автордың кітабын онлайн тегін оқу Зьмяіны цар
Ў цёмным небе – хараводы
Сіняватых зорак,
Ў цёмным небе сьвеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы выходзім зь цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёплы вырай
Цягнемся-паўзём.
Ў полі, ў лесе нам усюды
Праляглі дарожкі!
Йстужкай рушымся між пушчы,
На сам перад – я.
Зіхацяць маей кароны
Залатыя рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Ўся луска мая.
Нам ня трэба ні ад чога
Ноччу абароны:
А спаткаем чалавека, –
Порт расьсьцеле ён;
Залаты ражок яму
Я ўраню з кароны,
І па белай палатніне
Дальш мы папаўзём.
