Жораваў кашалёк
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Жораваў кашалёк

Беларускія народныя казкі


Жораваў кашалёк

Жылі сабе дзед з бабай. Не мелі яны пры сабе ні дзяцей, ніякіх сродственнікаў, так сабе жылі ўдваіх у хатцы. Жылі яны крэпка бедна. Вядома, былі старыя, гадоў па восемдзесят, а можа й болей — старыя людзі доўга жылі. Дажылі яны да таго, што і есці нечага. Толькі тым і піталіся, што дзед дастане якіх-небудзь сухаркоў па міру.

Даждаліся яны вясны-красны. Баба дзеда і настаўляе:

— Дзедка, людзі дык усе сеюць, хоць бы ты пасеяў пшана, у нас недзе гарчык ёсць! Хоць бы мы, бяззубыя, на старасці паспыталі кашкі ці крупнічку цёплага, а то гэтыя сухаркі ўжо абрыдлі!

Дзед бабы паслухаўся і пасеяў пшана па вясне-красне.

Высек лядцо і на лядцы пасеяў. Пасеяўшы, дзед не пайшоўглядзець цэлую нядзелю яго ўсходаў. На другую нядзелю пайшоў — вырасла пшано аж па пояс.

Так Бог паспяшыў, каб яно расло на старых, на бедных, што есць нечага.

Прыходзіць ён к пшану свайму, бачыць - стаіць у яго пшане журавель, ды такі бальшы, агромны. Як прыхадзіць к таму пшану, узяў дзед палку і шыбнуў у жорава. Жораў падняўся і паляцеў. Стаў глядзець дзед таго пшана, аж яно ўсё чыста збіта, патаптана, паламана. Ён тады прыходзіць дамоў і кажа бабе:

— Вот, бабка, даў нам Бог харошую ўроду пшана, ды не даў спажыць: унадзіўся жораў у пшано і прама есць, косіць — усё чыста пабіў, паламаў!

— А, мой дзядулька, а ты ж быў колісь стральцом, вазьмі стрэльбачку, пачысці яе, падпаўзі ды й забі яго. Вот будзе нам і мяса!

Той дзед паслухаў, узяў стрэльбу, пачысціў яе і пайшоў к пшану. А журавель ды прылятаў перад поўднем. А ён які, значыцца, жораў — сам змей. Дзед толькі падышоў, а жораў тут і скінуўся: то быў пціцай, а то стаў панам — аж ззяе, пры ўсёй хорме, у твары красны. Адвяшчае той пан дзеду.

— Стой, дзядулька, не бі мяне. Гэта тваё пшано?

— Мае.

— Што ж хочаш за сваё пшано?

Той дзед спужаўся; бача — такі пан, а ён такі шкут, абадраны, залатаны, укураны, як у лазні ў якой!

— Што, — кажа, — я хачу: няму ў мяне нікога — ні дзяцей, ні сродственнікаў — карміць мяне некаму!

— Ну, дзядулька, калі ў цябе нікога няма і некаму цябе карміць, дык ідзі ты за мной зялёнай трапой, шаўковай травой, выйдзеш ты на паляну, там будзе мой двор. Не ідзі ты на захад сонца к майму ганку, зайдзі ты наўпроці поўдня. Там будзе другі ганак: ты на яго і ідзі ў мой дом. Там будзе часавы стаяць; ён спросіць у цябе: «Куды ты ідзеш?» Аты скажы: «К жураўлёваму». Ён цябе пусціць. А тут я, можа, пачую, а можа, у вакно ўбачу — сам адчыню табе дзверы і ўпушчу ў свой дом!..

Сказаўшы гэта, ён троп-троп! — Здзелаліся ў яго рукі крылушкамі, ён узняўся і паляцеў.

Той дзед і пайшоў зялёнай трапой, шаўковай травой. Ісці яму, ісці — выходзіць на паляну і бача дом сярод паляны. Такое страенне — гэта ні здумаць, ні згадаць, толькі ў казках сказаць; можа такога і ў цэлым нашым царстве няма — так і ззяе! Цяпер прыходзіць той дзед к дому, падыходзіць к таму ганку, што ад поўдня. Стаіць часавы яго, таго жураўлёвага.

— Ты куды, — кажа, — ідзеш, шкут ты гэтакі?

А той пачуў, жораў, лоп-лоп, адчыняе адну комнату, а тады другую:

— А пайдзі, пайдзі сюды!

Часавы адступіўся набок. Вот дзед прайшоў адзін пакой, другі пакой, уваходзіць у трэці. Жораў пасадзіў яго ў крэсла і паставіў яму ядзення-піцення, віна ўсякага, прадухтаў, хрухтаў — адкрыў яму свой увесь стол, толькі малака пташачага не было. Угасціў таго дзеда, гады спрашвае:

— Што ты, дзядулька, хочаш за сваё пшано?

— Мой панок, мой залаты, не магу сказаць, што ваша ласка, то й дасцё!

Той жораў пайшоў у другі пакой, выносіць яму кашалёк і гаворыць:

— Ну, дзед, калі ты, ідучы пa дарозе, захочаш есці, скажы: «Кашалёк, кашалёк, дай мне піцення-ядзення!» Ён адкрыецца, і з таго кашалька будзе і стол, і крэсла, і тыя самыя кушанні, што ты ў мяне еў. А як пад’ясі, нап’ешся, тады скажы:

«Піценнеядзенне, хараніся ў кашалёк!» Тады яно ўсё скрыецца, ты згарні і ідзі сабе дамоў. Толькі памногу не пі, а то ўвап’ешся, і хто-небудзь украдзе кашалёк!

Той дзядулька, прайшоўшы па дарозе дамоў, захацеў пaспрабаваць: ці праўда гэта будзе, што мне жораў адвясціў? Адышоў паўдарогі, сеў, выняў кашалёк, раскрыў і кажа:

— Кашалёк, кашалёк, каб мне было піцення-ядзення!

Дзед той паспытаў сяго-такога па малай частачцы, тады кажа:

— Піценне-ядзенне, хараніся ў кашалёк!

Усё і схавалася. Прыходзіць ён к свайму сялу, к сваёй хатцы. Уваходзіць у яе:

— Дзень добры! — кажа. - Ці жыва тут баба мая?

— А жыва, дзядулька! А ты ці жыў?

— Я жыў-здароў!

— А я ж думала, што цябе ці ваўкі з’елі, ці мядзведзі забілі, у мох зацягнулі, закапалі і калоддзем завярнулі.

— Не, бабулька, ваўкі не з’елі, мядзведзі не забілі, а прынёс я хлеба-солі, будзе з нас па нашай жысці! Садзісь-ка, бабка, за стол і я сяду, — можа ты з месяц не ела. Будзе нам піцення-ядзення!

— Што ты, дзядулька? Адкуль ты возьмеш піцення-ядзення?

— Садзісь-ка, садзісь!

Селі яны за стол, выняў дзед кашалёк, паклаў на стол. А стол той каравы, вядома, у курніцы. Раскрыў ён кашалёк:

— Ну, кашалёк, кашалёк, каб было нам піцення-ядзення!

I тут адкуль што ўзялося! То была курніца, а тут сталі пакоі, можа лепш гэтых, ды што гэтыя — можа і ў цэлым царстве няма такіх. I рознае-рознае піценне-ядзенне: тут і віны, і бабкі, і пірагі — усяго было. Баба тая здзівілася!

— Божа мой, Божа мой, адкуль усё гэта?

— А вот, бабка, як наслала ты мяне забіць жорава, дык я прыхаджу к свайму пшану, а ён там. Толькі я злажыўся, каб яго забіць, а ён скінуўся панам, такім панам, што аж ззяе. «Што ты, — кажа, — хочаш з мяне за сваё пшано?» Я яму кажу: «У мяне няма нікога, карміць мяне некаму!» Тады ён кажа: «Ідзі ты ка мне у мой двор зялёнай трапой, шаўковай травой, там я цябе награджу». Пайшоў я туды, у двор к яму, ён мяне накарміў, напаіў і кашалёк гэты даў.

Тая бабка выпіла, абняла дзеда, пацалавала:

— Ну, спасіба ж табе, дзедка, я рада табе: ты ўсё роўна як з таго свету явіўся! Ці ведаеш ты што, дзедка? Мы адны жывём, ні ў людзей не бываем, ні людзі ў нас. Пазавём мы к сабе войта і старасту ў госці! У нас гэткі стол, і хата наша ад стала правіцца!

— А як, баба, сабе хочаш; можаш і пазваць сабе, няхай і пабудуць у нас!

Тая баба закухліла намятку, пайшла на сяло і назвала войта і старасту.

— Хадзіце, - кажа, — мае дзеткі, ка мне ў госці!

— Што ты, — кажуць, — старая карзіна, якія ў цябе госці? Жыве ў западной хаце, можа, есці нечага, а яна ў госці заве!

— Не, мае дзеткі, тады будзеце нас ругаць, як пабываеце, ды не будзе ў нас накрытага стала. А напярод нечага ругаць!

Тады тыя адумаліся: «Ну, няхай сабе і так, пойдзем сабе!» I пайшлі яны ўдваіх у госці. А яны ахвочы папіваць, калі хто заве. Уваходзяць у хату:

— Дзень добры, дзед!

— Здароў!

— Што скажаце нам?

— А во сядзьце, пасядзіце на лаўцы: і скажам і пакажам!

Тыя селі. Адзін кнут дзержыць — пугу, а другі — бізун.

Вядома, войты і старасты былі граза для сялян — заўсёды з кнутамі хадзілі па сялу, з хат выганялі на баршчыну. Тады дзед выняў кашалёк:

— Кашалёк, кашалёк, каб было піцення-ядзення!

Адкрываецца з таго кашалька піценне-ядзенне, усякае ўгашчэнне для ўсяго засядання, колькі будзе, ці пяць, ці дзесяць. Стаў дзед угашчаць войта і старасту. Тыя п’юць і ядуць, і не надзівуюцца, што гэта такое: і піцення, і ядзення, і хатапaсвятлела? Ці не Бог гэта з неба скінуў рай? Гэта і ў пана няма такога ўгашчэння, стала, украшэння! Напіліся яны, наеліся — лоўка нахлябаліся і зялёнага і вішнёвага, якое толькі ёсць на свеце, і пайшлі. Баба і гаворыць:

— Ці ведаеш што, дзядулька?

— А што?

— Пазавём мы пана к сабе ў госці?

— Што ты, баба дурная! Во, праўда, — хто бабы слухае, заўсёды пагібае. Пойдзе к нам пан, к старцам к такім! Ідзі-тка, ён табе кнутам уздасць!

— А што будзе, ды будзе — пайду!

— Ну, ідзі сабе.

Пайшла баба. Прыходзіць к пану ў пакой. Выходзіць пан:

— А што, старая бабка, скажаш?

— А што, паночак, скажу: прасіў дзед, прашу і я вас к сабе ў госці!

— Што? Ах ты, быдла! Ты мяне завеш у госці? Я пайду к старчысе?

— Не, паночак, не ймеце вы веры мне, запытайцеся ў сваіх верных людзей. Ёсць у вас войт і стараста: спрасіце ў іх, ці можна ісці к нам, ці не?

Пазваў пан лакеяў, кучароў:

— Схадзіце, пазавіце ка мне на часок войта!

Гады тыя адумаліся: «Ну, няхай сабе і так, пойдзем сабе!» I найшлі яны ўдваіх у госці. А яны ахвочы папіваць, калі хто заве. Уваходзяць у хату:

— Дзень добры, дзед!

— Здароў!

— Што скажаце нам?

— А во сядзьце, пасядзіце налаўцы: і скажам і пакажам!

Тыя селі. Адзіп кнут дзержыць — нугу, а другі — бізун. Вядома, войты і старасты былі граза для сялян — заўсёды з кнутамі хадзілі ria сялу, з хат выганялі на баршчыну. Тады дзед выняў кашалёк:

Кашалёк, кашалёк, каб было піцення-ядзення!

Адкрываецца з таго кашалька піцепне-ядзенпе, усякае ўгашчэпне для ўсяго засядання, колькі будзе, ці пяць, ці дзе-сядь. Стаў дзед угашчаць войта і старасту. Тыя п’юць і ядуць,  не надзівуюцца, што гэта такое: і піцепня, і ядзенпя, і хата пa-святлела? Ці не Бог гэта з неба скінуў рай? Г'эта і ў пана няма такога ўгашчэння, стала, украшэння! Напіліся яны, наеліся -лоўка нахлябаліся і зялёнага і вішнёвага, якое толькі ёсць на свеце, і пайшлі. Баба і гаворыць:

— Ці ведаеш што, дзядулька?

— А што?

— ІІазавём мы пана к сабе ў госці?

— Што ты, баба дурная! Во, праўда, — хто бабы слухае, заўсёды пагібас. Пойдзе к нам пан, к старцам к такім! Ідзі-тка, ён табе кнутам уздасць!

— А што будзе, ды будзе - пайду!

— ІТу, ідзі сабе.

Пайшла баба. IІрыходзіць к папу ў пакой. Выходзіць пап:

— А што, старая бабка, скажаш?

— А што, паночак, скажу: прасіў дзед, прашу і я вас к сабе ў госці!

— Шго? Ах ты, быдла! Ты мяне завеш у госці? Я пайду к старчысе?

— Не, паночак, не ймеце вы веры мне, запытайцеся ў сваіх верных людзей. Ёсць у вас войт і стараста: спрасіце ў іх, ці можпа ісці к нам, ці не?

Пазваў пан лакеяў, кучароў:

— Схадзіце, гіазавіце ка мне на часок войта!

Слугі тыя пайшлі к войту:

— Казаў пан, каб к яму йшлі!

Прыходзіць войт к пану:

— Заве ведзьма мяне ў госці, — кажа пан, — дык ці можна к ёй ісці?

—  А, паночак, можна, можна: мы ў папа не бачылі такога стала, як у іх. Ёсць у дзеда і кашалёк, і з яго ўсё адкрываецца: і гарэлка, і віны, і стол. Можна пайсці!

Той пан паслухаў войта, вялеў сваім кучарам, каб заклалі коней. Пан з паняй адзеліся і паехалі не так піць-есць, як тыя праўды ўзнаць: ці іменна праўда, ці можа ложна, што старуха гаворыць. Прыязджаюць к той хатцы і злазяць з хвальтона. Тады дзед той выходзіць:

— Не гневайцеся, паночак, мая хатка знаружы не чыста, а ў сярэдзіне будуць вам і стуллі, і квяты, і ўсё.

Уваходзіць той пан у хату, і стаў у парозе. Тады той дзед выняў кашалёк і гаворыць перад панам:

— Кашалёк, кашалёк, каб было тут піценне-ядзенне і ўсякае ўкрашэнне ў маёй хаце!

Тут зараз усё адкрылася: і піценне, і ядзенне, і ўсякае ўкрашэнне, што і ў цэлым царстве няма такога стала, як у яго! Вось той пан бача, не стыдна сесць.

— Просім, паночак, на свой на хлеб-соль!

Стаў пан разбіраць тыя віны, бачыць, што самыя дарагія. Сталі піць і есці. Папілі-паелі, пан і кажа:

— Дзядуля, табе совесна мець такі кашалёк; ты такі шкут, а ў цябе дом і стол лепш майго. Мне совесна проці сваіх другаў. Я цябе прашу па ласцы: аддай ты мне гэты кашалёк. Дам табе правізію супоўную: крупы, муку, закрасу — усё, што трэба, усё табе буду прыстаўляць. I слугу табе дам, і карову, і свінню — усё. Нашто табе кашалёк? Я цябе пахаваю і сыботнікі адпраўлю, уцешу, па манастырах пазаводжу!

Той дзед пагаварыў з бабай:

— Ну, то ж, дзед, пан просіць — трэба паслухаць. Нам усё будзе: і слуга будзе, адзежда — і памыта, і пададзена!..

Паслухалі, аддалі і асталіся ў сваёй у дзіравай хатцы, як былі. Той пан узяў кашалёк і паехаў. Тады даў ім і правізію, і слугу: пуд мукі, пуд гароху, пуд круп яшных драных, пяць хунтаў сала, тры хунты масла, дзесяць хунтаў солі — выдаў ім паёк. З’елі яны той паёк у колькі дзёи. З’еўшы паёк, паслалі яны сваю слугу ў хальварак к пану:

— Пане, прыслалі дзед ды баба па паёк, — той паёк выйшаў!

Тады той пан не даў пайка і слугу не пусціў.

— Поўна, — кажа, — даваць, у мяне ёсць гэткіх многа, што трэба даваць. Мне трэба карміць тых, хто работае, а яны на баршчыну не ходзяць. Хай па міру сабіраюць і ядуць: з міру па нітцы — голаму рубашка; з міру па крошцы — дваім прапітацца можна!

Так пан і зняверыў, слова змяніў. Пайшла тая слуга і адвясціла гэта дзеду:

— Казаў пан, што ў яго ёсць такіх многа, што трэба даваць: трэба карміць тых, што работаюць. А вам казаў па міру сабі’раць і есці. I мне назад у двор ісці!

I пайшла назад. Асталіся тыя дзед з бабай, як былі: і каравыя, і дзіравыя, і ў нудзе ў вялікай.

Дзед думаў-думаў, думаў-думаў думу: «Што тут рабіць? Як хлеб даставаць?» I надумаўся: «Пайду-тка я к таму жораву, пажалюся яму, ці не памілуе, ці не дасць ён другога кашалька. Той баба звяла. Сказана: хто бабы слухае, той заўсёды загібае. 3 бабай жывеш, праўды не кажы ніколі!»

— Пайду, — кажа, - баба, к жораву, ці не дасць ён нам другога кашалька?

— Ну, схадзі, дзед. Дасць, не дасць, а схадзі!

Ну, ён пайшоў зялёнаю трапою, шаўковаю травою. Ішоў, ішоў, прыходзіць па палянку. На той палянцы жораваў дом. Прыходзіць ён к таму дому, падыходзіць пад яго ганак. Часавы на яго крычыць:

— Ты куды, шкут, чаго табе тут трэба?

А жораў пачуў, лоп-лоп, — дзверы адчыніў:

— А, хадзі, хадзі сюды!

Часавы сычас набок. Увайшлі яны ў пакоі; адзін прайшлі, другі, увайшлі ў трэці. Жораў пытаецца:

— Ну што, дзядулька, можа, хто абідзеў?

— Што, паночак, — пан абідзеў. Пазвала баба войтаў у госці, напаіла, накарміла, а тады кажа: «Пазавём мы пана!» Я не хацеў, але сатана звядзе і сакала. Пайшла яна, назвала. Прыехаў пан а паняй. I падлёг ён мяне, каб аддаў яму кашалёк, падлёг і падлёг. «Я, — кажа, —усё табе буду прыстаўляць». Мусіў я ў бабы папытацца. А баба кажа: «Аддай, дзед, трэба пана паслухаць, ён жа ўсё нам будзе прыстаўляць». Аддаў я кашалёк, а пан прыслаў нам паёк.

Тады як той паёк выйшаў, ён і зняверыў. «Хай, — кажа, — па міру ідуць сабіраць ды й кормяцца!..»

Ну, жораў пасадзіў яго за стол, угашчае, а той за слязамі і не есць...

— Ці не дасцё вы мне, — кажа, — шчэ такога кашалька?

— Добра, дам, дам! Будуць знаць усе! Не дам я табе кашалька, але дам табе бачоначак!..

Пайшоў ён у другі пакой, выносіць бачоначак і вуча яго:

— Прыходзь ты дамоў, скажы: «Баба, лезь-ка з печы. Не прынёс я кашалька, а прынёс бачоначак!» Як баба злезе з печы, ты скажы: «Ну-ка, дванаццаць молайцаў, лезьце з бачоначка, расцяніце гэту бабу, улініце ёй кнутамі харашэнька!» Дадуць яны бабе, тады скажы: «Ну-ка, дванаццаць молайцаў, лезьце ў бачоначак!» Ну, тады скажы бабе, каб яна закухліла сваю намятку і пайшла к пану, ды не сказала, што ты прынёс бачоначак, а сказала б, што прынёс другі кашалёк, шчэ лепш таго. Пазаві пана з паняй, і войтаў, і дваран усіх. I як сабяруцца ўсе, пасадзі пана з паняй па куце, а тых усіх на дварэ. Тады скажы: «Нуце-тка, дванаццаць молайцаў, лезьце-ка з бачоначка, улініце ім усім!» Як дадуць, тады скажы: «Нуце-тка,дванаццаць молайцаў, стойце ў парозе!» I патрабуй назад свайго кашалька!..

Падзякаваў дзед, пайшоў дамоў. Як улінуў бабе! Бабапабегла, пазвала пана, паню і войтаў, і дваран усіх. Як улінулі ўсім, і дваранам, і войтам, і кучарам, і ўсім!

— Дванаццаць молайцаў, стойце ў парозе! Ну, пане, палож тут кашалёк, а то будзе і табе такое ўгашчэнне, якога ты ніколі не бачыў, і дзяды твае, і прадзеды не бачылі!

Грозя, бач! А што гразіць, калі той і сам усё відзеў, і стаяць у парозе дванаццаць молайцаў з кнутамі! Пан той відзіць, што плоха, ды прызапомніў кашалёк узяць з сабою. Адвяшчае дзеду:

— Аддаю, дзядулька, табе кашалёк твой, толькі пусці жывога! Многа-мала мне жыць, будзе з мяне і свайго дабра. Прызавіце мне майго слугу!

Прызвалі таго слугу, пусцілі яго к пану.

— Пажалуйста, галубчык, едзь скарэй у двор, і там у шахве, ці можа ў скрыні, ляжыць кашалёк. Вазьмі яго і прыстаў мне сюды ў скорым урэмю, а то мне тут плоха знаходзіцца!

Чаму! Калі дванаццаць д’яблаў стаяць у брылях, стаяць з кнутамі!

Даў ключыкі — пры сабе меў у кішэні. Той паехаў, узяў кашалёк, дзе было сказана, і даў пану. Пан кажа:

— На, дзедушка, твой кашалёк, толькі пусці мяне!

Дзед узяў кашалёк і кажа:

А дайце-тка яму! Ён мужыкоў б’е і не верыць, што больна, хай жа і ён пазнае, як нам больна!

Ну, узялі дванаццаць молайцаў, аддзюбашылі троху, тады дзед кажа:

— Дванаццаць молайцаў, лезьце ў бачонак!

Пан тады ходу! Ці ўзяў шапку, ці не, а шубу пасеклі ў кускі! Той дзед астаўся тады жыць з сваім кашальком, з сваей сілы ды абароны. I ніхто ўжо яго не тронуў.