автордың кітабын онлайн тегін оқу Санэт (Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі…)
Ахвярую А. Пагодзіну
Un sonnet sans défaut
vaut seul un long poème.
Boileau
Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi,
Над хвалямi сiнеючага Нiла,
Ужо колькi год стаiць магiла:
У гаршку насення жменю там знайшлi.
Хоць зернейкi засохшымi былi,
Усё ж такi жыццёвая iх сiла
Збудзiлася i буйна ўскаласiла
Парой вясенняй збожжа на раллi.
Вось сiмвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я веру, бясплодна не засне.
А ўперад рынецца, маўляў крынiца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабiцца.
