Спатканне. Шчасце не ў золаце. Яе душа
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Спатканне. Шчасце не ў золаце. Яе душа

Змітрок Бядуля

Спатканне. Шчасце не ў золаце. Яе душа

Спатканне

3 кошыкам у руках я спаткаў яе на дзядзінцы і нібы заварожаны з таго часу зрабіўся.

Кажы мне, дзеўча, хто цябе надзяліў гэткімі чарамі? Чаму я ўсё думаю аб табе?.. Які бог жыве ў душы тваёй? Напэўна, ты самае пекнае стварэнне на зямлі.

Быццам дзед веялкай мякіну вытрасае з аўса, гэтаксама ты мае думы чорныя вытрасаеш ды ў панскі лес адсылаеш.

Усё жыццё сваё табе ахвярую; будзь ты ўладарніцай душы маёй, царыцай песень маіх!..

Сонейка ўсходзіць над борам ці заходзіць над возерам, я ў цудных фарбах неба бачу цябе, каханая!..

Шчасце не ў золаце

Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы. Стаяла яна на кладцы, закасаўшы рукавы з вышыўкамі, распусціўшы валасы руеыя, пеючы песні дзявочыя.

Ехаў гасцінцам багаты паніч, ехаў, ды застанавіўся,— відаць, дзяўчынка спадабалася яму. I давай ён гэткую гутарку весці:

— Я маю зямлі сем валок, стады мае багатыя, коні мае дарагія, парабкі мае адзін у адзін, як тыя дубы на ўзгорку. Пайдзі за мяне замуж, дзяўчынка!

— Ой, не пайду замуж за цябе: не трэба мне золата, серабра, не трэба багатага молайца. Я кахала аднаго — кахаць буду; налагала аднаго — цалаваць буду. Ён у цябе парабкам служыць, па мне заўсёды тужыць...

Кланяўся пан нізка да зямлі — не памагло. Кленчыў, як той жабрак пад акном,— не памагло.

Ой, шчасце не ў золаце, паны!

Яе душа

Яе шчырая душа ўвайшла ў сваю кемнасць, нібы канаўка ў рэчку... Новы ўзор выткала яна: маладыя пралескі расцвіталі ў разарваным сэрцы, каторае было абведзена вянком бярозавых лісткоў. Вакол вянка блішчэлі на блакіце шоўку залатыя кроплі

слёз... Здавалася, што гэта адсвечваецца ў сажалцы вячэрняе неба, засеянае залатымі зоркамі... Здавалася, што плыве гэты ўзор ды нешта дзіўнае баіць аб вёсцы і полі абшырным...

— Або-о-о! — здзівіліся ўсе.— Вось залатыя рукі ў Агаты!

I нейкім незямным шчасцем ззялі вочы маладой дзяўчыны...