Палумесяц арэ залатыя барозны
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Палумесяц арэ залатыя барозны

Змітрок Бядуля 

Палумесяц арэ залатыя барозны

Палумесяц арэ залатыя барозны.

Над рачулкаю вольха ківае пагрозна.

Млее хвоя, дрыжыць ува спе.

Ой, чаму я згубіў супакой свой раптоўна?

Ой, чаму гэтак вочы гараць непрытомна?

Ой, чаму стала сумна так мне?

I баліць, вакол шыі вяроўка пляцецца.

Нешта кажа мне сэрца.

Над лагчынай туман шэра-дымнай кудзеляй.

Сіне-росную гафту даліны адзелі.

Будзіць далі трывожны трызвон.

Гулам-гудам злосць-гнеў ён разносіць па краі.

Ой, чаму мне здаецца, што нехта канае?

Ой, чаму чую стрыманы стогн?

Ці да шчасця зачыпены дзверы і дзверцы?

Нешта кажа мне сэрца.

Птушкай лезе ўспамін з абяздоленай вёскі.

Там замёрлі жыцця галасы, адгалоскі.

Людзі сталі маўклівы, як пні.

Пазадушана ўсё пад цяжарам магілы.

Чорным крыллем бяда нават сонца займгліла.

I прапалі, патухлі агні. Цішыня.

Анямеласць галечы і смерці.

Нешта кажа мне сэрца.