автордың кітабын онлайн тегін оқу Завіруха
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
І сьпеў ліецца ўсё мацьней, –
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б’е.
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Ўскіпела сьнежнае віно,
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп’янелая мяцель.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
