Сьвяча бліскучая зіяе
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Сьвяча бліскучая зіяе

Сьвяча бліскучая зіяе,

Каб расступілася імгла;

Ў яе вагні – краса жывая,

Яна прыгожа і сьвятла.

Ўблізі матыль дрыжыць ад болю,

Прываблены зь імглы вагнём.

Ён рынуўся туды бяз волі

І сьмерць сваю спаткаў у ём.

Сьвяча гарыць. Зь яе ліецца

За кропляй кропля, як раса,

А матылёк ужо ня б’ецца:

Табе ахвяра ён, краса!

1912