Сябры Тэатр уяўляе пакой — з правага боку гледачоў стол, застаўлены бутэлькамі, некалькі крэслаў у беспарадку. Пасярод задняй заслоны ўваходныя дзверы. Эдмунд з келіхам у атачэнні Віктара, Карла і Зыгмунта, якія так-сама трымаюць келіхі, пяе, а ўсе прысутныя хорам паўтараюць апошнюю страфу. Спеў Эдмунд Гэй, браты! асушым чашы, Я дам прыклад,— за здароўе! Бо жыццё ж каротка наша, Дык гуляй да безгалоўяі Вось напітак Нам на ўжытак! Ён сум з намі раздзяляе I душу развесяляе. Як бяда ка мне надыдзе I тугі нагоніць хмару Або ўласнасць вырве злыдзень, Не гарую, ўзяўшы чару. Вось напітак Нам на ўжытак! Ён сум з намі раздзяляе I душу развесяляе. (Паціскаючы за рукі Віктара і Зыгмунта, гаворыць.) О, браты! як з вамі мне сягоння міла, Кожная хвіліна сэрца акрыліла! (Выступаючы наперад сцэны, працягвае з пачуццём.) Калі мне продкаў цноты дараваны, Чаму ж не даў ты, Божа ўмілаваны, Каб так гасцей прыняць, як я тут рад ім, Цудоўным балем, шчодрым і багатым. Але вядома, што нікчэмныя металы Ў пісьменніка кішэнях — госць нясталы. I як убогай хаткі Для вас адкрыты дзверцы, Адкрыта мае сэрца I сэрцы ўсёй грамадкі.
Куды ж ты так спяшаешся заўзята? Шчаслівы чалавек! I ўсё ж я здагадаўся, Каго ты пакахаў, кім так заняўся. Эдмунд (сумна ўсміхаючыся) Ну мне цікава ведаць, да якой жа мэты Кіруеш здбгадкі? Карл (пахапліва) Мой сябра, кінь сакрэты, Як толькі ты прыбыў з дарогі, Магніт цябе павёў у гэтыя парогі, Дык тут, відаць, прадмет. Эдмунд Ты моцна памыліўся, Дарма няволіш розум, ты, брат, разгубіўся. Я меў інтэрас тут, і скончым гэтым разам.
Але ж я тваё сэрца бачу абы-якім, А вочкі, што даўней цвілі прынады знакам, Халодныя цяпер у момант расставания! Ці ж, як адсюль паеду ў край чужы, далёкі I буду, любая, там сумны, адзінокі, Магу ўсё ж пэўным быць твайго кахання? Паэтніцкая Ты ж бачыў мае сэрца, знаеш, што ў ім скрыта, I ведаеш, што ў шчырасці яно спавіта, Чаму ж напышлівасць кабеты, Калі ў ёй бачна схільнасць быць паэтам, Ты лічыш ганьбай. Сядзь за столік тутка, Цярплівым будзь, капрызаў пазбывайся хутка.