автордың кітабын онлайн тегін оқу Возера (Стаяў калісь тут бор стары…)
Стаяў калісь тут бор стары
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор – лясун загінуў?
Во сьлед яго ад той пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.
Як у нязнаны сьвет акно
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.
1910
