автордың кітабын онлайн тегін оқу Poгi
Беларускія народныя казкі
Poгi
У некатарым царстве, у некатарым гасударстве, ці можа ў тым, што мы жывём, жыў сабе чалавек. I было ў яго тры сынкі, як саколікі. Ён іх парасціў, пагадаваў, пуць ім падаваў, а дзяліць ніводнага не дзяліў да смерці да свае. Колькі там часу прай-шло, старык сваіх сыноў сабраў і гаворыць ім:
— Мае сынкі, я ўжо збіраюся ўміраць, і трэба мне вас раздзяліць. Вазьміце вы мяне на бераг к сіняму мору, ды перанясіце цераз мора на востраў пад зялёны дуб: я вас там раздзялю.
Яго сыны ўзялі і панеслі. Неслі напераменку, кажан панямногу. Можа яны пранеслі яго тры дні, можа больш,пакуль данеслі да месца. А пад зялёным дубам ды стаяла ў яго скрынка. Ён вынімае з тае скрынкі торбачку, дае большаму сыну і пытае:
— Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
Ён адказвае:
— Дзелгщь нечага, даволен!
А сам бачыць, што няма нічога ў ёй, у торбачцы — пустая. I недаволен, і баіцца бацку сердзіць.
Вынімае бацька другому сыну, сярэдняму, ражок, што трубяць, і зноў кажа:
— Ну, ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
Ён адказвае:
— Дзелаць нечага, даволен!
Тады бацька вынімае меншаму сыну, халастому — а тыя два жанатыя — рушнічок і зноў пытае:
— Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
I ён адказвае, як браты.
Тады ён і расказвае сынам. Большаму сыну кажа:
— Вось, мой сын! Ты пры хазяйстве жывеш, у цябе ўсякія расходы хазяйскія. Ты гэту торбачку, калі нада, скалатні — будзе яна табе поўная. Выбярэш з яе, што нада, і павесіш. А калі яшчэ нада, зноў скалатні — зноў яна будзе поўная. I пакуль твая жысць — будзе з цябе!
А другому, сярэдняму:
— А ты, мой сын, па лясніцкай часці ходзіш, па лясах;
случай табе ўсякі бывае. Стрэціць цябе непрыяцель, ці ўдвух, ці ўтрох — колькі случыцца, — дык ты ў адзін канец ражка затрубі, дык табе помач і будзе, колькі табе трэба. А ў другі кончык затрубіш, дык яны зноў убяруцца ў ражок!
— А ты, меншы мой сын, — халасты; табе яшчэ нічога не трэба; табе трэба толькі, каб з дзеўкамі пагуляць. Дык ты вазьмі рушнічок раскаці ды скажы: «Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне туды і туды, — куды хочаш!»
Тады і пытае ў іх:
— А што, мае сынкі, ці давольны вы маёй наградай?
Яны яму гавораць:
— Давольны!
Яны з радасці ўзялі свайго бацьку ды панеслі дамоў. Туды неслі тры дні, а адтуль за паўтара справіліся. Прынеслі яго дамоў. Ён колькі ўрэмя пажыў ды і памёр. Сыны сталі жыць разам, брат з братам.
I праявілася за дзевяць зямель, у дзясятым царстве, у цара дачка, такая прыгожая і карцёжніца бальшая. Колькі к ёй кавалераў наязджала, дык яна ў карты абыграе, ды тады і выб’е. Пачуў пра гэта халасты і давай у большага брата прасіць торбачкі. Большы брат не хацеў яму даць:
— Перавядзеш і нічога з цябе не будзе!
Доўга цягаліся, а ўрэшце брат торбачку даў. Ён выйшаў на двор, выняў рушнічок ды кажа:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Прыляцеў туды, увайшоў у горад, купіў сабе харошую адзежу, купецкую, адзеўся ды ходзіць па горадзе, і пытае ў тых людзей:
— Як бы мне к вашай княжне падысці?
Яны яму кажуць:
— Не гэткія былі, яна іх абыгрывала, а цябе нечага абыгрываць!
— А ўжо ж паспрабуем, што з гэтага будзе!
Яны яго і прывялі да часавых. Часавыя прапусцілі. Ён увайшоў у горніцу, паздрастваўся і сеў піраваць.
Папілі-пагулялі і давай у карты граць. Гралі некалькі дзён, некалькі сутак: яна ўсё адбірае грошы, а ён усё з торбачкі калоціць. Яна ў яго пытае:
— Вот што, мой мілы друг, любезны! З кім я грала —абыгрывала, ну цябе не абыграць. Адкуль ты гэтыя грошы бярэш? Відна, я твая!
— А ўжо ж мая.
Ну, бросілі ў карты гуляць і селі хлеб-соль есці. Яна яго харашэнька напаіла і стала пытаць.
— Усё роўна, я твая! Скажы мне праўду, адкуль ты гэтыя грошы бярэш?
Чалавек выпіў — розум паслабеў — і сказаў, адкуль грошы ён бярэ:
— У мяне ёсць такая бацькава торбачка; не мая, а большага брата. Дык я яе буду калаціць, а яна ўсё будзе поўная...
Яна тады яму яшчэ крапчэйшага напітку дала, каб ён упіўся болей.
Піў ён, піў, пакуль напіўся, ды і з ног зваліўся. Царэўна яго тады абабрала, торбачку ўзяла, гукнула сваіх часавых, ды як дала яму казацкіх нагаяў! Выбіла харашэнька, ды і за дзверы выпіхнула. Ён праспаўся, праглуздаўся, паглядзеў — няма торбачкі, толькі рушнічок! Ён рушнічок выняў, разаслаў.
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне дамоў!
Прыскочыў дамоў, стаў у сярэдняга брата прасіць ражка. Сярэдні брат стаў на яго сварыцца:
— Што? Перавёў большага брата награду, перавядзеш і маю!
— Што Бог дасць, тое і будзе: можа вярну і тую — і тваю, і сваю.
Сярэдняму брату дзелаць нечага: даў яму ражок. Малодшы брат выйшаў на двор, рушнічок выняў, разлажыў:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Ён зноў на месцы. Ля таго горада астанавіўся на полі і стаў у ражок граць. Датуль граў, пакуль увесь той горад войскам абняў. У таго цара няма столькі сілы, а ў яго рознае войска: і казакі, і жандары, і якое толькі на свеце ёсць. Распяў белы шацёр, паставіў часавых, абняў увесь горад пушкамі, розным прыпасам і смаліць у горад!
I кажа меншы брат:
— Разару ўсё царства, горад, затым што тут жывуць не цар з царэўнай, а зладзеі. Як ім можна было мяне абкрасці!
Цар той выйшаў на двор, глянуў у празорную трубу і спужаўся, што няма яму сілы, няма ў яго столькі войска, нечым яму бараніцца. Ён стаў на сваю дачку, на царэўну, сварыцца:
— Ідзі, мая дачка, перапрасі, бо цераз цябе нам усім галовы пакласці. Не трэба было табе чапаць тую торбачку.
Царэўна зараз жа надзелася ў харошае плацце, узяла з сабою прыслугу і пайшла да яго з просьбай. Падыходзіць да яго шатра — часавыя яе не пускаюць:
— Куды ідзеш, караўка нямытая? Ты яго раз абабрала.
Яна горка плача і просіць, як можна просіць, каб яны яе прапусцілі.
А ён не спіць, усё чуе ды толькі яе муштруе. Падаждаўшы, яна падыходізь другі раз:
— Здзелайце міласць, прапусціце мяне к свайму гаспадару!
Яны яе ў грудзі, не пускаюць, кажуць, што гасудар яшчэ спіць, не ўстаў.
А ён не спіць, ды ўсё яе так муштруе.
За трэцім разам прыйшла, ён вялеў прапусціць часавым. Яна падышла к яму, укленчыла, стала плакаць, стала прасіць:
— Друг мой любезны, прасці мяне! Пасля гэтага не буду ўжо так рабіць. Усё роўна ты мой, я твая!
Ён сеў, давай яе гасціць з сваімі часавымі, і яе прыслугу прыняў. Папіравалі-пагулялі, і стала яна прасіць яго ў свой дом з яго дружынаю. Ён узяў сваю дружыну і яе прыслугу і пайшлі ў яе дом, і сталі там піць і гуляць. Пілі-гулялі некалькі ўрэмя. Тады, царэўна зноў яму харошых напіткаў паднесла, каб ён ап’янеў, і зноў давай у яго спрашваць.
— Адкуль ты набраў столькі войска, што ў майго бацюшкі столькі няма, і як гэта ты ка мне прыстаўляешся з далёкай стараны?
Ён, выпіўшы добра, ды і прызнаўся ёй:
— У мяне ёсць такі ражок, што як у яго затрублю, дык яшчэ ў пяць разоў набярэцца столькі. У адзін канец затрублю, — яно набярэцца, а ў другі канец затрублю, — яно зноў убярэцца ўсё. I ёсць у мяне такі рушнічок: куды ўгодна ён мяне занясе і зноў дамоў прынясе.
Яна яго яшчэ больш падпаіла крапчэйшымі напіткамі. Ён датуль піў, пакуль і заснуў. Яна яго харашэныса абабрала: узяла ражок, узяла рушнічок, выйшла на ганкі і давай трубіць у ражок у другі канец. Патуль трубіла, пакуль ўсё войска ўтрубіла і часавыя яго паўцякалі. Толькі засталіся яе часавыя, яе слугі, а яго няма нікога. Яна сваіх часавых гукнула, яго ўзбудзіла, вывела на двор, ды дала яму такіх нагаяў казацкіх, колькі яму ўлезла. Выцягнулі яго за горад ды і ўкінулі ў балку. Ён колькі ўрэмя праляжаў, пакуль прачухаўся пасля чэсці, тады папоўз кой-як ровам тым і пайшоў, не чаяў ужо жывым быць. Нельга яму і дамоў ісці, патаму абкрадзен увесь. Дык ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе якую пропасць — упрапасціцца, бо мне дамоў нельга вярнуцца: і братоў баюся, і не з чым».
Ішоў ён колькі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа і тры
берагам, паўз балота, чуе — яблыкамі пахне. Ён сабе думае: «Пайду, ці не пайду дзе яблычка смагу прагнаць — бо ўжо рот заросшы смагай — недзе ані напіцца, ані ўкусіць чаго».
Найшоў яблышо рагатую, кашлатую; сарваў яблычка і ўкусіў таго яблычка. Як параслі на ім рогі! Такія, як на яблыньцы! Было яму ліха, ды і пагорала! То ішоў, дык нічога хоць не чапаў, а то ідзе, дык бярэзнік скобліць рагамі!
Прайшоў колысі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа тры, паскабліў рагамі бярэзнік, ужо чуе зноў яблычны дух. Ён сабе думае так: «Пайду, ці не з’ем ужо такога яблыка, каб ужо прапасці!»
Стыдна ўжо выйсці і на свет божы з гэтакай карай. Адна кара, што рогі, другая кара, што пабіты крэпка бізунамі.
Найшоў яблыню, харошанькую яблыню, сарваў яблычка, укусіў — і адпалі ўсе яго рогі. I стаў ён яшчэ лепшы за таго як быў: і здаровы, і боль уся ўнялася. Ён яшчэ нарваў яблык, дастаў хустачку — была ў яго ў карманіку, — завярнуў іх ды і пайшоў тым следам, каторым скабліў бярэзнік рагамі. Прыйшоў да той яблыні да рагатай, нарваў і тых яблык ды ў другое месца паклаў. Ды і пайшоў у горад у той самы зноў. Ажио нанімае цар работнікаў засаджваць сад у сябе. Колькі ўрэмя ён яго засаджвае, а сад усё сохне. Нанімае цар садоўнікаў. Ён і аб’явіўся:
— Я магу сад садзіць!
Данеслі гэта цару, што такі і такі хлопец паднімаецца быць за садоўніка. Выклікае цар яго і пытае:
— Можаш ты сад садзіць?
— Чаму не, магу.
Цар яго прыстаўляе к народам, а той гаворыць:
— Я не хачу з людзьмі садзіць, адвядзіце мне ў другім месцы, з другога крыла!
Паказалі яму другое месца, ён і стаў займацца работай.
Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
Народ садзіць сад — ён сохне, а ён садзіць — расце, і цвіце, і яблыкі растуць.
Па заканчэнні дзела пайшлі глядзець работу. Пайшлі, дзе садзілі народы — няма нічога, як было, так і ёсць — пасохла ў сё. Яны пасмяяліся і кажуць:
— Пойдзем глядзець новага садоўніка работу, — у яго работа добрая: і расце, і цвіце, і яблыкі растуць, і польза вялікая.
Данеслі яны самому цару, што не трэба больш нікога браць і плаціць, акрамя новага садоўніка: няхай жыве і садзіць сад. Цар выстраіў яму святлічку і прыставіў к яму дзявіцу, каб яму служыла, пішч гатавала, падносіла кушанне, прыбірала, абмывала. Ён і заняўся работай. I пачала царэўніна служанка хадзіць да яго на гуляша, і ён пачаў яе прывучаць да сябе і кажа:
— Ты красівая дзявіца, а то б яшчэ пакрасівела, калі б з’ела майго яблыка, што я табе дам. Мудрэй бы была за сваю царэўну!
Ну, гэта просіць:
— Пажалуста, дай мне яблычка!
Ён ёй яблычка харошае выняў і даў. Яна яго з’ела — то была красівая, а то яшчэ пакрасівела, што яе і царэўна не ўвазнала. I пытае ў яе:
— Дзе ты такой масці набрала, нарумянілася?
— Гэта мне даў садоўнік новы яблыка, дык я як з’ела, дык і падужэла, і папрыгажэла, і павесялела.
Царэўна кажа:
— Хадзем жа мы патаргуем і мне яблыка!
Ну, і пайшлі таргаваць яблыка. Прыходзяць к садоўніку і таргуюць. Ён дае не тое яблыка, а другое — рагатае — і просіць за яго, што сам хоча. Садоўнік яблычка ёй паклаў, грошы ад яе ўзяў і гаворыць:— Ты ж не еж яго цяпер, а з’ясі заўтра ўранні.
А для таго ён ўрэмя прадаўжае, каб уцячы адтуль. Узяла яна яблычка, пайшлі яны з святліцы. Ён святліцу зачыніў, усё сваё сабраў, ды сам — марш!
Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
Пакуль царэўна пераначавала, ды садоўнік скрыўся ўгорадзе, і няма нікога ў святліцы. Назаўтра ўранні памылася царэўна і з’ела таго яблыка. Як параслі на царэўне рогі, дык не месцяцца і ў комнаце. Што хоча каторы зламаць — баліць; хоча сарваць — баліць; і не ўходзіць у дзверы, не можна выйсці вон. Цар кажа:
— Вось мая дачка! Гэта, верна, ён самы! Будзеш ты цяпер гараваць, было табе не дзелаць такіх праступкаў!
Здзелалі вобыск па ўсіх гарадах, ці не знойдуць якога зна-хара, якога чалавека, каб ён збавіць мог. Той жа самы хлопец купіў ксяндзоўскае плацце, надзеўся так, як ксёндз, наўчыўся маленька грамаце і аб’явіўся:
— Я магу вычытаць ёй усё, толькі каб яна сазналася ў сваіх грахах.
Прыставілі яго к ёй. I стаў пытацца грахоў.
— Дзіцятка, можа ты каго абідзела? Можа хто на цябе плачацца?
Ну, яна і прызналася:
— Торбачку ўзяла ў такога і такога кавалера.
Ён кажа:
— Аддай, дзіцятка, гэта мне, гэта трэба на касцёл аддаць.
Яна аддала яму торбачку. Ён тады стаў чытаць малітву —што чытае, а што маніць, патаму грамаце знаў мала, а гэта толькі так, каб як-небудзь ды сваё ўзяць яму.
— Не, дзіцятка: яшчэ не ўсе грахі! Яшчэ нешта заняла ў людзей, і тое аддай на касцёл!
Яна і ражок аддала яму і рушнічок аддала. Ён тады вялеў тапіць лазню і вялеў прыставіць шэсцьдзесят музыкаў. Вытапілі лазню, нрыставілі музыкаў, узялі царэўну пад рукі і павялі ў лазню. Ён узяў з яе рукі персцень і ўбіў пад брусам. Раздзеў яе і крыкнуў на музыкаў:
— Грайце!
Музыкі зайгралі, ён як яе ўзяў нагаем, дык зняў ёп радзімую шкуру з пят і да галавы. Тады вакно расчыніў:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к братам!
А яе так і кінуў. Тыя музыкі гралі-гралі, ды і стаміліся. I няма ніякага адзыву з лазні. Яны пайшлі, дзверы разламалі, ажно царэўна вісіць пад брусам. Яны адвязалі, адтуль яе вывелі — кроў з я с цячэ... Ну, прыслугі яе абмылі, абчапурылі тыя раны. Бацька і выслаў яе ў свет.
— Ідзі, — кажа, — бо гэта ён сам. Шукай яго, можа дзе знойдзеш!
А ён явіўся к братам. Браты гавораць:
— Годзе табе бадзяцца па свету! Жаніся ўжо тут, ды будзем жыць, — добра, што сваё паўзыскваў!
— Не, братцы, не буду жаніцца, падажду!
Пражыў можа год-паўтара, а можа паўгода — невядома колькі — выехалі яны ўсе ўтраіх з сахамі на поле работаць.
Работаюць яны — ажно яна ідзе шляхам. Малодшы і кажа:
— Вы казалі, каб я жаніўся, — во мая жонка ідзе!
Яны засмяяліся,—ведама, бачаць, гэтакае цуда. Падыходзіць яна да яго, абняла яго ногі, стала цалаваць, стала прасіць:
— Прасці мяне! Што было, тое прайшло, а цяперака я твая, што хочаш, то са мной і дзелай, бо мне ўжо дамоў не варочацца адсюль!
Яны сабраліся, паехалі дамоў, узялі яе з сабою. Едуць дзярэўняй, хто ўбачыць — смяюцца. Прыехалі. Прыняў яе за госця і даў ёй яблычка харошае. Яна як з’ела, — дык то была прыгожая, а то яшчэ ў пяць разоў папрыгажэла! Poгi з яе спалі, і боль унялася. Ну і пачалі вяселле гуляць. Згулялі вяселле і паслалі к бацьку паклон, што благапалучна ўсё. Бацька даў многа прыданага. I цяпер жывуць.
I я там сляпуючы быў, мёд-віно піў, па губах цякло, а ў рот не папала.
