Галгофа
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Галгофа

Змітрок Бядуля

ГАЛГОФА

Ні стогны маткі-радзіцялькі над магілай сына ядынаго раздаюцца,

Ні плач горкі дзеда сівога над куткам зруйнаваным нясецца навокала.

Па вялікіх абшарах халоднай зямлі рухаецца грамада людзей.

Соняйка атуляна густым дымам пажарышч. Стрэлы гудуць па бакох, як птушкі сьмерці. Чырвоныя аграмадныя языкі абхапліваюць пякельным агнём гарады і сялібы.

У пакуці вялікай, людзі зліліся ў адну гра маду – адно сэрцэ, адна душа. Нібы заварожаныя пякельнікам поўзаюць яны ў холадзі, ў голадзі па зямлі...

Іх сьцяг – цёмная, караючая сьмерць.

Іх натхненьне – жудасная, страшная мука.

Іх эмблема – атрутнае, бязмежнае нішчасьце.

Забіваюць іх, і яны забіваюць.

Зьверы гэтага баяцца рабіць.

Пад небам туманным лунаюць плоймы жаху і пяюць песьні крыві і агня, песьні волава і залеза.

I пытаецца грамада ў сэрцы сваім:

— Дзе нашы прарокі? Дзе нашы збавіцялі?

Дзе нашы вучыцялі шчасьлівага, згоднага жыцьця?

Шэпты...

Нібы шум прадбурны на моры, нібы гул ветру паўночнага паміж галін шчыр-бору высокага, нясуцца шэпты. Хвалямі плывуць у паветры, рвуцца з запечаных вуснаў людзкіх:

— Хрыстос ідзе... Хрыстос ідзе... Ён паказаўся людзям...

Голас высьпеў ў грудзях балючых, вызваліўся, падымаецца ў выш, як гімн палягчэньня, як масянжовы зык шчырай малітвы ўсесьветнай...

Хрыстос ідзе...

Усе бягуць да Яго, усе...

Ідзе Збавіцяль людзей па зямлі у вопратцы белай...

У вачох добрых, прамяністых} гэтулькі жалю, гэтулькі болю...

Смутак ўсёй зямлі ў іх адбіваецца. Пакрыў джаннасьць і мука спавілі Яго душу...

I кажа грамада ў сэрцы сваім:

— Мы Яго распіналі пастаянна.

— Мы нясом Яму горкі трунак пакуты.

— Уся мэта жыцьця нашаго прыцьвіковываць Яго да крыжа.

— Па ўсей зямлі мы Яму Галгофу робім...

Хрыстос ідзе...

Куды Ён павядзе грамаду вялікую? Якую новую навуку Ён ёй падаруе?

Цярновы вяноц глыбока ў раны ўедаецца. Кроў капае, капаео, хварбуючы Яго белыя вопраткі...

— Ці ведаеце вы, што вы робце, о, дзеці мае?

— Чаму вас так агарнулі чары блудаў начных?

— Чаму пакрыла вас сваімі скрыдламі цемра магільная?

Ён хапаецца рукамі за грудзі і аглядаецца сумнымі вачыма ўвакруг.

Сьлёзы буйныя ліюцца без канца.

Стогны балючыя нясуцца з аднаго канца сьвету ў другі канец.

— Брат забівае брата. Выганяюць з родных куткоў старых і малых. Апаганіваюць матак разам з іх дочкамі. Рабуюць, грабюць потам запрацаваныя пажыткі. Па цэлых багатых краёх засталіся адны каменьні і курганы магільныя.

— О, нішчасныя дзеці мае, вы бяз душы, бяз сэрца!

— Вы аслеплі, аглухлі!..

Белыя вопраткі Яго робюцца зусім чырвонымі ад крыві.

Як шэпты плачучых ліраў, на лозах вавілонскіх льецца Яго голас:

— Сеяў Я шчырыя словы. як зерняты на голых каменьнях. На Мой кліч міласьці адазваўся глухі вокліч пустэльні. Стогнам балючым Маім ўторыць сьмех нячысьцікаў.

Голас Яго слабее. Вочы сумныя ў даль па зіраюць.

— Я вам нічога цяпер ні скажу. Бо думы, дзеці душы Маёй, радзіліся разам с соняйкам будуць жыць датуль, пакуль неба на зямлю не ўпадзе. Маё сьветлае вучэньне лунае ў зорках паўночных, ў кветках пахучай жыватворнай зямлі, ў стромкіх хвалях марскіх і ў малітвах жаўранка ў паветры залацістым.

— Нібы тые каменьні дзікаго поля, ні хочэце вы Мяне зразумець. Нібы тыя бяздушныя, дуплістыя травы хіляецеся вы на ўсе бакі, ні маючы жаднай апоры.

Ен выстаўляе рукі ўпярод. на неба пазіраючы.

— Пакуль так будзе, Ойчэ Нябесны? Пакуль?

— Чаму ж Ты іх стварыў гэткімі кволымі душой?

— Чаму ж Ты іх кінуў ў морэ жыцьця, як пылінкі ў кіпучыя хвалі?

— Ні пакідай Ты іх так... ні забудзь... Яны ж творы рук Тваіх...

— Я гатоў за іх вочна пакутаваць, да апошняго дня зямлі, бо яны няшчасныя, бяздольныя...

3. Бядуля.