автордың кітабын онлайн тегін оқу Самнамбул
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой,
І прывабіў да мглістай, халоднай вады, –
Сэрца білася рыбкай у сеці тады.
Але месяц правёў праз раку сьветлы шлях.
І разьвеяўся з сэрца дрыжачага жах.
Зіхацела яна – серабра пуціна,
Увадзіла ў той край, дзе пануе вясна.
Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў,
Але вось час жаданы нарэшце настаў…
І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:
Агарнула яго цішына, глыбіна.
1909–1912
