Ці я вінават
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Ці я вінават

Змітрок Бядуля

ЦІ Я ВІНАВАТ?..

Думы, дзеці душы маёй, мне супакою не даюць.

Ці ўжо пад гэткай планетай дзяцюк нарадзіўся?..

Ці мо я сам вінават у нядбаласці сваёй?..

Саху я ў рукі не бяру; сякера вышчарбілася, нават і лучыны пашчапаць ахвоты нямашака. Суседзі смяюцца, ці то мазалёў як бы не было на руках маіх.

От пазіраў бы, як сонейка па балоце заходзіць і стагі залоціць... Як канюх плача над яварам... Цягаўся б начамі па хвойніку, апусціўшы галаву на грудзі, заламаўшы рукі на плечы... Заўсёды ад маладзіка да ветаха гэтак рабіў бы...

Ці я вінават, што неяк люблю пазіраць, як жудасны лес моўчкі калышыцца пад ззяннем зорак паўночных?.. Ці я вінават, што люблю на чаўне па шырокім плёсе плыць... Над маёй галавой дзікая качка кружыцца, і салодкі смутак напаўняе душу маю, нібы келіх чыстай крынічнай вадою... Ці я вінават?..