Адказ
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Адказ

Валеры Маракоў


Адказ

Ах, пакiнь… цi выбачай, Валеры,

Цёплых слоў i ўсмешак не прасi…

Мне хацелася б з табою верыць,

Што знайшоў ты мэту у жыццi.

Не, тут нешта iншае, мой дружа.

Ты мне праўду, праўду мне скажы,

Цi так можна быць такiм нядужым,

Цi так можна, цi так можна жыць?

Слёзы помнiш, а не помнiш вуснаў.

Ты забыўся, ты зусiм забыў,

Што i ў цемры бруднай, пад прымусам

Можна верыць шчыра i любiць.

Ну i што ж? Цябе я добра знаю,

I так цяжка знаць тваю любоў,

Што ўсю ноч, быць можа, аж да рання,

Ходзiш ты, атручаны журбой.

Ах, пакiнь! Цi выбачай, Валеры,—

Я стамiлася згараць i жыць…

Ты прыходзь i будзеш знаць i верыць,

Што не ўсё i холад, i крыжы!