автордың кітабын онлайн тегін оқу Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву
Янка Купала
Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву
Сталі ў рад складальнікі —
Ад таго той бліжай,
Літару за літарай,
Як пацеркі, ніжуць.
«Корпусы» ды «цыцзры»
I побач «петыты»
Дыванамі сцелюцца
Згодна ў гранкі-пліты.
Запела «ратацыя»,
А не без карысці —
За аркушам аркушы
Сыплюцца, як лісце.
Пераплётня аркушы
Шые, рэжа ўволю,
Спяшыць літаграфія
3 вокладкай у колер.
Кніга у кнігарні ўжо
Сядзіць на паліцы,
Людзі працавітыя
Сходзяцца дзівіцца.
А ля выдавецкае
Скупаватай касы
Аўтар з мінай скромнаю
Чакае авансу.
Паплыло паводкаю,
Загуло, як вецер,
Слова беларускае
Па вялікім свеце.
Дарма не мінаюцца
Працы шчырай леты...
Грамада савецкая
Ушануе гэта.
1930
