На глухіх вулках – ноч глухая
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  На глухіх вулках – ноч глухая

На глухіх вулках – ноч глухая.

Ня менш глухі людскі натоўп.

Дык хто ж пачуе, як сьпявае,

Як стогне тэлеграфны стоўп?

І места, дзе няма прастора

Дзеля прыроды буйных сіл,

Прабіла сьцежку мору гора

Палёў, лясоў, капцоў, магіл.

Палёў, дзе круціць завіруха,

Ўзрываючы халодны сьнег,

Палёў, дзе ўсё бушуе глуха,

Дзе чутны разам стогн і сьмех!

І вось той гул мне ў душу ўліўся.

Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!

Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся

Я ля ліхтарні да варот.

1911-1912