автордың кітабын онлайн тегін оқу Дзяльба
Змитрок Бядуля
Дзяльба
Быў дзяцюк яшчэ падпаскам,
Як памёр дзядок Панаска.
Дзед памёр, і родны бацька
Гаспадарку з родным дзядзькам
Падзяліць не мог спакойна.
Пайшлі бітвы. Пайшлі войны
За гародзік, за кароўку,
За цабэрак, за вяроўку,
За бярвенне на гумнішчы,
За саху, за тапарышча.
Два браты дабро дзялілі,
Як чужыя, гаманілі.
Брату брат — заядлы вораг.
У вачах дыміўся порах.
Малацілі языками
Ды схапіліся рукамі.
I пайшлі платы ламаді,
Вокны біць у роднай хаце.
Было крыку, было грэху
Для суседзяў на пацеху.
Моцна біліся і лоўка,
А ж трашчалі ў іх галоўкі.
Кроў цякла, рыпелі косці,
Браты вылі з дзікай злосці.
Два браты дабро дзялілі.
Было шуму па тры мілі.
Вось схапіліся зубамі
Для суседзяў па забаву.
За авечку за рабую,
За цялушку за малую
Брата брат гатоў забіці,
Нібы шэльма, нібы гіцаль.
Вы не смейцеся тут, людзі,
Зараз ліха, гора будзе.
Мо абліць братоў вадою,
Бо няшчасце будзе ўдвое.
Дзве ўдавіны, шмат сіротак,
Нібы кучы дробных плотак,
На бяду тут застануцца.
Іхню долечку ратуйце!
Хай агнём ідзе багацце —
У нялюдскай гэтай хаце!
А суседзям ды на радасць
У братоў да бойкі жвавасць
Угару расце, як стог той,
За авёс той, за гарох той.
За цыбулю ды за пеўня —
Аднаму тут смордь папэуна...
Хай бы жыў дзядок Панаска,
Сваей смерцю мала ласкі
Ён зрабіў сынам ды родным,
Ці хто годны, ці не годны.
I браты адпачывалі —
Ды панова пачыналі
Бой за лыжку і за пугу,
Як шалёныя звяругі.
А суседзі: ой, цікава,
Чым жа скопчыцца тут справа?
Дайце мераць вокамерам,
Можна думаць, можна верыць,
Будуць трупы дзве патрэбны
Для братоў у портках зрэбных.
А два долы, а дзве ямы
Зараз выкапаюць самі.
Вось качаюцца ля плота
3 азвярэлаю ахвотай.
I насамі глебу рыюць,
Грэе брата брат па шыі.
Рантам новае здарэнне
Звяло родных да змірэння:
Задымілася ў абшары —
То гумно пайшло пажарам.
За гумном — хляўчук, і хата,
I скадіна, і зярняты.
У агнёвым дзікім балі
Зноў браты сябрамі сталі.
— Эх, лучына, ты лучына,
Ты была агню прычынай!
Памагала пры дзяльбе ты! —
Плачуць бедныя кабеты.—
Як за новую за працу
Пры бядзе пры гэтай брацца?
На зіму схавацца недзе,
Злітаваліся суседзі:
Лазню курную, крывую,
Лазню чорную, старую
Аддалі на зімаванне,
Двум братам на жабраванне.
Вось браты пайшлі ў жаброўку
Пад людскія дзверы, вокны.
Былі торбы іх няпоўны,
Было ў лазні дзетак поўна...
I над снежнай завірухай,
Пад зімовым белым пухам,
Пад марозным грозным ліхам
Браты марылі паціху:
— Эх, каб хата...
Печ у хаце,
Ды не трэба нам багацця...
Ды нашто было сварыцца?
Ды нашто было дзяліцца?
Уцачы пад гул віхорны
Спілі сны у лазні чорнай.
Сны, як ластаўкі, ляцелі
Над іх цвёрдай над пасцеллю:
...А пасля калядаў лютых,
Лёдам-сіверам закутых,
Два браты пайшлі ў сасоннік,
А сасоннік ім спрасоння:
...Палясоўшчыкі з пахмелля
Ды на воўчае вяселле
Як натрапілі, папалі,
Дык ваўкі іх разарвалі.
Насталюйце вы сякеры
I давайце хвойкі мерыць,
Хвойкі стромкія на сцены.
Вы пацейце, як пацелі.
...I сякеры сталявалі,
I сякеры гартавалі.
У мароз, мароз траскучы
Йшлі браты у бор дрымучы.
Эх, як пахне свежай хвояй
I жывіцаю-смалою.
Эх, блішчыць піла на сонцы,
А сякеры па сасонцы
Трах трах, аж люба, міла.
Эх, каб больш нам, больш нам сілы.
I паваденыя пнішчы
Тапарыптчаў сем — гатова
Пень-калода для будовы.
Сніўся сон у лазні цеснай.
Сон — як сонца, сон — як песня.
У мароз, мароз траскучы
Тралявалі бэрвы ў кучы,
Абліваючыся потам.
На хумно вазілі потым.
А з вясновым санцаблескам
Прада йшла у дзве сякеры,
I ляцелі трэскі-пер'е.
Як запахла глеба хлебам,
Працавалі скоблі, гэблі,
А піла званіла звонам
Пад птушыны гучны гоман.
Так дзед праляцела —
Вось гатовы зараз сцены.
Вельмі рупна, вельмі пільна
Затыкалі мохам шчыльна.
Палажылі вянцоў дзесяць.
Бабы блізка гліну месяць.
Палажылі на дну траму
Дзве бэлькі гэтак сама.
Над пахучым жоўтым зрубам
Крон вы ставіліся дуба,
Выруб аныя ў імшары
Крокваў ставілі тры пары.
А да крокваў сухавата
Прымацоўваліся латы.
Сніўся сон у лазні цеснай,
Сон — як сонца, сон — як песня.
А салома ўніз камлямі,
Раўналежнымі кулямі
Прыціскалася паплётам,
Нібы тоўстым модным дротам,
Аж да вільчыка высока
Пад майстроўным роўным вокам.
А ў хваевых гучных сценках
Прарубілі тры акенкі.
Для дзвярэй была тут дзірка —
А на бэльках пад страхою
На два пальцы таўшчынёю
Клалі плахі на ўсю хату —
Столь хваёвы, моцны надта.
Зверху сыпалі кастрыцу,
Мох сухі, пясок-зямліцу.
Ля дзвярэй у той хаціне
Збілі печку добрай гліны.
Сніўся сон у лазні цеснай,
Сон — як сонца, сон — як песня.
Расла хутка, расла шпарка
Пры хаціпе гаспадарка,
Для суседзяў на здзіўленне —
Прыбудовачка-трысденне.
Будавалі прыбудоўкі
Для каня і для кароўкі...
Сніўся сон у лазні цеснай,
Сон — як сонца, сон — як песня.
Два браты пайшлі ў жаброўку
Пад людскія дзверы, вокны.
Былі торбы іх няпоўны,
Было ў лазні дзетак поўна.
Панскі лес той вартавала
Палясоўшчыкаў нямала.
Два браты дабро дзялілі,
Было шуму на тры мілі.
