На горне душы першы верш я каваў
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  На горне душы першы верш я каваў

Змітрок Бядуля

На горне душы першы верш я каваў

На горне душы першы верш я каваў, 

Мне молатам гора служыла;

Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў, 

I сэрца свой боль гаварыла...

На струнах душы першы верш я зайграў, 

Імчаліся рэхі далёка.

Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў, 

I слёзы туманілі вока...