автордың кітабын онлайн тегін оқу Тэрцыны
Ёсьць чары ў забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць
Пажыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, –
Мы любім час далёкі ўспамянуць.
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.
Таму вярнуўся я к рандо, санэтам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым сьветам, –
Так вершы зьзяюць даўняю красой!
