автордың кітабын онлайн тегін оқу Козы
Беларускія народныя казкі
Козы
Жылі дзед з бабаю. Была ў дзедкі дачушка і ў бабкі дачушка. Былі ў іх козы. Прыйшла вясна. Дзед кажа:
— Трэба гнаць коз. Хто ж пагоніць?
— Ты гaнi, — на бабку ён кажа.
А бабка кажа:
— Не, я не пагашю коз. Будзем пасвіць іх па чарзе. Няхай пасе твая дачка.
— Добра, няхай пасе мая дачка; пагоніць жа і твая.
Пагнала назаўтра яго дачка. Пасвіла яна, пасвіла, пасвіла, пасвіла, напаіла іх, накарміла, гоніць дадому. Дзед забег у варо-ты і сядзіць. Адчыняе яна, упускае іх на двор. Дзед кажа:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёл-барада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляно-вы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Тут дзед зазлаваў на дачку, набіў яе, загнаў у хату.
На другі дзень пагнала ўжо бабчына дачушка. Пасвіла яна, пасвіла, накарміла іх, напаіла, гоніць дадому. Дзед зноў забег у вароты, сеў і кажа:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— Аты, казёл-барада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновылісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Зазлаваў той дзед, прагнаў і сваю дачку, і бабчыну дачку. Прагнаў зусім з хаты. Назаўтра на бабу кажа:
— Ты ж пагоніш коз пасвіць.
Баба ўжо ўстала, выпаліла зарана ў печы, пагнала пасвіць коз. Пасе яна, пасе іх, пасе, пасе, на вялікай траве пасе. Напаіла іх, накарміла і гоніць дадому. Дзед зпоў забег у вароты і пытае:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёл-барада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Зазлаваў той дзед і бабку прагнаў. «Ну, я назаўтра пагашо». Устаў зарана-зарана, выпаліў у печы і пагнаў іх. Пасвіў-пасвіў, пасвіў-пасвіў — і сонца зайшло, пасвіў усё. Пасля гоніць дадому. Прыгнаў, сам забег на двор, сеў і пытае:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
- Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёл-барада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Той жа ж дзед як раззлаваўся, як прывязаў жа ж казла к слупіку. Лупіў-лупіў, лупіў-лупіў яго вяроўкаю. Вяроўку ўсю парваў. Пугаю біў, палкаю. Казёл рваўся, рваўся, адарваўся ад слупіка і пабег у лес.
Бяжыць ён, бяжыць, бяжыць дык бяжыць — стаіць хата ў лазе па курынай назе. Ён забег у тую хатку, а там жыла лісічка. Сеў на печы, сядзіць, грэецца. Прыйшла лісічка дадому. Стук-стук у дзверы.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёл-барада, паўбока луплены, за тры грошы куплены.
Тапу-тапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужалася тая лісічка, выйшла на двор і плача. Ідзе зайчык.
— Лісічка-сястрычка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты зайчык, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны. Зайчык ланкаю стук-стук у акенца.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёл-барада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапу-тапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся той зайчык, пабег у лес. Села лісічка, зноў плача. Ідзе воўк.
— Кумка-галубка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты воўча, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны, так воўк у акно стук-стук лапаю.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёл-барада, паўбока луплены, за тры грошы куплены.
Тапу-тапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся той воўк, пабег у лес. Лісічка зноў села і плача. Ідзе мядзведзь.
— Кумка-галубка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты мядзведзя, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выгашо.
— Хадзем.
Прыйшлі яны. Мядзведзь стук-стук лапаю ў акно.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёл-барада, паўбока луплены, за тры грошы куплены.
Тапу-тапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся і той мядзведзь, пайшоў у лес. Пайшоў, а лісічка засталася адна, сядзіць і плача. Ідзе пеўнік.
— Лісічка-галубка, чаго ты плачаш?
— А мой ты пеўнік, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выгашо.
— Гэй, ты выганіш! Ніхто не выгане ўжо. I зайчык выганяў, і воўк выганяў, і мядзведзь выганяў — ніхто не выгане!
— А я выгашо! Хадзем!
Прыйшоў ён на ганак:
— Адчыпяй дзверы!
Адчыніў. Стаў пеўнік на парозе, спявае:
— Кукарэку! Касу нясу, казлу галаву знясу. Злязай, казёл, з печы, бо здыму па самыя плечы!
Той казёл з печы на падлогу, з падлогі па зямлю, з зямлі на лаву, з лавы на акно, пабіў акно, выскачыў і пабег аблуплены.
А лісічка з пеўнікам пастроілі акенца і сёння жывуць і хлеб жуюць.
