Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Вечар на захадзе ў попеле тушыць

Максім Багдановіч

Вечар на захадзе ў попеле тушыць...

Вечар на захадзе ў попеле тушыць

Кучу чырвоных кавалкаў вугля;

Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,

Не скалыхнуцца ні траўкай паля;

Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,

Птушкі прыстаўшай марудней палёт;

Сумна плыве маладзік бледна-сіні

Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;

Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,

Збожжа пакрылася шызай расой...

Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,

Хоць бы на момант спачынем душой!