Выхаванкі князеў Чартарыскіх з-пад Ліды
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Выхаванкі князеў Чартарыскіх з-пад Ліды

Леанід Лаўрэш

Выхаванкі князёў Чартарыскіх з-пад Ліды






18+

Оглавление

Нарбуты — старажытны род, дакладней некалькі радоў, не маючых роднасных сувязяў, з іх лідскія — самы разгалінаваны, старажытны і шматлікі шляхецкі род Нарбутаў. Род лідскіх Нарбутаў пачынаецца з XV ст. (легендарныя прадстаўнікі роду — з X ст., напрыклад легендарны заснавальнік роду Нарбутаў — Даўспрунг як быццам прыбыў у Літву з Рыма разам з Палемонам у 924 г.). Першы «гістарычны» Нарбут (нарадзіўся каля 1430 г.) валодаў маёнткамі Арняны і Калтыняны каля Вільні. Адзін з яго сыноў — Войцех набыў маёнтак Лебедзь і пасля уцёкаў Міхала Глінскага з Літвы, атрымаў ягоны маёнтак Забалаць у Лідскім павеце. Ягоны унук Пётр (нарадзіўся каля 1540 г.) пабудаваў касцёл у Забалаці і лічыцца родапачынальнікам Нарбутаў на Лідчыне[1].

У Лідскім павеце Нарбуты жылі яшчэ ў XVII ст., тут яны валодалі маёнткамі: Шаўры, Андрушаўцы, Янаўшчына, Карбаўцы, Стары Двор, Варонічы, Радзівонішкі, Сукурчы, Нарбутушкі, Балкупы і фальваркіі: Вершулішкі, Пігоша, Шчуркішкі, Білаты, Былінішкі, Ляўкішкі і інш. Радніліся з шляхецкім родам Наневічаў, Рылаў, Жабаў, Марачэўскіх, Барташэвічаў, Сабанскіх, Грудзінскіх і інш.

Вось некаторыя з найбольш вядомых Нарбутаў:

— Даніэль Казімір Нарбут (?1738–1807) сын Казіміра, вучыўся ў Рыме, ксёндз, абат парадыскі, прафесар піярскага калегіума, прафесар Collegium Nobilium у Вільні. Член Адукацыйнай камісіі. Аўтар першага ў нас падручніка логікі (Вільня 1769 г.). Сакратар канцлера ВКЛ князя Міхала Чартарыскага. За заслугі перад бацькаўшчынай і навукай атрымаў у 1793 г. ад караля Станіслава Аўгуста ордэн св. Станіслава. У вольны час пісаў вершы. У канцы жыцця вярнуўся на Лідчыну, дзе жыў у маёнтку Радзівонішкі свайго брата Дамініка, тут і памёр 17 сакавіка 1807 г. і пахаваны ў Радзівонішскай грэка-каталіцкай царкве, якой ужо даўно няма[2].

— Юстын Нарбут (?1776 –1845) сын Юзафа, палкоўнік войска ВКЛ, гісторык. Адным з першых напісаў кнігі па гісторыі ВКЛ, жыў і памёр у маёнтку Юршышкі на Лідчыне. Яго дачка, пісьменніца Каміла Юрэвіч з Нарбутаў[3] і сястра, вядомая авантурыстка і мецэнатка Юлія Шышкова з Нарбутаў[4].

— Славуты гісторык Тадэвуш Нарбут[5].

— Ян Антон Нарбут, сын Казіміра і Мар'яны з Навіцкіх. Быў братам Дамініка і Казіміра Нарбутаў (піяра). У 1778 г. стаў паслом у сейм і быў абраны у Скарбовую Камісію ВКЛ. У 1785 г. стаў стольнікам Лідскага павета і займаў гэтую пасаду да 1794 г. У траўні 1797 г. абраны на пасаду маршалка шляхты Лідскага павета і займай пасаду да 1798 г. Быў жанаты з Кларай Плятэр, меў дачку Казіміру, жонку вядомага капітана польскіх войскаў Юзафа Гружэўскага.

— Аляксандр Остык Нарбут (?1763–1833) — лідскі маршалак[6].

— Вінцэнт Нарбут (?1812–1883), гісторык і палеограф славянскіх моў, шматгадовы супрацоўнік Архіва гістарычных дакументаў Трыбунала ВКЛ у Вільні[7].

— Тадэвуш Нарбут, падкаморы лідскі, дэпутат Вальнага сейма 1776 г., які не падпісаў ратыфікацыю першага падзелу і за гэта быў праследаваны. Яго сын Войцех Нарбут, падкаморы караля Станіслава Аўгуста, дэпутат Вялікага сейма, удзельнічаў ва ўсталяванні Канстытуцыі 3 мая. Дочкі Тадэвуша Нарбута, славутыя Аляксандра, Канстанцыя — такзваныя «пулаўкі», выхоўваліся i атрымалі адукацыю пры двары княгіні Ізабэлы Чартарыйскай з Флемінгаў (1745—1835) у Пулавах[8], менавіта пра іх і пойдзе расказ у гэтай кнізе.


У гэтай кнізе я распавяду пра нашых зямлякоў, якія пакінулі свой след у гісторыі і культуры. Пра маіх гераінь я ўжо пісаў раней[9], гісторыкі і мемуарысты гэтых жанчын называлі Нарбутоўнамі. За час, які прайшоў з моманту ранейшых публікацый, з'явілася новая інфармацыя, што і прымусіла мяне вярнуцца да тэмы.

Аляксандра (у замустве Цясельская) з сёстрамі Канстанцыяй і Тэкляй была далёкімі сваячкамі Юстына Нарбута і Юліі Шышковай з Нарбутаў, яны мелі агульнага прадзеда — лідскага падкаморага Уладзіслава Нарбута (нарадзіўся каля 1650 г.) і прабабулю, жонку Уладзіслава — Крысціну, пра якую вядома толькі, што яна паходзіла з роду Лукоўскіх герба Даленга[10]. Уладзіслаў Нарбут да 1698 г. некалькі разоў выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Вядома, што яго родны брат Аляксандр загінуў у Венгрыі на вайне з туркамі і па тастаменту ад 28.11.1683 г. яго маёнтак Хадзілоні[11] перайшоў да Уладзіслава Нарбута[12]. У традыцыях таго часу, нават больш далёкія сваякі лічылі і называлі адзін аднаго кузынамі.

 Галоўнае, гл: Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут — акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011; Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114–122; Лаўрэш Леанід. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычніка 2023.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Издательские решения, 2025.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. №2 (90). С. 13–19.

 Malewski Czesław. Rody i herby szlacheckie na Litwie (X) // Nasza Gazeta. 1 (490).

 Гл: Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут — акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6–16.

 Нарбут А. Н. Нарбут Н. И. Нарбуты Лидские // Наш Радавод. Кніга 6. Ліда. 1994. С. 44–45.

 Гл: Стасевіч-Ясюкова Ірэна. Казімір Нарбут. Варшава — Ліда, 2004.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычніка 2023.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114–122.

 Нарбут А. Н. Нарбуты Гродзенской губернии. Москва, 1998. С. 49—50.

 Гл. Інвентар маёнтка Хадзілоні 1760 г. // АВАК. Т. 35. С. 89–94.

 Нарбут А. Н. Нарбуты Гродзенской губернии. С. 10.

 Нарбут А. Н. Нарбут Н. И. Нарбуты Лидские // Наш Радавод. Кніга 6. Ліда. 1994. С. 44–45.

 Гл: Стасевіч-Ясюкова Ірэна. Казімір Нарбут. Варшава — Ліда, 2004.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычніка 2023.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114–122.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Издательские решения, 2025.

 Гл: Лаўрэш Леанід. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. №2 (90). С. 13–19.

 Malewski Czesław. Rody i herby szlacheckie na Litwie (X) // Nasza Gazeta. 1 (490).

 Гл: Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут — акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6–16.

 Галоўнае, гл: Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут — акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011; Лаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. №6. С. 114–122; Лаўрэш Леанід. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычніка 2023.

 Нарбут А. Н. Нарбуты Гродзенской губернии. Москва, 1998. С. 49—50.

 Гл. Інвентар маёнтка Хадзілоні 1760 г. // АВАК. Т. 35. С. 89–94.

 Нарбут А. Н. Нарбуты Гродзенской губернии. С. 10.

Сям'я Лідскага падкаморага Тадэвуша Нарбута

Міхаіл Балінскі ў сваёй працы «Даўняя Віленская акадэмія» пра Аляксандру Нарбут пісаў наступнае: «… у той час у Вільні кожны адукаваны месціч, кожны, хто меў адносіны да навукі, быў моцна ўсхваляваны навіной, якая толькі што разышлася па горадзе, што агульнавядомая сваімі талентамі і адукаванасцю, высакародная літоўская панна Аляксандра Нарбутоўна[1], дачка подкаморага лідскага, была абрана сябрам Акадэміі навук у Берліне на паседжанні 19 студзеня 1788 г., і патэнт на тое з рук прускага князя Генрыха атрымала. Усцешыла гэта шмат асоб і асабліва шматлікую сям'ю. Некаторыя здзіўляліся і лічылі гэта не жаночай справай, а ў некаторых, як часта бывае ў свеце, гэты факт узбуджаў зайздрасць, калі не здзек»[2].

Смешна, але факт абрання Аляксандры з Нарбутаў, і сёння выклікае зайздрасць. І таму, каб адразу «расставіць кропкі над і», зраблю наступную заўвагу. Міхал Балінскі — вельмі аўтарытэтны і адказны гісторык, не мог падаваць у сваёй фундаментальнай манаграфіі неправераную інфармацыю, тым больш, што факт абрання Аляксандры быў агульнавядомы і ніяк не аспрэчваўся сучаснікамі. Спісы членаў Прускай акадэміі ў інтэрнэце правяраюцца за 5 хвілін, і таму я адразу даведаўся, што на сённяшні дзень нашай зямлячкі ў спісах няма. Тлумачэнне гэтаму толькі адно, яго я падаваў і раней — аб

...