автордың кітабын онлайн тегін оқу С.Е. Палуяну
Глянь, як зорка у цемні ляціць,
Ўсіх чаруючы сьветлам сваім,
Быццам зьмей залаты зіхаціць
І стухае у небе глухім.
Але ўспомніць яшчэ зорку сьвет,
Бо у сэрцах гарыць яе сьлед.
Так свабодна, так ярка пражыць –
Лепшай долі няма на зямлі.
Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць
І пагаснуць у цёмнай імглі.
Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым,
Сьветлы ж сьлед будзе вечна жывым.
