автордың кітабын онлайн тегін оқу Доўг
Беларускія народныя казкі
Доўг
Жыло ў адной вёсцы трох братоў. Два былі разумныя, а трэці — дурнаваты. Разумныя працуюць каля хаты, на полі, а дурнаваты ходзіць ды пасьвістывае.
Былі аднаго разу ў разунага брата хрэсьбіны. Перад імі, як вядома, усялякай работы — хоць адбаўляй. А тут яшчэ трэба і гасьцей запрашаць. Тады разумны брат і кажа дурнаватаму: "Схадзіў бы ты хоць мужыкоў на хрэсьбіны запрасіў". — "Добра", — кажа той. Пайшоў ён па хатах і кажа: "Прасіў брат мужыкоў на хрэсьбіны. Дык, мужыкі, ідзіце, толькі баб не бярыце".
Папрыходзілі назаўтра на хрэсьбіны адны мужыкі. Пытаецца ў іх разумны брат, чаму адны. "А нам гэдак сказаў твой брат", — кажуць яны. "Вось дык дурань, — кажа разумны брат. — Дык бяжы скарэй каб і бабы ішлі".
Пабег тады дурнаваты да баб і кажа: "Бабы, на хрэсьбіны ідзіце, толькі дзяцей не бярыце". Папрыходзілі бабы на хрэсьбіны, а разумны брат у іх пытаецца, чаму дзяцей з сабой не ўзялі. "Гэтак нам твой брат сказаў", — адказалі бабы. Тады ён загадаў дурнаватаму, каб запрог каня і з'ездзіў па дзяцей.
Запрог той каня, паклаў на воз жэрдзь, вяроўкі і паехаў. Пытаюцца ў яго па дарозе людзі, куды ён з жэрдзяй едзе, ужо ж на полі нічога няма. "А я па дзяцей еду", — кажа той. "А нашто жэрдзь і вяроўкі?" — "Дзяцей жа многа, дык я складу іх усіх на воз і жэрдзяй прыцісну, каб не паразвальваліся". Адабралі тады ў яго людзі жэрдзь і вяроўкі ,ды ў яго людзі жэрдзь і вяроўкі , ды ў яго людзі жэрдзь і вяроўкі , ды ў яго людзі жэрдзь і вяроўкі , ды ў яго людзі жэрдзь і вяроўкі , ды ў яго людзі жэрдзь і вяроўкі , каб не нараьіў бяды.
Пажылі так браты з дурнаватым і надумаліся на некаторы час ад яго ўцячы. Насушылі на дарогу сухароў, насыпалі ў мяшок, паставілі каля плота, а самі пайшлі здрамнуць на дарогу. Прачнуўся ночай дурнаваты, які спаў на дварэ. Холадна яму зрабілася, дык пачаў шукаць, каб чым накрыцца. убачыўшы каля плота мяшок, высыпаў зь яго сухары, залез у яго і заснуў.
Усталі браты на досьвітку. Узяўся адзін за мяшок, каб закінуць на плечы, ды кажа: "Надта ж нейкія за ноч сухары цяжкія зрабіліся. Трэба паставіць на плот, каб было на плечы закінуць". Падняў ён мяшок на плот, а ў мяшку нехта як закрычыць: "Паволі, браток, паволі, бо на сук порткі паколеш!" Зазірнулі яны ў мяшок, а там дурнаваты сядзіць. Пастаялі яны трохі, пасьмяяліся ды пайшлі працаваць. А дурнаваты ходзіць каля іх ды сьвішча. "Слухай, — кажуць яны яму, — ідзі ты цяпер спаць, а сьвістаць будзеш ночай".
Прачнуўся дурнаваты вечарам, пачаў хадзіць па дварэ ды сьвістаць. Сьвістаў ён, сьвістаў ды змарыўся. Тады ўзяў палку і кажа сабе: "Цяпер буду сьвістаць палкай, каб браты не злавалі, што не сьвішчу". Ходзіць ён так, махае палкай, а тая — сьвісь, сьвісь. У гэты час да стайні падкраўся злодзей. А тут дурнаваты, які выйшаў з-за вугла, махнуў палкай, ды трах яму па галаве! "Вот дык моцна сьвіснуў, — узрадаваўся дурнаваты, — аж нехта паваліўся!" Пайшоў ён будзіць братоў, каб паглядзелі, як ён моцна сьвіснуў. Пайшлі браты, паглядзелі, а там ляжаў ужо мёртвы на ўсю аколіцу вядомы канакрад.
Аднаго дня кажуць браты дурнаватаму: "Ішоў бы ты хоць да папа дзянёк парабляў". пайшоў ён дзень, парабляў — і даў яму поп некалькі грошаў. Выправіўся ён ісьці дамоў, а папоў сабака ідзе за ім і брэша. Азірнуўся дурнаваты і кажа сабаку: "Ты, мусіць, хочаш, каб я табе грошай пазычыў?" А той ўсё гаўкае. "Ну дык вазьмі", — кажа ён сабаку. І кінуў яму грошы.
Пайшоў ён дамоў, а браты пытаюца, дзе яго грошы, што ён зарабіш. "А я іх паповаму сабаку пазычыў". — "Дык ты схадзі і заўтра парабляй". — "Добра", — кажа дурнаваты.
Так ён хадзіў на работу некалькі часу і ўсё грошы пазычаў сабаку. "Ужо, мусіць, пара ад сабакі грошы сыскваць", — кажуць аднаго разу браты. пайшоў ён да сабакі і кажа: "Ну, пара ўжо аддаваць доўг". А той стаіць, віляе хвастом і сьцішка брэша. "Што просішся, каб пачакаў? Ну дык яшчэ пару дзён пачакаю, але другі раз прыду з палкай. І калі не аддасі, тады добра табе скабы памераю".
Пачакаўшы пару дзён, узяў дурнаваты палку і пайшоў да сабакі. Падыйшоўшы, ён убачыў, што сабака стаіць каля варот на вуліцы. "Во, гэта па-людску: вынес грошы і чакае мяне", — падумаў ён. Але калі падышоў бліжэй, сабака зноў пачаў гаўкаць. "Што, і цяпер няма? А я табе што казаў?" Падняў дурнаваты палку і замахнуўся на сабаку. Той з усёй сілы кінуўся ад яго — ды стукнуўся ў гнілы пень, які быў воддаль варот. Пень вывернуўся, а з-пад яго пасыпаліся грошы. "Во, халера, дзе ён іх схаваў. Цяпер я іх забяру сам". А пад пнём нехта некалі схаваў скарб.
Зьняў тады дурнаваты шапку, насыпаў яе поўную золата, астальное паклаў у кішэні й пайшоў дамоў. "Дык ці аддаў табе сабака доўг?" — пытаюцца, сьмеючыся, у яго браты. "Сьпярша, халера, упіраўся, нават быў ужо пад пень схаваў. Але як я яго добра прыцьвічыў, дык аддаў усё".
Высыпаў ён на стол золата, а браты вачам сваім ня вераць. Паглядзелі яны так ды кажуць: "Ну, цяпер ужо ты, а разам з табой і мы, да сьмерці можам добра пажыць". Зажылі яны добра і шанавалі дурнаватага.
