Рандо
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Рандо

Узор прыгожы пекных зор

Гарыць у цемні небасхіла;

Вада балот, стаўкоў, азёр

Яго ў глыбі сваей адбіла.

І гімн сьпявае жабаў хор

Красе, каторую зьявіла

Гразь луж; напоўніць мгла прастор,

І ўстане зь іх гарашчы міла

Узор.

І сонца дальш, клянуць, што скрыла

Луж зоры днём. І чуе бор,

І чуе поле крэхат хілы,

Ды жаб ня ўчуць вышэй ад гор,

Там, дзе чыясь рука зрабіла

Узор.

1911