автордың кітабын онлайн тегін оқу Маладыя гады
Маладыя гады,
Маладыя жаданьня!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня.
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Цёмны сад – вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы, –
I вагністы пагляд,
I гарачыя словы.
Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі вагнямі!
1915-1916
