автордың кітабын онлайн тегін оқу Мена
Беларускія народныя казкі
Мена
Жыў дзед ды баба. Мелі яны хатку і загон зямлі. Але ня было ў іх ні каня, ні вала. А гэта такое гора, што хоць ты сам у плуг упрагайся.
Сабралі яны сяк-так грошай.
Пайшоў дзед на кірмаш, купіў буланага коніка і вядзе дахаты.
Сустракае па дарозе пастухоў, што пасьвілі валоў.
— Добры дзень дзед! Дзе быў? — пытаюцца пастухі.
— На кірмашы.
— Што купіў?
— Каня.
— Памяняй з намі, дзед, каня на вала: у нас валоў шмат, а каня няма.
Падумаў дзед: вол таксама ў гаспадарцы не лішні.
— Добра, — кажа, — давай мяняцца.
Аддаў дзед пастухам каня, узяў сабе вала ды вядзе дахаты.
Сустракае па дарозе пастухоў, што пасьвілі авечак і бараноў.
— Добры дзень, дзед! Дзе быў?
— На кірмашы.
— Што купіў
— Каня.
— А дзе ён?
— Памяняў на вала.
— Памяняй з намі, дзед, вала на барана.
— Добра: баран таксама ў гаспадарцы не лішні.
Узяў дзед барана за рогі і вядзе дахаты.
Сустракае па дарозе пастушкоў, што пасьвілі індыкоў:
— Добры дзень, дзядуля! Дзе быў?
— На кірмашы.
— Што купіў
— Каня.
— А дзе конь?
— Памяняў на вала.
— А дзе вол?
— Памяняў на барана.
— Памяняй з намі, дзядуля, барана на індыка.
— Добра: індык таксама ў гаспадарцы не лішні.
Аддаў дзед пастушкам барана, сам ўзяў індыка пад пахі і пайшоў далей
.
Прыйшоў у вёску. Тут на вуліцы дзеці гуляюць: езьдзяць на качэргах. Падбеглі да яго дзеці:
— Добры дзень, дзядуля! Дзе быў?
— На кірмашы.
— Што купіў
— Каня.
— А дзе конь?
— Памяняў на вала.
— А дзе вол?
— Памяняў на барана.
— А дзе баран?
— Памяняў на індыка.
— Ой, дзядулька, памяняй з намі індыка на качэргу: мы з індыком гуляць будзем!
— Добра, кажа дзед, — давай качэргу.
Узяў дзед качэргу і панёс дахаты.
Даведалася аб усім баба, схапіла дзедаву качэргу ды давай яго біць. Білі, біла — качэрга зламалася.
На гэтым і казка скончылася.
