Мужык, воўк і ліса
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Мужык, воўк і ліса

Беларускія народныя казкі


Мужык, воўк і ліса

Быў сабе гаспадар і пайшоў гараць. Гарэ ён, дак гарэ, аж прыходзіць воўк.

— Чаго ты прыйшоў, воўча? — кажа гаспадар.

— Прыйшоў твае валы з’есці, — кажа воўк.

— Мой ты добранькі, мой ты галубок, пачакай хаця, пакуль я дагару, а пасля сабе з’ясі.

— Добра, — кажа воўк і пайшоў пад воз і там лёг. Чалавек той гарэ і плача, аж прыходзіць ліска.

— Чаго ты плачаш, чалавеча? — кажа яму ліска.

— Я плачу таго, што прыйшоў да мяне воўк і хоча валы: з’есці.

— Ну, калі дасі мне мех курэй, то прагашо воўка.

— Добра, — кажа гаспадар.

Ліска пабегла на гару і крычыць:

— Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, пад возам ляжыць?

Чалавек адказвае:

— Калода, пане, калода!

— Каб калода была, то на возе ляжала б.

Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз і зачаў гараць. I зноў тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць:

— Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?

— Калода, пане, — адказаў мужык.

— Каб калода была, то ўвязана была б.

Воўк зноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца не змог.

Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і таксама крычыць:

— Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?

Мужык таксама адказвае:

— Калода, пане!

— Каб калода была, то сякера ўрублена ў ёй была бы.

Воўк, пачуўшы гэтыя словы, пачаў прасіць чалавека, каб

дзе сякеру прычапіў, каб яна стырчала. Чалавек, узяўшы ся-керу, прыйшоў да воза дый як руоне ў галаву воўка, дак яго і забіў насмерць.

А лісіца, убачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа:

— Я цябе абараніла ад воўка, прынясі ж мне мех курэй.

— Добра! — кажа чалавек ды, узяўшы таго забітага воўка, пайшоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, улажыў у мяшок заме-ста курэй двух сабак Серку і Берку і пайшоў у поле да ліскі, дзе яна яго чакала. Прыйшоўшы гуды, ён палажыў мяшок на зям-лю і кажа да ліскі:

-Ты раскарачся добра, каб магла палавіць усе куры, я іх выпушчу.

Ліска раскарачылася, як той чалавек казаў, і чакае, пакуль ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тыя сабакі як зачнуць рваць ліску.

Ліска ледзьве вырабілася ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца

ў сваіх вачэй:

— Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?

— Мы думалі, — кажуць вочы, — каб як прэндзай уцячы да норкі.

— А вы, лапкі?

— I мы тое самае думалі.

— А ты, хвасцішча-дурнішча, што думаў?

— Я думаў, каб як найпрэндзай цябе злавілі і задушылі.

— Ах ты, хвасцішча! Аддам цябе сабакам!

Дый вылезла з норкі:

— На, — кажа, — Серка, Берка! На хвост!

Тыя сабакі парвалі ліскін хвост дый адарвалі. Ліска ўжо са злосці да мужыка лаіць — нашто ашукаў.

Бяжыць яна, дак бачыць: аж штось гудзе. Падбягае, аж дзюравы збап з ветрам.

— Ах ты шэльма, пане збане! I ты страшыш! — кажа лісіца дый узяла зачапіла почапку на шыю дый панесла тапіць. Прыходзіць да ракі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.

А той мужык гэта ўсё бачыў: пайшоў да ракі, выцягнуў ліску, абдзёр скуру дый прадаў.