Санеты
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Санеты

Змітрок Бядуля

Санеты

У сонцы дзён, у зорнасці начэй

У сонцы дзён, у зорнасці начэй 

Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй.

Мільгалі думы хутка, як імгненні, 

Стоцветныя, як водблескі вачэй.

А маладзік, бы срэбназлоты змей, 

Кідаў у мора яркае насенне. 

Маўчалі пальмы ў ночным задуменні, 

Я запалопен быў красой, чыёй? —

Яна была чароўна, бы камея,

Як успамін, як вечніх красак сон.

Панёс віхор, бы шызай чайкі стогн.

Магутны морскі шторм яе завеяў, 

А водгук кліча, як падводны звон, 

У зорнасці вачэй, у сонцы дзён.


Тут неба — даль бязбрэяшая, як мора

Тут неба — даль бязбрэяшая, як мора, 

А мора — даль блакітная нябёс. 

Тут лезе нізь на сонечны адкос, 

А высь цвіце у сонечным прасторы.

Тут краскі каляруюць, нібы зоры, 

А зоры — нібы коўшыкі мімоз, 

Тут граелета на краплінах рос, 

Тут зелянеюць вечна долы, горы.

А там — у нас мяцеліца гуляе 

Паміж балот, між курганоў-стагоў, 

У белых іскрах спуджаных снягоў.

Мароз скрыпіць у гучназвонным гаі, 

А сонца спавіваюць хмары-зграі, 

А месяц не залоціць глянц лугоў.

Чорнае мора



Паў туман на горы, касагоры — 

Сівазмрочны і бяльмісты. 

Пацямнела мора і узмор'е — 

Цвет абшараў пенразрысты.

Разгарнулі ўсе вятрылы крыллі 

У балахонах шуры-буры; 

Бы ваўкі завылі ў пене-мыле, 

Пайшлі стогны, пайшлі хмуры.

Загулі на моры вохі-ўздыхі, 

Шумы-громы, рыкі-крыкі, 

Задымілі воды срэбным пыхам, 

Вал шалёны закугыкаў.

Зараз згінуць горы-касагоры, 

Падмываецца падпожжа. 

Зараз будзе ім ад мора гора — 

Камні сыплюцца як збожжа.

Зайкі-грайкі граюць зблізу, 

ўдалі Ў яркіх плынях з агняспышак, 

I граблямі грэбні замільгалі, 

Нібы плоймы шызых мышак.

I пайшлі скакаць праеторы ў моры, 

3 дна паднялася капэля. 

Шэпт. Мяцея?. Згаворы. Адгаворы — 

Ап'янелі ў дзікім хмелі.

I шкляныя плюхнуліся птухі, 

Зазванілі на шмат міляў, 

I сышліся разам завірухі, 

Стала сіла супроць сілы.

3 грукам-стукам горы, касагоры 

На дно мора вецер скіне. 

Хвалі ўзваляць ім на карак хорам, 

Хорам сіні для дэльфінаў.

Хваля хвалю абмывала, грала, 

Адганяла, даганяла. 

Дуба ў згубу заскакала ўдала, 

Бухам бухнулася ў скалы.

Шбы ў бубен забубнілі, білі 

Ў гонг скалісты, адгалосны. 

Адбівалі тахты хваля ў хвалю, 

Бурасвісты былі злосны.

I вятры глушылі бурным хорам 

Бераг, хвалямі абліты. 

I не ўпалі горы, касагоры — 

Не паддаўся шчыт гранітны.

Гэй, рыхтуйцеся, чайкі, гагары! 

Вецер востры вам крыллі навострыць. 

Вас закружыць у сівым пажары 

Гучна-гнеўныя сілы норд-оста.

На чаўне хтосьці крыкне: «Ратуйце!» 

Пойдзе лямант па зыбіетай гаці. 

Па шалёнай, па хвалістай муці 

Два чаўны паімчаць ратаваці.

А валы, нібы маманты мора, 

Плечы ўзнімуць на многа сажэняў; 

Як асілак хватае замору, 

Вецер прыткі сажме іх у жмені.

Стукне-грукне, працэдзіць праз пальцы 

I разбрызне ў брызгаўкі сталі. 

Сам заскача разгпеваным вальсам 

У пагрозным смяротным паўстанні.

Тры чаўны будуць з бурай змагацца, 

I норд-ост іх не здужае — смелых. 

Ім жа мора, бы родная маці — 

Перамогуць і выйдуць на бераг.

Сягоння выў прыбой, бы стада злосных псоў, 

Слюнявіў берагі, пляваўся сівай сліняй. 

Жар-сонца ў вышыні стаяла калясом, 

Мігцела па вадзе чырвонаю тканінай.

Бялявы парус млеў — распушчапы фартух. 

То нутлае судно качалася па хвалі, 

Скакала, нібы конь, і кідалася ў пух, 

Спяшалася ў сінь — ці звалі, ці не звалі.

А мора — мірг і мірг, сявала ўспышкі ўдаль, 

Запісвала свой шум разлівамі калёраў. 

А дзе-нідзе дэльфін дзіравіў спіны хваль: 

У сховы спрытна граў на гойдаўках у моры.

I цвёрда руль трымаў мой друг, Мамэт-Алі, 

Ён на мяне глядзеў з тасмнаю усмешкай. 

Мы з бухтавай дугі плылі, плылі, плылі 

Бурштынавым пуцём, нявытаптанай сцежкай.


Вецер, вецер, малады, гарачы

Вецер, вецер, малады, гарачы, 

Задзівіся з поўдня на гару! —

Хай твой грэбень галаву маю скудлачыць 

На зару!

Мора, мора, казачнае ў ранне, 

3 сінім дзівам на пясчыстым дне! 

Кінь прасторы бірузовага цвітання Ў вочы мне!

Горы, горы, з клёкатам арліным, 

Хай зазвоніць хвояй ваш адкос! 

Падаруйце майму сэрцу гучных гімнаў 

Адгалос!

Сонца, сонца, кветка над абшарам 

Між вандроўных срэбраных вятроў! 

Хай твой пламень светазарны запажарыць 

Маю кроў!

Ветракі навакол, ветракі

Ветракі навакол, ветракі 

Строяць строй над абветраным ярам. 

Крыляць крыллем — узмахі рукі, 

Многа рук мне ківае з абшараў.

Кліча стэп угару — у блакіт. 

Кліча ўдаль — на рагзон чарназёму. 

Вырастае з далечынь сяйбіт 

Пад птушыны, над сонечны гоман.

А вятры засвісталі — вятры, 

Эх вы, любыя дзеці аблокаў! 

Аж здаецца — гудуць кабзары, 

Ходзяць-бродзяць шматвёрставым крокам

Шамшавiлi

Мора сініцца сінім алоўкам. 

Ідзе берагам чорнавалосая. 

Як дзіцё, мне ківас галоўкай, 

А вачыма глядзіць, як дарослая.

Мігаціць чарнаморскаю чайкай, 

Пахне руясай і кволай магноліяй, 

Спрытна грае усмешкаю-грайкай, 

Нешта кажа забаўна-вясёлае.

I гавора, гавора,гавора: Г

уды пчол, шэпт травы, буры грокаты, 

Лёгкі свіст, звон галін, шумы мора, 

Часам чуеш арліныя клёкаты.

Высыпае з скалістых заховаў 

Усе водгукі сонцам аблітыя. 

Недарма ж яе родная мова 

Мае болей за семдзесят літараў.

Нібы хвалі, за хвілямі хвілі 

Паплылі пад гамонку бяседніцы: 

I завецца — Маро Шамшавілі, 

I жыве недалёка у крэўніцы.

Яна доч бедняка, камсамолка, 

А вучыцца пайшла за настаўніцу. 

Мора сіпіцца сіпім алоўкам, 

Вечным летам краіна тут славіцца.

Лета вечнае толькі празвалі: 

Надышло гэта лета з Саветамі. 

А раней, як князі балявалі, 

Горш зімы былі дні вечна летнія.

Яс вочы мяне варажылі. 

Я глядзеў ёй у ясныя зоранькі. 

Потым выразаў я «Шамшавілі» 

На кійку сваім вострым сцізорыкам.


Ноч расла, як горны сон

Спусціўся вечар смуглай кветкай, 

Памчаўся вецер на кані. 

I зор рубінавая сетка 

Кідала мгненні з вышыні.

Спляліся разам блізі, далі

 У цёмна-сіні парасон. 

I шэпты горныя паўсталі, 

I ноч расла, як горны сон.

Падняўся першы клік шакала, 

Пад морам слалася імгла. 

I хваля хвалю паласкала, 

I ноч, як ціхі звон, плыла.

I куст кізіла гпуў галіпы, 

Хіліў да самай да зямлі. 

I за хвілінамі хвіліны, 

Як слімакі, удаль паўзлі...


У ваўнянай начы


Мора блакітнасль абвіта паўночнай жалобай. 

Туліцца вецер, як злодзей, між замчышчаў-скал. 

Цемра плыве па абрывах, аб камень б'е лобам, 

Вые, галосіць ў аддалі шалёны шакал.

Ціш заблудзілася ў крыках, заслеплены зрокі, 

Капаюць хвілі, бы кроплі, бы рой камароў. 

Ноч непраглядпасці поўна, як буйвала вока, 

Шыры і высь затапіла цямрыстая кроў.

Шолахі, шумы і крыкі — дзе сонца 

патухла. Там, дзе палала зарніца — і попел і пыл. 

Носяцца тысячы гукаў, лунаюць, як птухі: 

Ноч несупынна іграе — музыка сляпы.

Князь з сваёй бандай спыніўся на гвалт вадаспаду, 

Самотным сябе адчувае пад дзікім кустом: 

Выраслі ўміг забабоны заснуўшай Элады. 

Драпае нешта за сэрца — не ведае што...

Эй, каб хутчэй да аула, хутчэй к прыбярэжжу! — 

Лезе ў голаву думка — навостраны нож;

— Хлопцы, хутчэй да аула! Усіх перарэжам!

— Хлопцы! Давай папрацуем ў апошнюю ноч!

Вееры пальмаў шапочуць, дрыжаць, нібы крыллі, 

Звоніць пустымі клыкамі мядзяны бамбук, 

Вышыўкі спуджаных зорак аблокі пакрылі,— 

Зоркі, бы ружы, сарваны мільёнамі рук.

Банда імчыць к прыбярэяоку ганнёю імсцівай, 

Стукае князева сэрца пужліва «так... так...». 

Банда спынілася раптам. Да князя пачціва:

— Свеціць ля самага мора савецкі маяк...

Князь песціць вус і жартуе:

— Хай свеціць маяк нам. 

Смела наперад, няма нам дарогі назад! 

Дайце аулы ўсе знішчым! 

Застукнем, загракнем, 

Покуль дагоніць нас з тылу чырвоны атрад...

Сполах застыў між цяснінаў, трывожыць высоты, 

3 процьмы дэльфінам заёрзаў, дзіцёнкам крычыць. 

Радасці дня пасхавапы мядузнай слізготай, 

Згінулі ўсе паратункі ў ваўнянай начы.

Сівым разгневапым стадам буйтураў-грамадаў 

Скача на бораг шматзвонны імпэтны прыбой, 

Дробіць каменні ў пясчынкі, змывае, як здраду, 

Брызгае полымем брызгаў між белых зубоў.

Лямант нястрыманы глушыць скалістыя жмуты, 

Вабіць на трызну віхураў уздыблены вал, 

Водгукі даляў спляліся ў грымучыя скруты, 

Вые, галосіць ў аддалі шалёны шакал.

Сціснуты морам пявучым, прыбойнай мярэяшай, 

Здзіўлены цудам узгор'яў, шматвёрсных брускоў, 

Цягнуцца скурай пантэры, вузкія, бы сцежкі, 

Бедныя гпёзды-аулы былых батракоў.

Ціха паўзе, як вужака, да сакляў драпежнік, 

Следам за ім яшчэ многа крывавых гуляк. — 

Хлопцы, хутчэй да аула! Усіх перарэжам! 

Свеціць ля самага мора савецкі маяк.

3 вохаў начы вырастаюць капытныя грукі — 

Коннік імчыцца стралою, на хвілю прыстаў, 

Быццам знямелі ў трывозе сталёвыя рукі — 

Выплыў з афінскіх паданняў забыты кентаўр.

Стрэл уначы нечаканы, бы свіст у паветры, 

Гулкую ноч прадзіравіў, як ножніцы шоўк. 

Водгук скаціўся трохкратны з вышыняў у нетры, 

Бразнуў у шпіль кіпарыса, парваўся і змоўк.

Князь паваліўся адразу, ні крыку, ні стогну, 

Быццам сарваўся з галіны кізілавы ліст. 

Меткі стралок быў спакойны, скупы на патроны, 

Трапіў у князева сэрца бывалы чэкіст.


Палаў заход

Палаў заход на парусе далёкім, 

Абліў віном абветраны граніт. 

Пазалаціў зялёныя узгоркі, 

Свяцілі пальмы, як агні.

I на начлег кудзельныя аблокі 

На хрыбты гор, як буйвалы, брылі, 

Бы кажаны, замігацелі змрокі, 

Завагідравалі па зямлі.

Патухлі два на горцы кіпарысы,

У мора ўпаў сінява-шызы цепь. 

I вечар плыў, як стада чаек з мыса, 

I дзень з абрыву паляцеў.