ўся зямля закародзілася. Рэзалі чалавека, мучылі яго ў глушы.

Цішыня...

Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменні. Доўга шапталіся тры цені, а потым утанулі, расплыліся ў чорнай вільготнай воўне асенняй ночы.

Назаўтра трывога пайшла гуляць па ўсёй ваколіцы:

— Пан прапаў... пан прапаў...

Мы, беларусы, знаем жыдоў, якія жывуць па ўсіх кутках нашага краю, як гандляроў, рамеснікаў і г. д. Мы бачым іх як старадаўніх жыхароў нашай зямлі. Нашыя сяляне зжыліся з імі даўно, нават троху ўніклі ў іх жыццёвы быт. Але жыдоўскае духоўнае жыццё, іх праўдзівае святое святых — іх душа — для нас яшчэ і да гэтага часу невядомая.

Праўда, за ўвесь вялікі працяг царызму ў б. расійскай імперыі розныя агенты чорнай сотні стараліся вытлумачыць нам жыдоўскую душу. Але, мабыць, толькі самыя цёмныя і несвядомыя людзі маглі верыць маляванню жыдоўскай душы праз мастакоў Пурышкевічаў, Пранайтысаў, «Нового Временн» і інш.

Знаем мы яшчэ, што калі ў якім-колечы краі здараецца агульнае няшчасце, дык усю віну ў гэтым узвальваюць на жыдоў, і яны за гэта багата плацяць сваёй крывёй. Калі адзін з іх робіць праступак, дык вінавацяць усю нацыю...

Знаем мы таксама, што адвечнае вандраванне вельмі вышкаліла гэты біблейскі народ, стварыла ў ім той вялікі спрыт да гандлю, за што чужыя народы адносяцца да яго непрыхільна. Вечная нервознасць, няпэўнасць у заўтрашнім дні мелі вялікі ўплыў на псіхіку жыдоўскага народа. Яны паважна глядзяць толькі на фізічную сілу, якая пануе ў краі. Гэта вымагае іх жыццёвая практыка. Дзеля гэтага мажліва, што часць беларускай інтэлігенцыі на іх скоса пазірае, бо жыды мала зацікаўлены беларускім рухам, а лічацца толькі з тымі, хто ўпераменку пануе ў нашым краі...

Толькі не аб гэтым я, галоўным чынам, хачу тут казаць, але аб тым, як гэты народ, ужо дзве тысячы год адарваны ад сваёй зямлі, рассеяны па ўсяму свету, не асіміляваўся, не страціў свайго нацыянальнага аблічча, нягледзячы на тыя бязмежныя мукі, якія ён дзеля гэтага выцерпеў. Жыды ў сваім жудасным «голусе» (выгнанне) не страцілі свайго нацыянальнага «я». У гэтым кірунку нам, беларусам, варта ў іх павучыцца: у гэтым і ёсць сіла іх духу.

За ўвесь працяг двух тысяч гадоў яны з пакалення ў паканенне гадавалі ў сваёй душы агнёвае закаханне да сваёй старадаўняй Бацькаўшчыны — Палестыны. Увесь час доўгага «голусу» лепшыя прадстаўнікі жыдоўскага народа марылі аб звароце да сваёй зямлі і ніколі не страцілі надзеі адбудаваць свой Сіён. Яшчэ ў сярэдніх вяках іх зялікія паэты ў сваіх творах апявалі толькі Ерусалім (Сіяніды Галеві і інш.). Трымаючыся сваіх традыцыяў, ім люба было хоць паміраць сярод святых курганоў і могліц роднай старасвеччыны... Гэтыя затоеныя мары гаілі іх балючыя раны доўгія вякі. Закаханне да паўміфічнай бацькаўшчьшы было іхняй жыватворчай расою, якая асвяжала іх дух і не давала смяротнаму песімізму раз'ядаць іх нацыянальны арганізм. А вось мары «вечнага жыда» пачалі абрысоўвацца ў рэальныя формы ў другой палове мінулага веку. Пачаліся першыя гурткі сіяністаў. Мэта іх была: не паміраць у краі дзядоў, як гэтага дамагаліся набожнікі, але жыць там. Сіянісцкі рух пашыраўся, арганізацыі раслі, і пачалася каланізацыя ў Палестыну. Стварыўся нацыянальны фонд, да якога плылі грошы ад жыдоўства ўсяго свету. Вельмі цяжкія былі іх варункі, бо жыдам было забаронена турэцкай уладай скупліваць землі, але сіяністы не зневяраліся і ладзілі калоніі пад іменнямі розных чужых людзей нежыдоўскага вызнання. На чале руху стаялі Макс Нордаў, д-р Гэрцэль, Зангвіль і інш. Справа крапчэла. Адбываліся сіянісцкія з'езды, паміж іншымі — і ў беларускім Менску. Як і кожная нацыянальная справа, мелі і маюць перашкоды ад сваіх жа братоў па нацыі і сіяністы. Гэтыя перашкоды сыплюцца з розных бакоў. Жыдоўскія клерыкалы кажуць, што сіяністы ідуць проці Бога, бо адзін толькі Мэсыяш' вызваліць жыдоў з «голусу». Сацыялісты жыдоўскія кажуць, што сіяністы — гэта буржуі, гэшэфтмахеры і што трэба кінуць гэтую ідэю і кіравацца да агульнага інтэрнацыяналу кожны на сваім месцы, адраджэнне нацыі ёсць паварот назад — проці прагрэсу. Асімілятары пяюць, што ў кожным краі трэба жыдам злівацца 3 карэнным элементам насялення, тады толькі жыццё палепшае. Маючы гэткія труднасці на сваім шляху, сіяністы аднак не падалі духам і прадаўжалі сваю чыста нацыянальнуго працу. Закладвалі ўсё болей калоніяў у Палестыне; адрадзілі стыль свайго старога мастацтва; залажылі шмат сярэдніх гэбрайскіх школ у Палестыне; узбудавалі свой палітэхнікум і ўжо арганізуюць свой гэбрайскі універсітэт. Гэбрайская мова зрабілася жывой мовай, якая ўжываецца ў штодзённым жыцці. У жыдоўскіх калоніях нават арабы гавораць па-гэбрайску. Турэцкі ўрад прызнае гэбрайскую мову. Шмат зроблена сіяністамі ў кірунку адраджэння роднай мовы і ў «голусе» — ва ўсенькім свеце. Усюды існуюць гэбрайскія школы. Будзіцца нацыянальны гонар, і зневажаюцца тыя з жыдоў, хто саромеецца свайго імя, сваёй роднай мовы.

У справе мовы ў жыдоў ёсць трагедыя: апроч самабытнай гэбрайскай мовы ў іх ёсць яшчэ «голусны» нанос — жаргон, сапсутая нямецкая мова, якая, аднак, мае сваю літаратуру, досыць багатую. А галоўным чынам яна моцна тым, што жыдоўскія простыя масы ведаюць толькі яе, як жывую мову. Прыхільнікі жаргону называюцца «юдышыстамі». I вось адбываюцца пастаянныя змаганні паміж «гэбраістамі» і «юдышыстамі».

Першыя кажуць, што «гэбрайская мова — самабытная мова жыдоўскага народа, якую ён ужываў, быўшы вольным гаспадаром сваёй зямлі; у ёй жыве наша душа, першая крыніца ўсходняй натуры, у ёй жыве наш гістарычны скарб — нашыя прарокі, а жаргон — мова запазычаная, чужая».

Другія кажуць, што «юдыш» (жаргон) — гэта тая мова, якая пранікла ўсю нашу душу ў час «голусу»; мова народная, жывая, на якой стварылася ўся нашая народная творчасць, звычаі, традыцыі, што гэтая мова зрабілася часткай нас саміх. А гэбрайская мова мёртвая цяпер, як лацінская, старагрэцкая або царкоўнаславянская мова.

Кожны па-своііму мае рацыю ў гэтай справе. I пэўна прыйдуць да згоды. ІШат хто з жыдоўскіх літаратараў піша на абедзвюх мовах. Але наогул, дзве родныя мовы ў аднаго народа справе нацыянальнага адраджэння не дапамагаюць і змяншаюць сілы, дзелячіі іх на дзве часці.

Шмат дапамагла сіянісцкаму руху апошняя вялікая вайна. 3 аднаі о боку, жйдоўскае насяленне, якое перанесла за гэты час нязлічаныя жудасныя няшчасці, прыйшло да таго пераканання, што трэба дамагацца ўсімі сіламі здабыць свой нацыянальны прыпынак, родны куток. Тады толысі другія нацыі іначай будуць лічыцца з ім. А з другога боку, Англія так пакіравала палітыку, што выказала пажаданне адбудаваць для жыдоў гістарычную Палестыну.

Яшчэ летась мы чыталі ў газетах аб складзе жыдоўскага міністэрства ў Шлестыне. Мары пачалі пераходзіць у праўдзівасць. Галоўныя кіріўнікі сіянізму стараліся мець свой уплыў пры мірнай канферэіцыі, дзе ім шмат абяцалі; яны дамагаюцца ў Вышэйшай Радь, каб развязаць гэтае адвечнае жыдоўскае пытанне нараўне з тытаннямі ўсіх іншых народаў у кірунку незалежнага жыцця. Багі ўсясветнай палітыкі прыхільна глядзяць на гэта.

Праца сіянісіаў, галоўным чынам, кіпіць на Беларусі. Цяперашняя іхняя каіферэнцыя ў Менску працавала пад лозунгам; «Нарыхтаваць нірод для краю і край для народу». Настрой такі, што мары аб зд>быванні свайго Сіёну спаўняюцца, што хутка жыдоўскі народ. вернецца да маці роднай, і Шэхіна (сімвал жыдоўскай націіі) вытра свае заплаканыя вочы.

За аддачу жьдам Палестыны выказаліся цяпер усе большыя народы зямлі. V сучасны момант перашкаджаюць гэтаму вось якія справы: 1) нгпаразуменні паміж Англіяй і Францыяй, 2) арабы, насяляючыя Палестыну, 3) ліквідацыя турэцкай справы, 4) малы лік жьцоў у Палестыне, 5) эканамічная справа і 6) святыя месцы магвметан і хрысціян.