автордың кітабын онлайн тегін оқу Раскiданае гняздо
Змітрок Бядуля
Раскiданае гняздо
Вільня, 1919 г. Цана 3 рублі. Гэта ўжо вядома, што паэту-лірыку рэдка калі ўдаюцца драматычныя творы. Бо лірык мала ўважае на сцэнічныя акцыі дзейных асоб, а болей усяго ўкладае сваю душу ў іх паэтычныя маналогі. Апроч таго, гэткія лірычныя драмы вымагаюць строга мастацкіх дэкарацыяў і вельмі добрай ігры. Выкананне на сцэне павінна быць класічнае. Іначай траціцца ўся вартасць гвора.
Адзін з найвялікшых нямецкіх паэтаў, Генрых Гэйнэ, апроч вершаў пісаў таксама і драмы, вельмі паэтычныя па зместу, але педапасаваныя да сцэны. Вельмі рэдка яго драмы іграюцца на ецэне, але, як паэтычныя, велькавартныя творы, яны перакладзены на ўсе еўрапейскія мовы.
Што тычыцца «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, дык мы тое самае скажам, што гэта скарэй усяго паэма, чымся драма. Лірыка і сімволіка гэтага, бясспрэчна, мастацкага твора вытрымана болей гарманічна, як ва ўсіх другіх творах нашага паэта. Чытаючы «Раскіданае гняздо», атрымліваеш такое ўражанне, як бы пад акампанемент чуластрунных гусляў сівы дзед-баечнік, у стылі Баяна, пяе дзіўную песню і чаруе грамаду людзей, каторыя слухаюць яго, седзячы на прызбе ў летні вечарок пры захадзе сонца.
Хлебароба Лявона Зябліка, якога і бацька, і дзед жылі на чыншавай панскай зямлі, пасля 5-гадовых судоў, на якіх селянін страціў усю сваю гаспадарку, пан выганяе з сваёй зямлі, разбурваючы хату. Гаспадар ад гора канчае самагубствам. Сымон, старшы сын Лявона, чалавек энергічны, не ўступае месца, і Лявонава сям'я астаецца жыць на папялішчы разбуранай гасподы. Зоська, Лявонава дачка, улюбляецца ў маладога паніча. Лна не разбіраецца, дзе мары-летуценні і дзе праўдзівае жыццё. Забывае ў шчырым каханні аб усім акружаючым яе няшчасці, і, калі паніч яе пакідае, забіраючы дзявочую чыстату, яна пасля няўдалай спробы самагубства — вар'яцее. У гэты час Сымон паддаецца клічу невядомага чалавека-прарока, каторы заве ўсіх «братоў» і «сясцёр» на «агульны сход», забіваць цмока, каторы душыць людзей. Сымон, аднак, не пакідае судзіцца, спадзеючыся на людскую праўду. Дзеля гэтага ён пакідае ўсю гаротную сям'ю. Варочаецца ён ужо пасля таго, як адамсціў пану, падпаліўшы яго маё'нтак. Усёй сям'і ён ужо не знаходзіць, бо пайшлі са старцам жабраваць. Знаходзіць ён на руінах быўшай роднай гаспадаркі толькі адну непрытомную сястру Зоську і, паказваючы палаючай галавешкай у праціўную старану пажарышча, кліча яе: «На вялікі сход! На Бацькаўшчыну!!!»
У драме яшчэ выступаюць дзве сімвалічныя фігуры: старац-жабрак, у гутарцы якога відаць адвечна жыццёвая мудрасць, і сын Лявона Данілка — падростак, які, ладзячы сваю дзяціную скрыпачку, не па-дзіцячаму разумны.
У гэтай драме лірычна-пеіша і наэкзальтавана гавораць усе асобы. У іхніх гутарках іскравяць праўдзівыя перлы купалаўскай паэзіі. Не скажам, каб гэта было ненатуральна. Хто ведае псіхіку беларуса-селяніна, той добра знае, якія паэтычныя творы льюцца вольна з душы беларуса ў часе гора або вяселля.
Натхнёна імправізуе маці свае прычытанні, калі галосіць па нябожчыку-сыну, каторы памёр без пары. Пекна плача сялянка-маладуха па свайму памёршаму мужу, дачка — па бацьку, дзяўчына па мілым і г. д. Выпраўляючы сына ў салдаты ці дачку замуж, бацысі і хатнія праводзяць іх з роднага кутка паэтычнымі прычытаннямі і песняй-плачам. Тое самае пры радасцях-гульнях творацца дыяменты паэзіі. Жыццё, быт нашага хлебароба, падобна да мінулых часоў Элады, вольна стварылі ўсго нашую народную паэзію, каторая служыць пуцяводнай зоркай сучасным беларускім песнярам.
Вось і не дзіва, што ўся Лявонава сям'я ў сваім бязмежным горы гэтак паэтычна гаворыць — гэта адпавядае беларускай жыццёвай праўдзе.
Кволая, эксцэнтрычная Зоська бачыць дзіўныя сны.
«...Здаецца, прыйшоў да насу хату нехта такі надзвычайны — на галаве месяц, у руцэ сонца трымае».
«...Стаіць палац відам не еіданы, слыхам не слыханы: увесь зіхаціць, як бы з самага сонца быў зроблепы: сцены залатыя-залатыя, а страха бліскучьші маланкамі пакрыта...»
«...Люблю гэта царстварусалак. Там яны сабе іпо якрыбкі ў еадзіцы плёскаюцца, тоўлес выходзяцьулетку на сенажаці. Шчасліеыя яны, гэтыя русалачкі, шчасця нашага дзявочага наследнічкі».
У Лявона, калі ён знаходзіцца ў найвялікшым горы, калі адбіраюць у яго зямлю, сам рвецца з яго грудзей пекны стогн.
«...3 зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык на полі і кожны кусцік па сенажаці змалку ўжо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скаціну... араў, сеяў, касіў. А тут... Суд — вон выганяюць!»
У непрытомнасці, змучаны небывалай крыўдай, калі дворныя людзі разбіраюць страху яго хаткі і пясок сыпецца яму на голаў, за некалькі мінут перад сваёй смерцю, Лявон натхнёна прычытвае.
«...Омой пясочак, залаты пясочак!Я цябе цягаўна вышкі, а ты мяне ўнізе на еекі вечныя засыпеш. Сыпся! Буйньш градам сыпся!..»
Гэтак паэтычна-вобразна гавора і самы сільны целам і душой з Лявонавай сям'і яго сын Сымон у час, як хатка падае:
«...Вярніся, хатка, хутчэй вярніся! Забівай усіх, на смерць усіх забівай! Досыць бадзякаў і без нас на бельш свеце: галодных, паднявольных па вёсках, а п 'яніцаў і жулікаў па гарадах! Вярніся, хатка!.. Абьші нас сваімі дзераўлянымірукамі, як абы~ мае перад ястрабам сваіх дзетак крыламі галубка. Прытулі нас, хатка і сагрэй!»
Або ў другім месцы:
«..Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскрытныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца...» Гавора вобразнай мовай і Данілка:
«Цікавасць. што гэта такая за паня — горкая нядоля? Для яе мушу пашукаць такое вады, ад каторай яна як вып 'е, дык адразу псшрэ».
Старая маці, Марыля, пры вогнішчы, пры тым, як абяздоленая сямейка ў холадзе бульбу сухую есць, пацяшае іх:
«Мінаелета, міне восень, зіма, а там і вясна прыйдзе. Цёпленька будзе, сонейка будзе грэць, траўка зелянець, птушачкі пяяць, садочкі цвісці...»
«Незнаёмы» містык-прарок варожыць усіх сваім таемным гіпнатызуючым клічам на зборышча вялікае:
«...На крыжах магільных гараць свечкі грсшнічныя, а на курганах адзірванелых вехі смалістыя палаюць і шляхі асвечваюць дляўсіх тых, што ідуць на гэта зборышча вячікае...»
«...Не ўстрымаеш маці (да Марылі) свайго сына, — калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго к свяпыу пацягне. Пойдзе, хоць бы зямля перад ім расступілася».
«...Што, Сымон! Час неспіць! Там чакаюць цябесотні, тысячы, мільёны такіх, як ты...»
«...Ачараваў ты мяне, чалавеча!» — прызнаецца Сымон.
Гэтакай мовай гавора і старац:
«...Днёмсонейка сцежкупакажа, аночкай — ШляхМлечны на небе. А ісці будзе лёганька-лёганька, бо вецер будзе цябе падганяць».
Гэтак паэтычна гаварыў цар Давід, аплакваючы Іонатана' і Саула, паўшых ад варожых мячоў на гарах Гільбаі. Гэтак гаварыў прарок Ісая2 ў час натхнення. Гэтак гавора ў час гора і нядолі ўвесь беларускі народ ад малога да старога.
Дзейныя асобы «Раскіданага гнязда» ўжываюць тыя самыя цудныя арнаменты вобразных параўнанняў, як і ў нашай народнайпаэзіі: русалкі, начніцы, ведзьмы, курганы, могліцы, лугі, рэчкі, крыштальныя палацы, месяц-сонца, яркія колеры золата, вясёлак, неба, цяга да зямелькі-маткі і г. д. Гэтыя сімвалічныя вобразы тварыліся нашым народам многімі вякамі, залатымі малаткамі каваліся на горне яго сэрца, гартаваліся ў крыві яго прашчураў і жывуць у яго душы па сягонняшні дзень. Як мастак праўдзівага жыцця Купала не ўлажыў гэтакіх выразаў у вусны адной асобы драмы — паніча. ГІаніч гэтак гаварыць не можа, бо ён чалавек другога складу жыцця.
Уся драма Я. Купалы напоўнена гэткай паэзіяй у прозс. У большасці месцаў чуецца нават і рытміка. Аўтар захопліваўся народнай паэзіяй і пад яе чарамі кідаў з сваёй душы па палаючы трыножнік творчасці цудна-лірычныя косы-праменні і гэтым затуляў празаічную характарыстыку сваіх багатыроў...
Лірыка ў драматычнай форме даецца толькі Шэкспіру, Шылеру і Гётэ. Але, паўтараем — «Раскіданае гняздо» можа быць з удачай пастаўлена ў тэатры, толькі пры вельмі мастацкай ііры і адпаведнай дэкарацыі. Разам з гэтым мы пэўны, што Я. Купала дасць нам яшчэ шмат твораў такога гатунку, а нават і лепшых.
У гэтай драме мы выразна бачым эмблему «Раскіданага гнязда» ўсяго беларускага народа; знішчана наша слаўная мінуўшчына, растаптана гаспода наша нагамі чужынцаў і здзекуюцца суседзі з нашай нацыянальнай душы. Але сярод хмар і буры, як волат, устае наш Прарок. Ён кліча нас да тысячаў ды мільёнаў народных мас, што нас чакаюць. Ён валае нас адбудаваць свой родны край. I мы ўсе павінны ісці «на вялікі сход! на Бацькаўшчыну!»
