Звініць струна сталёвая
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Звініць струна сталёвая

Змитрок Бядуля


Звініць струна сталёвая

Звініць струна сталёвая.

Спяваюць у бары.

Зайгралі гуслі новыя —

I ты загавары!

Зарніцай цепі раняцца,

То новы дзень расце.

Вудуць вятры на раніцу

У залатым трысце.

Звіняць званы сякерныя

У тлуме баравым.

Ужо сюды не вернецца

Ні плач, ні смех савы.

Вязуць бярвенні гонкія

У вёску вазакі.

Спалохана завойкалі

Апошнія ваўкі.

Буяе радасць клопатаў —

Расце за зрубам зруб.

I прападзе тут пропадам

Апошні душагуб.