Жывеш не вечна, чалавек
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Жывеш не вечна, чалавек

…passe sans laisser meme

Son ombre sur le mur.

V. Hugo

Жывеш ня вечна, чалавек, –

Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыцьцё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуцьцё

Ня раз, ня два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты

Свайго шырокага жыцьця

Бяз болю, ціха зойдзеш ты

Ў краіну забыцьця.

1911