Астры
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Астры

У поўначы астры ў саду расьцьвілі,

Убраліся ў росы, вянкі заплялі

І сталі ружовага ранку чакаць,

Ў вясёлку колёраў жыцьцё убіраць.

І марылі астры ў цудоўнаму сьне

Аб зёлках шаўкоўных, аб сонечным дне.

І казачны край падымаўся зь іх сна,

Дзе кветы ня вянуць, дзе вечна вясна…

Так марылі ў шэрую восень яны,

Так марылі астры і ждалі вясны.

А ранак спаткаў іх халодным дажджом,

І вецер стагнаў у саду за кустом.

І ўбачылі астры, што ўкруг іх – турма,

Убачылі астры, што жыць ім – дарма,

І ўмерлі яны. Але тут, як на сьмех,

Паднялася сонца, цалуючы ўсех.

1912