Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог,

Улажылі спаць мяне вы на зямлі.

Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог,

Ў небе месяца праглянуў бледны рог,

Ў небе ціха зоркі расьцьвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй,

Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава;

Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,

Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,

Чую ў цішы, як расьце трава.

1910