Вунь бярэзнік на нагорку
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Вунь бярэзнік на нагорку

Змитрок Бядуля


Вунь бярэзнік на нагорку

Вунь бярэзнік на нагорку.

Ён па сонцы беліць шоўкі.

I кудзерцамі ў расе,

Нібы хлопчык, ён трасе.

Вунь ручай звініць дукатам, 

Сустракаецца ён з братам —

3 ручайком пяе другім

Небу, сонейку свой гімн.

Вунь на полі рунь рунявіць.

А пад полем ветрык жвавы.

Ад мяжы і да мяжы

Ветрык конікам бяжыць.

Вунь, глядзі, пасецца цёлка.

Хлопчык выразаў свісцёлку.

Да бярозкі ён прынік,

П'е салодкі сакавік.